Вуглакрыльніца С-белае

Вуглакрыльніца С-белае (Polygonia c-album) — дзённы матылёк з сямейства Німфаліды.

Вуглакрыльніца С-белае
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygonia c-album


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  929971
EOL  157969

Назва правіць

Названая па адметнай прыкмеце — наяўнасці белай плямы на ніжнім боку задняга крыла ў выглядзе лацінскай літары «c».

Апісанне правіць

Даўжыня пярэдняга крыла імага — 16-29 мм Размах крылаў 40-52 мм. Асноўны фон крылаў вохрыста-рыжы. Задні край пярэдняга крыла з характэрнай паўкруглай выразкай. Палавы дымарфізм выяўлены слаба. Бурая маргінальная перавязь на крылах характарызуецца шэрагам жоўтых лунак. Крылы з ніжняга боку з малюнкам з бурых адценняў, якія імітуюць кару дрэва і з выразным белым значком на вонкавай мяжы цэнтральнага вочка. Цэнтральнае вочка на задніх крылах не замкнёнае. Знешні край крылаў моцна абведзены, з прыкметнымі выступамі на жылках M1 і Cu2 на пярэдніх крылах і на жылках M3 і Cu2 — на задніх.

 
Характэрная белая пляма на ніжнім боку задняга крыла ў выглядзе лацінскай літары «c»
 
Яйка
 
Вусень

Арэал і месцапражыванне правіць

Знешнетрапічная Еўразія да Японіі ўключна, Паўночная Афрыка. Жыве на тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы акрамя паясу тундраў і пустыняў. Сустракаецца ў разнастайных натуральных біятопах, у лясах, на прасеках, на сельгасугоддзях, на тэрыторыі гарадоў і пасёлкаў і г. д. Падымаецца ў горы да 2000 м над узр. м. Від з'яўляецца актыўным мігрантам.

Біялогія правіць

За год развіваецца ў двух пакаленнях. Біялогія віду досыць цікавая. Матылі выходзяць з кукалак у канцы чэрвеня, пры гэтым сярод асобін з тыповай афарбоўкай прыкладна адну трэць матылькоў складае светлая лётная форма hutchinsoni (Robson). Дадзеная форма адрозніваецца вохрыстай афарбоўкай ніжняга боку крылаў і менш парэзаным бакамі крылаў. Матылі тыповай формы актыўныя да позняй восені, зімуюць і вясной наступнага года лётаюць да пачатку чэрвеня. Асобіны летняй морфы, пераважна, жывуць толькі да канца ліпеня, а іх нашчадкі — другое пакаленне — тое, якое мае тыповую форму, з'яўляецца ў пачатку жніўня і таксама зімуе.

Матылі адрозніваюцца хуткім палётам. У спакоі звычайна садзяцца на лісці дрэў або кустоў, часта склаўшы крылы. Даволі часта, распластаўшы крылы, матылі могуць прымаць «сонечныя ванны». Імага харчуюцца нектарам розных відаў травяністых і хмызняковых раслін, закіслым сокам дрэў і пераспелымі пладамі, ахвотна садзяцца на вільготную глебу па краях лужын і вадаёмаў, а таксама на экскрыменты жывёл. Самцы, ахоўваючы сваю тэрыторыю, ладзяць шлюбныя паядынкі.

Жыццёвы цыкл правіць

Перазімавалыя самкі адкладваюць па аднаму яйку на розныя віды кустоў і травяністых раслін. Стадыя яйка каля 5 дзён. Вусені трымаюцца звычайна на ніжнім боку лісця, радзей могуць змацоўваць яго сагнутыя краі шаўкавінай, робячы прытулак. Вусені акукляюцца на кармавых раслінах або ў хованцы. Кукалка свабодная і прымацоўваецца галавой уніз. Працягласць стадыі кукалкі — 9-15 дзён.

Кармавыя расліны вусеня правіць

Падвіды правіць

  • Polygonia c-album c-album (Linnaeus, 1758)
  • Polygonia c-album agnicula Moore, 1872 Непал
  • Polygonia c-album asakurai Nakahara, 1920 Тайвань
  • Polygonia c-album extensa (Leech, [1892]) Кітай
  • Polygonia c-album hamigera (Butler, 1877) Усурыйскі край
  • Polygonia c-album imperfecta Blachier, 1908 Паўночная Афрыка
  • Polygonia c-album koreana Bryk, 1946 Карэя
  • Polygonia c-album kultukensis (Kleinschmidt, 1929) Забайкалле
  • Polygonia c-album sachalinensis Matsumura, 1915 Сахалін

Падобныя віды правіць

  • Polygonia c-aureum (Linnaeus, 1758)
  • Polygonia egea (Cramer, 1775) . Адрозніваецца тым, што на ніжнім боку задніх крылаў ў сярэдняй частцы маецца маленькі белы значок, падобны на лацінскую літару L. А ў сярэдняй частцы задніх крылаў маецца толькі 2 чорных плямы.

Зноскі