Барыс Аляксандравіч Далгаплоск
Барыс Аляксандравіч Далгапло́ск[2] (12 (25) лістапада 1905 — 18 ліпеня 1994) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1963).
Барыс Аляксандравіч Далгаплоск | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (25) лістапада 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1994 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся у вёсцы Лукомль (сучасны аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля Грамадзянскай вайны загадваў хатай-чытальняй у вёсках Лукомль і Абчуга, быў сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі. З 1925 г. у Маскве. Працаваў экспедытарам і кур’ерам у Народным камісарыяце працы РСФСР. У 1931 годзе скончыў хімічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. З 1929 года вучобу ва ўніверсітэце сумяшчаў з працай на кафедры аналітычнай хіміі. З 1931 года праходзіў стажыроўку на Доследным заводзе сінтэтычнага каўчуку ў Ленінградзе. У сакавіку 1932 года Б. А. Далгаплоск накіраваны на завод сінтэтычнага каўчуку СК-1 у Яраслаўлі і прызначаны начальнікам спачатку цэхавай, потым начальнікам і навуковым кіраўніком Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі. У 1944 годзе абараніў доктарскую дысертацыю[3]. У 1943—1946 гг. адначасова загадваў кафедрай у Яраслаўскім тэхналагічным інстытуце. У 1946 годзе пераехаў у Ленінград, дзе да 1961 г. працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце сінтэтычнага каўчуку імя С. В. Лебедзева. Адначасова ў 1948—1961 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй механізму палімерызацыйных працэсаў Інстытута высокамалекулярных злучэнняў Акадэміі навук СССР. У 1958 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. У 1961 годзе па запрашэнню акадэміка М. М. Сямёнава пераехаў у Маскву, дзе ў 1961—1963 гг. загадваў лабараторыяй у Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР. У 1963—1988 гг. Б. А. Далгаплоск на пасадзе загадчыка лабараторыяй, а з 1988 года — дарадца пры дырэкцыі і навуковы кіраўнік лабараторыі ў Інстытуце нафтахімічнага сінтэзу імя А. В. Тапчыева.
Памёр А. Б. Далгаплоск 18 чэрвеня 1994 г. у Маскве. Пахаваны на Данскіх могілках.
Навуковая дзейнасць
правіцьБ. А. Далгаплоску належаць навуковы працы па тэорыі полімерызацыі і сінтэзу каўчукоў. Адкрыў і даследаваў з’яву аксідарэпрадукцыйнага ініцыіравання радыкальных працэсаў, новы тып ланцуговых рэакцый пад уплывам карбенавых комплексаў пераходных металаў. Распрацаваў асновы сінтэзу каўчукоў метадам эмульсійнай полімерызацыі. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады вызначэння канцэнтрацыі бутадыену ў сумесі з бутэнамі, малярнага аб’ёму бутадыену пры розным ціску. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны, працуючы ў Яраслаўлі, займаўся распрацоўкай новых і павелічэннем вытворчасці існуючых палімерных матэрыялаў на патрэбы Чырвонай Арміі. Разам з С. В. Лебедзевым удасканаліў каталізатар сінтэзу бутадыену са спірту.
Сярод апублікаваных прац:
- Генерирование свободных радикалов и их реакции. — М., 1985. (разам з А. І. Ціняковай)
- Превращения углеводородов под влиянием атомов и ионов переходных металлов в газовой фазе при комнатной температуре // Усп. хим., 56:1 (1987)
- Металлоорганический катализ в процессах полимеризации. 2-е изд. — М. 1988. (разам з А. І. Ціняковай)
Узнагароды
правіць- Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы (1963)
- 2 ордэны Леніна (1945, 19630
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1953)
- Ордэн Дружбы Народаў (1985)
- Медалі
- 2 Сталінскія прэміі (1941, 1949)
- Ленінская прэмія (1984)
- 2 прэміі імя С. В. Лебедзева Акадэміі навук СССР (1947, 1962)
Зноскі
- ↑ Долгоплоск Борис Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ Долгоплоск Борис Александрович // Летопись Московского университета (руск.)
Літаратура
правіць- Далгаплоск Барыс Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 16. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Расанова И. Г. Долгоплоск Борис Александрович Архівавана 28 красавіка 2019. (руск.) // Сайт ДУА «Лукомльская дзіцячы сад — пачатковая школа Чашніцкага раёна»
- Долгоплоск Борис Александрович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Яковлев В. А. Исследователь и создатель синтетических каучуков. К 100-летию со дня рождения академика Б. А. Долгоплоска. // ВЕСТНИК РОССИЙСКОЙ АКАДЕМИИ НАУК. Том 75, №11, 2005. (руск.)
- Долгоплоск Борис Александрович // Летопись Московского университета (руск.)
- Персоналии: Долгоплоск Борис Александрович (руск.) // Матэматычны інстытут імя У. А. Сцяклова РАН