Валерый Юр’евіч Каршакевіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Валерый Каршакевіч)

Валерый Каршакевіч (нар. 15 лютага 1988, Краснадар) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у казахстанскім клубе «Елімай» з Семея.

Футбол
Валерый Каршакевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Юр’евіч Каршакевіч
Нарадзіўся 15 лютага 1988(1988-02-15)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 86 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Елімай
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Маладзечна 10 (0)
2005—2007 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2008 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2009—2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 78 (3)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 13 (0)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (2)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 21 (1)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 20 (1)
2017 Беларусь Слуцк 30 (0)
2018 Беларусь Гомель 16 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 12 (3)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 8 (0)
2019 Расія Мардовія (Саранск) 0 (0)
2020 Казахстан Тараз 20 (1)
2021—2022 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 48 (5)
2023 Казахстан Елімай (Семей) 26 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2008 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2024— Казахстан Елімай (Семей) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера

правіць

Нарадзіўся ў Краснадары на радзіме маціа ва ўзросце 4-5 гадоў рамаз з бацькамі пераехаў у Мар’іну Горку, дзе і пачаў займацца футболам[3]. Некаторы час займаўся ў школе мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў ў «Маладзечне», потым гуляў за дубль салігорскага «Шахцёра» і наваполацкага «Нафтана». З 2009 года быў іграком жодзінскага «Тарпеда», з 2010 года трывала трапляў у асноўны склад.

У жніўні 2013 года пакінуў Жодзіна і стаў іграком брэсцкага «Дынама»[4]. У Брэсце адразу замацаваўся ў аснове, гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяняў траўміраванага капітана каманды Яўгена Клапоцкага.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Міхаілам Гарбачовым і Арцёмам Бобухам.

У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну» па заканчэнні кантракта[6]. Неўзабаве далучыўся да стану мікашэвіцкага «Граніта» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Спачатку быў асноўным цэнтральным абаронцам мікашэвічцаў, але з лета стаў пераважна выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года пасля прагляду зноў стаў іграком «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У сезоне 2016 быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў жодзінцаў. У студзені 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9] і далучыўся да «Слуцка». Пазней часова пакінуў стан случан, каб прайсці прагляд у «Іртышы»[10], аднак у выніку вярнуўся і ў лютым падпісаў кантракт са «Слуцкам»[11]. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы случан, у сезоне 2017 без замен адгуляў ва ўсіх 30 матчах каманды ў чэмпіянаце Беларусі.

У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[12], і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[13]. У складзе «Гомеля» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2018 года пакінуў гомельскую каманду і неўзабаве папоўніў склад «Смалявічаў»[14], дзе таксама стаў іграком асновы.

У лютым 2019 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[15]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан.

У жніўні 2019 года пасля прагляду перайшоў у расійскі клуб «Мардовія»[16], аднак да зімы не мог згуляць за яго з-за забароны на рэгістрацыю новых ігракоў. У студзені 2020 года, так і не згуляўшы за «Мардовію», падпісаў кантракт з казахстанскім «Таразам»[17]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, аднак у лютым 2021 года новы трэнер «Тараза» Вардан Мінасян перастаў разлічваць на беларускага абаронцу. У выніку той неўзабаве далучыўся да «Кызыл-Жара» і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у гэты клуб[18]. Замацаваўся ў аснове петрапаўлаўскага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Кызыл-Жарам»[19]. Пакінуў петрапаўлаўскую каманду ў студзені 2023 года[20].

У лютым 2023 года стаў іграком адроджанага семейскага «Елімая»[21]. Дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам па заканчэнні сезона 2023 пакінуў каманду[22] і ў пачатку 2024 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Елімая»[23].

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2008 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 (1) Д3 Маладзечна   10 0
2005 (2) дубль Шахцёр   8 0
2006 дубль Шахцёр   24 0
2007 дубль Шахцёр   26 0
2008 дубль Нафтан   21 1
2009 Д1 Тарпеда   1 0
2010 Д1 Тарпеда   22 1
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ   30 0
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ   17 1
2013 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   8 1
2013 (2) Д1 Дынама-Брэст   13 0
2014 Д1 Белшына   27 2
2015 Д1 Граніт   21 1
2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ   20 1
2017 Д1 Слуцк   30 0
2018 (1) Д1 Гомель   16 0
2018 (2) Д1 Смалявічы   12 3
2019 (1) Д1 Дняпро   8 0
2019/20 (1) Д2 Мардовія   0 0
2020 Д1 Тараз   20 1
2021 Д1 Кызыл-Жар   25 3
2022 Д1 Кызыл-Жар   23 2
2023 Д2 Елімай   26 1

Грамадзянская пазіцыя

правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[24].

Крыніцы

правіць
  1. Valeri Karshakevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://teams.by/valery-karshakevich/player-199/
  3. Валерий Каршакевич: «Задачи? Лучше мы поговорим о достигнутом, когда закончится сезон» (руск.). football.by (26 лютага 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  4. Валерий Каршакевич перешел в брестское "Динамо" (руск.). football.by (10 жніўня 2013). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. Валерий Каршакевич стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (11 студзеня 2014). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. "Белшина" рассталась с Каршакевичем и Волковым (руск.). football.by (21 студзеня 2015). Праверана 13 сакавіка 2024.
  7. "Гранит" заключил контракты с Каршакевичем и Баскаковым (руск.). football.by (2 лютага 2015). Праверана 13 сакавіка 2024.
  8. Каршакевич и Челядко подписали контракты с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (28 студзеня 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  9. Валерий Каршакевич покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (17 студзеня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  10. Рочев и Тюнис на просмотре в "Слуцке", Шагоко, Игнатьев, Жевнеров и Хилькевич покинули тренировочный лагерь (руск.). football.by (24 студзеня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  11. Образов, Щегрикович и Каршакевич стали игроками "Слуцка" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  12. Валерий Каршакевич покинул "Слуцк" (руск.). football.by (9 студзеня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  13. Каршакевич заключил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (30 студзеня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  14. Каршакевич перешел в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
  15. Каршакевич стал игроком "Луча". Это 11-й клуб футболиста (руск.). football.by (13 лютага 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  16. Валерий Каршакевич подписал контракт с "Мордовией". Но есть нюанс (руск.). football.by (6 жніўня 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  17. Каршакевич перешел в "Тараз" (руск.). football.by (29 студзеня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
  18. Каршакевич продолжит карьеру в "Кызыл-Жаре" (руск.). football.by (9 сакавіка 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  19. Каршакевич продлил контракт с "Кызыл-Жаром" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  20. "Кызыл-Жар" объявил о расставании с Каршакевичем и Тихоновским (руск.). football.by (14 студзеня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  21. Известный в КПЛ белорусский футболист нашел новый клуб в Казахстане (руск.). sports.kz (12 лютага 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  22. Валерий Каршакевич покинул "Елимай" (руск.). football.by (1 сакавіка 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.
  23. Валерий Каршакевич стал помощником главного тренера "Елимая" (руск.). football.by (7 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  24. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.