Вайна за незалежнасць Літвы
Вайна́ за незале́жнасць Літвы́ — войны Літвы з бальшавіцкай Расіяй (снежань 1918 — жнівень 1919), бермантаўцамі (чэрвень 1919 — снежань 1919) і Польшчай (жнівень 1920 — лістапада 1920).
Перадумовы
правіцьУ выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя ВКЛ, а з ёй і Літвы, адышла да Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі пачаўся адраджэнцкі рух з мэтай стварэння нацыянальнай дзяржавы. У Першую сусветную вайну тэрыторыя Літвы апынулася пад нямецкай акупацыяй.
У гэты момант, 16 лютага 1918 Літоўская рада прыняла Акт аднаўлення незалежнасці, якім дэкларавала ўласнае права на самавызначэнне. Немцы, якія спачатку не ўспрынялі стварэнне на акупаванай тэрыторыі новай дзяржавы, 23 сакавіка 1918 прызналі яе, бо разлічвалі на стварэнне шэрагу сатэлітных дзяржаў (Мітэльойропы). Аднак немцы не дазволілі стварэнне літоўскага войска, паліцыі і дзяржаўных устаноў. 11 лістапада 1918 Германія падпісала перамір’е на Заходнім фронце, што азначала для яе паражэнне ў вайне і страту кантролю над Літвой у тым ліку. Адразу быў сфарміраваны нацыянальны ўрад на чале з Аўгусцінасам Вальдзямарасам.
23 лістапада 1918 года пачалося стварэнне нацыянальнага войска, аднак з-за недахопу сродкаў, узбраенняў і каманднага складу гэты працэс зацягнуўся. 20 снежня Антанас Смятона і Аўгусцінас Вальдзямарас звярнуліся па дапамогу да Германіі, якая да канца года сплаціла Літве сто мільёнаў марак у якасці рэпарацый. Тым часам у адсутнасць абодвух лідараў Тарыба адправіла кабінет Вальдзямараса ў адстаўку; новым прэм’ер-міністрам стаў Мікалас Сляжавічус. Праз некалькі дзён пасля сфарміравання ўрада ёй выдаў адозву з заклікам да абароны радзімы. Добраахвотнікам-ваенным было паабяцана бяскоштнае наданне зямлі.
Германія, якая абавязалася паводле ўмоў перамір’я падтрымліваць незалежнасць Літвы, дапамагала ў арганізацыі добраахвотніцкіх адзінак на літоўскай тэрыторыі, аднак гэтых намаганняў было недастаткова. Пачаўся набор добраахвотнікаў і ў Германіі, першыя аддзелы пачалі прыбываць адтуль у студзені 1919 года. Акрамя стварэння добраахвотніцкіх батальёнаў, 5 сакавіка была абвешчана мабілізацыя. Пад канец лета літоўскае войска налічвала каля 8000 чалавек.
Вайна з бальшавікамі
правіцьЛітоўска–савецкая вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна за незалежнасць Літвы | |||
Дата | снежань 1918 — жнівень 1919 | ||
Месца | Літва | ||
Вынік | Перамога Літвы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У лістападзе 1918 года спярша Германія, а пасля і Савецкая Расія анулявалі ўмовы Брэсцкага міру. З мэтай распаўсюджванню сусветнай пралетарскай рэвалюцыі бальшавікі напалі на Літву падобным чынам, як гэта адбылося з Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй і Украінай.
8 снежня 1918 у Вільні быў створаны часовы рэвалюцыйны ўрад на чале з Вінцасам Міцкявічусам-Капсукасам, складзены выключна з бальшавікоў. На наступны дзень быў створаны савет рабочых дэпутатаў.
Пасля сыходу немцаў з Вільні яе 5 студзеня 1919 заняла Чырвоная армія. 1 студзеня мясцовыя камуністы захапілі ўладу ў Шаўлях. 18 студзеня была падпісана савецка-нямецкая дамова пра дэмаркацыю мяжы, якая спыніла наступ бальшавікоў на Коўна.
Нямецкія добраахвотнікі размясціліся ўздоўж лініі Гродна — Кашадары — Коўна, дапамогшы спыніць наступ Чырвонай арміі пад Кейданамі. 10 лютага была адбіта Шэта, што ўзняло баявы дух літоўскага войска. Яно здолела адваяваць таксама Езну, пасля чаго быў разбіты 7-ы стралковы полк бальшавікоў.
12 лютага бальшавікі пачалі наступ на Аліту. Падчас гэтай бітвы загінуў першы літоўскі афіцэр. Пасля страты камандзіра 1-ы пяхотны полк адступіў да Мар’ямпаля, а Аліта была адбіта нямецкімі войскамі ўночы з 14 на 15 лютага.
Набліжэнне бальшавікоў да Усходняй Прусіі занепакоіла Германію, таму дзеля падмацавання яна накіравала валанцёрскую брыгаду на адбіццё чыгункі, якая злучала Ліепаю, Мажэйкі, Радзівілішкі і Кейданы. У канцы лютага літоўскія партызаны пры падтрымцы нямецкай артылерыі ўзялі Мажэйкі і Сяды, адкінуўшы ворага да Куршанаў. 27 лютага 1919 валанцёры і партызаны разбілі полк латышскіх стралкоў пад Лукнікамі . 7 сакавіка былі ўзяты Куршаны, 11 сакавіка — Шаўлі, наступнага дня — Радзівілішкі. 14 сакавіка літоўскія партызаны і немцы захапілі Шадаў.
