Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў
Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў (22 лютага 1896, вёска Гніліца, цяпер аграгарадок Леніна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 8 сакавіка 1972, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1972 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 69-я стралковая дывізія[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў Кіеўскія пяхотныя курсы (1919), аб’яднаную Кіеўскую школу камандзіраў РСЧА (1927), паскораны курс Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ (1942), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1950). У арміі з 1915 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.
Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Камандзір стралковай дывізіі.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6.04.1945 г. за фарсіраванне ракі Вісла, вызваленне горада Познань. У 1945 годзе А. Д. Шамянкову прысвоена званне генерал-лейтэнанта. З 1953 года ў запасе.
Аўтар кнігі «Штурм цытадэлі» (1969).
Узнагароды
правіць- 2 ордэны Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- ордэн Суворава 3 ступені
- ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
Зноскі
Літаратура
правіць- Шамянкоў А. Д. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 368.
- Шамянкоў Апанас Дзмiтрыевiч // БелСЭ. — 1974. — Т.11. — С.290
Спасылкі
правіць- Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў на сайце «Героі краіны»