Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў

Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў (6 лютага 1923, Канцяміраўка — 31 жніўня 2012, Масква) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза, Заслужаны ваенны лётчык СССР (1970), маршал авіяцыі (1975), доктар ваенных навук, член Грамадскай палаты РФ. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9—11 скліканняў (1974—1989) ад Кіргізскай ССР.

Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў
Alexander Yefimov.jpg
Дата нараджэння 6 лютага 1923(1923-02-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 2012(2012-08-31)[2] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР і Ваенна-паветраныя сілы
Званне маршал роду войск
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Крыж Храбрых Крыж Храбрых
Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка» медаль «Залатая Зорка»
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Мужнасці ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «В память 850-летия Москвы» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці» медаль «За асваенне цалінных зямель» Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland медаль «За Варшаву 1939—1945» Medal of Victory and Freedom 1945
Дзяржаўная прэмія СССР
ордэн «Крыж Грунвальда» II класа Order of 9 September 1944 афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы ордэн Чырвонага Сцягу ордэн «Георгій Дзімітраў»
Аўтограф Sign of Alexandr N. Efimov.png
Commons-logo.svg Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў на Вікісховішчы

У Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (Савецкай Арміі) з мая 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе скончыў Луганскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і са жніўня гэтага ж года на пасадзе лётчыка 594-га штурмавога авіяцыйнага палка на фронце.

Да ліпеня 1944 года камандзір эскадрыллі 198-га штурмавога авіяцыйнага палка 233-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 4-й паветранай арміі 2-га Беларускага фронту старшы лейтэнант А. М. Яфімаў здзейсніў 100 баявых вылетаў на разведку і штурмоўку варожых войскаў, аэрадромаў, перапраў і чыгуначных эшалонаў.

26 кастрычніка 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, старшаму лейтэнанту Яфімаву Аляксандру Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 4845).

Усяго за гады вайны Яфімаў здзейсніў 288 баявых вылетаў на штурмавіку Іл-2, у ходзе якіх ім асабіста і ў складзе групы знішчана 85 варожых самалётаў на аэрадромах (што з’яўляецца вышэйшым дасягненнем сярод савецкіх лётчыкаў ўсіх радоў авіяцыі) і 8 самалётаў збіта ў паветраных баях, знішчана вялікая колькасць жывой сілы і тэхнікі праціўніка.

18 жніўня 1945 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях капітан Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў узнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка» (№ 73/2), 21 мая 1951 года яму быў усталяваны помнік у Мілерава.

Зноскі

  1. Ефимов Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 Aleksandr Nikolayevich Yefimov // TracesOfWar
  3. Ефимов Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

ЛітаратураПравіць