Размешчаны ў Кейданах валанцёрскі полк у сакавіку здзейсніў некалькі вылазак у суседнія мястэчкі, захапіўшы Рэміголу, Трускаў і Кракінаў , аднак яны неўзабаве былі вернуты бальшавікамі. За шэраг паспяховых аперацый 22 сакавіка полк атрымаў званне Асобнага панявежскага добраахвотніцкага палка. Тым часам у дэмаралізаваных бальшавіцкіх частках у Панявежы і Купішках адбыліся бунты, якія атрымалася здушыць толькі выклікам падмацавання з суседняе Латвіі. Бальшавікі нават пакінулі Панявеж, аднак вярнулі яго 4 красавіка.
У красавіку літоўская армія пачала наступ у бок Вільні, заняўшы Жослі і Еўе, аднак наступ быў спынены 8 красавіка. Тым часам 19 красавіка ў Вільню ўвайшлі польскія сілы, якія змусілі бальшавікоў адысці з поўдню Віліі. Літоўцы атрымалі магчымасць вызваліць войскі на паўночным усходзе краіны, і да 3 мая Асобны панявежскі добраахвотніцкі полк пры падтрымцы 18-га палка саксонскіх добраахвотнікаў захапіў Сесікі , Аткочы і Дзявалтаў.
З пачаткам мабілізацыі павялічылася баяздольнасць літоўскага войска, адбылася яе рэарганізацыя, і штаб запланаваў наступальную аперацыю з мэтай выбіць бальшавіцкае войска. 17 мая ў ходзе першай аперацыі былі заваяваны Курклі ; за імі наступавалі Анікшты, Скемяны і Аланта (усе — 19 мая). 22 мая літоўцы пачалі наступ на Уцяну, аднак сустрэлі адпор. Паўторны наступ пачаўся 31 мая, і 2 чэрвеня Уцяна была ўзята.
Другі кірунак атакі літоўскага войска развіваўся з 18 мая ў бок Панявежа. 19 мая былі ўзяты Панявеж і Рогаў , 25 мая — Субоч, 20 мая — Ракішкі, 1 чэрвеня — Купішкі. Наступ працягнуўся, і 10 чэрвеня літоўцы выйшлі на тэрыторыю, кантраляваную латышскімі партызанамі.
У канцы жніўня Чырвоная армія пацярпела паражэнне пад Езяросамі. 2 кастрычніка было ўзятае прадмесце Дзвінска Грыва. Літоўскае войска спыніла наступ на Дзвіне ля мяжы з Латвіяй. ЛітБел фактычна перастаў існаваць.
12 ліпеня 1920 у Маскве было падпісана літоўска-расійскае мірнае пагадненне, паводле якога Расія прызнавала незалежнасць Літвы і яе права на Віленскі край. Польшча і Беларуская Народная Рэспубліка не пагадзіліся з гэтымі ўмовамі.
Вайна з бермантаўцамі
правіцьВайна з бермантаўцамі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна за незалежнасць Літвы | |||
Дата | 26 ліпеня — 15 снежня 1919 | ||
Месца | Літва | ||
Вынік | Перамога Літвы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля паражэння Германіі ў вайне на тэрыторыі Латвіі дзейнічала Заходняя добраахвотніцкая армія Паўла Берманта, інакш вядомая як «бермантаўцы», складзеная з расійскіх ваеннапалонных, якія паабяцалі ваяваць супраць бальшавікаў, да якіх далучыліся члены фрайкора з Латвіі і Літвы[2]. Афіцыйна гэтая армія падтрымлівала ў Грамадзянскай вайне Калчака, аднак фактычна яе заданнем было ўтрыманне кантролю над тэрыторыямі, страчанымі Германіяй у вайне[3].
У чэрвені 1919 года бермантаўцы перайшлі латвійска-літоўскую мяжу і захапілі горада Куршаны. На той час літоўцы змагаліся з бальшавікамі, таму да кастрычніка пад кантроль бермантаўцаў перайшлі вялікія тэрыторыі ў Жамойці, уключаючы Шаўлі, Біржы і Радзівілішкі. У захопленых гарадах бермантаўцы ўводзілі мовай справаводства маскальскую[4], рабавалі і абкрадалі мясцовае насельніцтва, якое дзеля абароны пачало арганізоўвацца ў партызанскія групоўкі.
З кастрычніка 1919 пачаліся сутычкі літоўскага войска з бермантаўцамі; 21 і 22 лістапада яны атрымалі перамогі пад Радзівілішкамі, здабыўшы мноства трафеяў, у тым ліку 30 самалётаў і 10 гармат[2]. На гэтым сутычкі спыніліся пасля ўмяшальніцтва прадстаўніка Антанты, французскага генерала Анры Ніселя[4]. Да 15 снежня Заходняя добраахвотніцкая армія была выведзена з Літвы.
Вайна з Польшчай
правіцьБунт Жалігоўскага
правіцьГл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Lieutenant Colonel Jaan Maide. II // Архіўная копія (эст.). — Estonian Defence League, 1933. Архівавана 22 жніўня 2010.
- ↑ а б Bermondtists // Encyclopedia Lituanica / Simas Sužiedėlis. — Juozas Kapočius. — Boston, Massachusetts, 1970—1978. — Т. I. — С. 335—336.
- ↑ Rūstis Kamuntavičius, Vaida Kamuntavičienė, Remigijus Civinskas, Kastytis Antanaitis. Lietuvos istorija 11–12 klasėms. — Vilnius: Vaga, 2001. — С. 354—355. — ISBN 5-415-01502-7.
- ↑ а б Alfonsas Eidintas, Vytautas Žalys, Alfred Erich Senn. Lithuania in European Politics: The Years of the First Republic, 1918—1940 / Edvardas Tuskenis. — Paperback. — New York: St. Martin's Press, September 1999. — С. 38—39. — ISBN 0-312-22458-3.