Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча
Дзяржа́ўны акадэмі́чны наро́дны арке́стр Рэспу́блікі Белару́сь імя́ Іо́сіфа Жыно́віча — аркестр у Беларусі.
Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча |
---|
Гісторыя
правіцьПачаў дзейнасць у Мінску ў 1930 годзе як Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, створаны на аснове ансамбля народных інструментаў Беларускага музычнага тэхнікума (1928). Першым мастацкім кіраўніком у 1930—1935 гадах з'яўляўся Дз. Захар, з 1946 мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор І. Жыновіч, з 1975 — М. Казінец. У 1937 годзе ператвораны ў Аркестр беларускіх народных інструментаў у складзе Беларускай філармоніі, з 1948 года назва Дзяржаўны народны аркестр БССР, імя І. Жыновіча з 1974 года, акадэмічны з 1987 года.
Рэпертуар
правіцьАркестр унікальны па складзе інструментаў і па гучанні. Асноўнае месца належыць беларускім цымбалам, уключае таксама дудкі і ліры, баяны, флейты, габоі, кларнеты, групу ўдарных. У рэпертуары больш за 1000 арыгінальных твораў і пералажэнняў беларускіх кампазітараў, у т. л. У. Алоўнікава, А. Багатырова, Я. Глебава, Я. Дзягцярыка, І. Жыновіча, Э. Зарыцкага, В. Іванова, С. Картэса, У. Кур’яна, А. Мдывані, В. Помазава, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, Р. Суруса, К. Цесакова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна і інш. , кампазітараў-класікаў, сучасных замежных аўтараў.
Выступленні
правіцьЗ аркестрам выступалі майстры беларускай сцэны Л. Александроўская, Л. Аляксеева, З. Бабій, І. Балоцін, М. Ворвулеў, С. Данілюк, М. Дзянісаў, С. Друкер, B. Малькова, Р. Млодак, Т. Ніжнікава, І. Пятроў, І. Сарокін, Н. Ткачэнка, а таксама спевакі Расіі, Украіны, Заходняй Еўропы і інш. Калектыў гастраліруе за мяжой, удзельнік шматлікіх фестываляў і конкурсаў. У розны час у аркестры працавалі цымбалісты А. Астрамецкі, В. Бурковіч, С. Навіцкі, Х. Шмелькін, М. Шмелькін і інш. ; працуюць (1997) салісты А. Курмакін, С. Лясун, А. Рудкоўскі.
Літаратура
правіць- Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).