Аляксандр Уладзіміравіч Дземідовіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Дземідовіч)

Аляксандр Дземідовіч (нар. 26 красавіка 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Аляксандр Дземідовіч
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Дземідовіч
Нарадзіўся 26 красавіка 1989(1989-04-26)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Брэст 17 (0)
2012—2013 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 39 (1)
2014 Беларусь Ліда 26 (2)
2015 Беларусь Баранавічы 24 (1)
2016 Беларусь Смаргонь 11 (1)
2016—2017 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2017   Беларусь Смалявічы-СТІ 28 (2)
2018—2019 Беларусь Рух (Брэст) 28 (6)
2019 Беларусь Хваля (Пінск) 13 (1)
2020 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 22 (1)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Родны брат Аляксандра, Вадзім Дземідовіч, таксама футбаліст[2].

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2008 гуляў за брэсцкае «Дынама» (у сезоне 2012 каманда называлася «Брэст»), але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў асноўным абаронцам.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3]. У лідскім клубе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліду»[4]. Сезон 2015 распачаў у «Баранавічах», якія вярнуліся ў Першую лігу. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў і далучыўся да «Смаргоні».

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[5], аднак у другой палове сезона 2016 не правёў ніводнага матча за асноўную каманду. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца сезона 2017[6], але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам-СТІ»[7]. Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года вярнуўся з арэнды ў «Нёман».

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[8] і ў сакавіку далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім у выніку падпісаў кантракт. Дапамог брэсцкай камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. У першай палове 2019 года заставаўся іграком «Руха», аднак не правёў у Першай лізе ніводнага матча, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Беларусі.

У ліпені 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[9] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе стаў адным і асноўных ігракоў. Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні сезона 2019.

У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[11], дзе гуляў да канца сезона 2020. У 2021 годзе выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама   26 1
2008 Д1 Дынама   4 0
2009 дубль Дынама   22 3
2010 Д1 Дынама   3 0
2011 Д1 Дынама   10 0
2012 (1) Д1 Брэст   0 0
2012 (2) Д2 Граніт   13 0
2013 Д2 Граніт   26 1
2014 Д2 Ліда   26 2
2015 Д2 Баранавічы   24 1
2016 (1) Д2 Смаргонь   11 1
2016 (2) дубль Нёман   10 3
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   28 2
2018 Д3 Рух   28 6
2019 (1) Д2 Рух   0 0
2019 (2) Д2 Хваля   13 1
2020 Д2 Граніт   22 1
2021 Д3 Брэстжылбуд   10 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Demidovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Белорусский футбол. Прием заявок окончен, господа. Делайте ваши заявки! (руск.). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (6 красавіка 2012). Праверана 26 красавіка 2024.
  3. Сергей Курганский и Александр Демидович пополнили состав "Лиды" (руск.). football.by (21 лютага 2014). Праверана 26 красавіка 2024.
  4. "Лида" рассталась с Асниным и Демидовичем (руск.). football.by (19 студзеня 2015). Праверана 26 красавіка 2024.
  5. Рудницкий и Демидович стали игроками "Немана" (руск.). football.by (4 жніўня 2016). Праверана 26 красавіка 2024.
  6. Футбол. Александр Демидович продлил контракт с "Неманом" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2017.
  7. "Смолевичи-СТИ" арендовали Кирилла Леоновича у минского "Динамо" и Александра Демидовича у "Немана" (руск.). football.by (29 сакавіка 2017). Праверана 26 красавіка 2024.
  8. Коневега на просмотре в «Минске». Вихров и Демидович покинули расположение команды (руск.). by.tribuna.com.
  9. Александр Демидович покинул "Рух" (руск.). football.by (17 ліпеня 2019). Праверана 26 красавіка 2024.
  10. Градобоев и Демидович подписали контракты с "Волной" (руск.). football.by (18 ліпеня 2019). Праверана 26 красавіка 2024.
  11. Ряды команды пополнили четыре игрока (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мікашэвіцкага «Граніта» (3 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020.

Спасылкі правіць