Вугор еўрапейскі

Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.

Вугор еўрапейскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anguilla anguilla Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161128
NCBI  7936
EOL  46561251

Назва Правіць

Народныя назвы вугар, вангор і інш.

Апісанне Правіць

Цела амаль цыліндрычнае, змеепадобнае, у задняй частцы сціснутае з бакоў. Дасягае даўжыні 2 м, часцей 0,5—1,5 м і масы 4—6 кг, хоць большасць прамысловых вугроў мае масу 400—600 г. Самцы, як правіла, значна меншыя за самак. Зверху цела цёмна-зялёнае або бура-чорнае, бакі жоўтыя, пуза жаўтлявае ці белае. Афарбоўка зменлівая і залежыць ад узросту рыбы і характару вадаёма.

Галава невялікая, прыплюснутая. Маюцца шматлікія дробныя зубы. Вочы маленькія. Спінны і анальны плаўнікі судакранаюцца з хваставым і ўтвараюць суцэльны плаўнік у задняй частцы цела. Грудныя плаўнікі кароткія, шырокія, брушныя адсутнічаюць. Луска дробная, паглыблена ў скуру, малапрыкметная, звычайна без серабрыстага водбліску. Скура слізістая і слізкая: жывога вугра вельмі цяжка ўтрымаць у руках.

У вільготным паветры (без вады) пры 24 °C вугор захоўвае жыццяздольнасць на працягу 36 гадз., таму што яго слізістая скура можа засвойваць кісларод.

Распаўсюджанне Правіць

Прахадная рыба. Нерастуе ў Саргасавым моры.

Жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы, ад Пячоры да рэк Чарнаморскага басейна. Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя спынілася. Цяпер вугор сустракаецца ў азёрах Нарачанскай і Браслаўскай груп і некаторых іншых, для ўзнаўлення папуляцыі моладзь закупаецца за мяжой.

Рачныя вугры здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых азёрах.

Экалогія і размнажэнне Правіць

Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Удзень трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы, часцей за ўсё закопваецца ў глеісты грунт. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці.

Харчуецца лічынкамі насякомых, малюскаў, жабамі, дробнай рыбай (акунь, джгір, плотка). Меншыя асобіны кормяцца лічынкамі водных насякомых, малюскамі, чарвямі і ракападобнымі. Сезон адкорму цягнецца ўсю цёплую пару года. Зімой не корміцца. Халодную пару года праводзіць у стане спячкі, закопваючыся глыбока ў глей.

Нерастуе вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў даўжынёю 6—8 см, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы. Пражыўшы ў прэсных вадаёмах ад 5 да 25 год, вугры пачынаюць зваротную міграцыю ў мора.

Промысел і ахова Правіць

 
Страва з вугра

Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення. Далікатнае і тлустае мяса (тлустасць дасягае 27,5 %) высока цэніцца, асабліва ў вэнджаным выглядзе.

У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).

Літаратура Правіць