Арцём Ісаакавіч Аліханьян

Арцём Ісакавіч Аліханьян (арм.: Արտեմ Իսահակի Ալիխանյան) (11 (24) чэрвеня 1908 года, Тыфліс — 25 лютага 1978 года, Масква[3]) — выдатны армянскі, савецкі фізік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1946), акадэмік Акадэміі навук Армянскай ССР (1943). Стварыў школу фізікаў. Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі.

Арцём Ісаакавіч Аліханьян
арм.: Արտեմ Իսահակի Ալիխանյան
Дата нараджэння 11 (24) чэрвеня 1908[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1978(1978-02-25)[2] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, навуковы работнік, вынаходнік, вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера ядзерная фізіка, Касмічныя прамяні, accelerator physics[d] і фізіка элементарных часціц
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[2] (1940)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Venedikt Dzhelepov[d], Pyotr Spivak[d], Gregory M. Garibian[d], Aleksandr Vaysenberg[d], Viktor Kirillov-Ugriumov[d] і Mikhail Kozodaev[d]
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Родны брат Абрама Ісакавіча Аліханава.

Біяграфія правіць

Аліханьян нарадзіўся ў Тыфлісе ў армянскай сям’і. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1931). У 1927—1941 гадах працаваў у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1943—1973 гадах — дырэктар Ерэванскага фізічнага інстытута і загадчык кафедры Ерэванскага ўніверсітэта. У 1946—1960 гадах кіраваў таксама кафедрай ядзернай фізікі Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута і лабараторыяй элементарных часціц Фізічнага інстытута АН СССР.

Навуковая дзейнасць правіць

 
Ерэван

Працы прысвечаны ядзернай фізіцы, фізіцы касмічных праменяў, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц.

У 1934 годзе ў Дзяржаўным фізіка-тэхнічным інстытуце пры ВСНГ уваходзіў у навукова-даследчую групу (Б. С. Джалепаў, А. І. Аліханаў і А. І. Аліханьян), якія ў 1934 годзе аднымі з першых назіралі з’яву штучнай радыеактыўнасці[4].

У тым жа годзе разам з А. І. Аліханавым (сваім братам) і М. С. Казадаевым адкрыў утварэнне электрон-пазітроннай пары ў выніку ўнутранай канверсіі энергіі ўзбуджанага ядра. У 1936 годзе разам з А. І. Аліханавым і Л. А. Арцімовічам эксперыментальна даказаў захаванне энергіі і імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона.

Выявіў у складзе касмічнага выпрамянення інтэнсіўны паток хуткіх пратонаў, інтэнсіўную генерацыю пратонаў хуткімі нейтронамі, адкрыў ліўні новага тыпу — так званыя «вузкія ліўні», атрымаў першыя ўказанні на існаванне часціц з масамі, прамежкавымі паміж масай мюона і пратона, выказаў ідэю пра існаванне ў складзе касмічнага выпрамянення вялікай колькасці нестабільных часціц і г.д.

Адразу пасля адкрыцця мужам і жонкай Жоліа-Кюры штучнай радыеактыўнасці А. І. Аліханьян з супрацоўнікамі адкрылі першы штучны радыеактыўны элемент — крэмній, які выпускаў адмоўныя электроны. Паводле ацэнкі Л. Арцімовіча, дадзенае адкрыццё дазволіла зразумець, чым вызначаецца знак зарада выпушчаных пры бэта-распадзе электронаў[5].

У 1941 годзе атрымаў Сталінскую прэмію другой ступені.

Беспартыйны. У 1955 годзе падпісаў «Пісьмо трохсот». Падтрымліваў фізіка, удзельніка дысідэнцкага руху Ю. Арлова[6], уладзіў падарожжа А. Сахарава і А. Бонэр у Арменію[7], меў цесныя кантакты з майстрамі мастацтва (Марцірос Сар’ян, Аруцюн Галенц, Мінас Авецісян), сябраваў з Міхаілам Зошчанкам, Дзмітрыем Шастаковічам[8] і Львом Ландау.

Даследаваў уласцівасці элементарных часціц на паскаральніках, пабудаваў 570-літровую фрэонавую пузырковую камеру. Ажыццяўляў праектаванне і кіраваў збудаваннем у Ерэване электроннага сінхратронаАРУС») на энергію 6 ГэВ, які ўступіў у строй у 1967 годзе. Займаўся стварэннем новых метадаў дэтэктавання і вымярэння імпульсаў часціц высокіх энергій. Распрацаваў новы тып іскравых камер — трэкавую камеру (Ленінская прэмія 1970 года). Заснавальнік (1961) і арганізатар Нор-Амбердскіх вясновых школ па фізіцы элементарных часціц.

З’яўляўся прататыпам галоўнага героя ў мастацкім фільме «Прывітанне, гэта я» (1967)[9], намінаванага на прыз Канскага кінафестывалю.

Ппацы правіць

Узнагароды, прэміі, ганаровыя званні правіць

  • Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці, апублікаваныя ў 1936, 1938 і 1940 гадах
  • Сталінская прэмія першай ступені (1948) — за навуковыя даследаванні ў вобласці касмічных праменяў, вынікі якіх выкладзены ў артыкулах: «Састаў мяккай кампаненты касмічных праменяў на вышыні 3250 м над узроўнем мора», «Пра існаванне часціц з масай, прамежкавай паміж масай мезатрона і пратона», «Спектр мас варытронаў» (1947)
  • Ленінская прэмія у галіны навукі і тэхнікі (1970; супольна з др.) — за працу «Трэкавыя іскравыя камеры»
  • Прэмія Савета Міністраў СССР (1973)[10]
  • Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1941; 10.06.1945)[10][11][12]
  • Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР(1967)[12]

Заўвагі правіць

  1. а б в г д е ё Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. а б в г д е ё ж Armenian Concise EncyclopediaՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990.
  3. Алиханьян Артём Исаакович Архівавана 9 сакавіка 2014.
  4. Сергиенко В. А Воспоминания об Учителе. К 100-летию со дня рождения Б.С.Джелепова // Санкт-Петербургский университет : журнал. — СПбГУ: издательство СПбГУ, 2010. — В. 3 декабря. — № 16 (3823). — ISSN 1681-1941. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2016.
  5. Алиханьян Артём Исаакович(недаступная спасылка)
  6. Воспоминания Ю. Орлова
  7. Е. Боннер До дневников
  8. Л. Окунь, Нор Амберд, Ереван, Москва(недаступная спасылка)
  9. Ну и денек / «Эхо Москвы», 2008
  10. а б Академик Артём Исаакович Алиханьян
  11. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  12. а б Биографические сведения на сайте Академии наук Армении

Літаратура правіць

Спасылкі правіць