Вышадкі (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Вы́шадкі[1] (трансліт.: Vyšadki, руск.: Вышедки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Вёска
Вышадкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 57 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218804051
Вышадкі на карце Беларусі ±
Вышадкі (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Вышадкі (Гарадоцкі раён)
Вышадкі (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Вышадкі (Гарадоцкі раён)

За 20 км ад Гарадка, за 60 км ад Віцебска[2]. На поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Вышадскае і ў яго ўпадае рака Аўсянка.

Гісторыя правіць

На паўвостраве, які ўдаецца ў Вышадскае возера, знаходзяцца гарадзішча днепра-дзьвінскай і банцараўскай культур[3] (III—IV стст.) і курганны могільнік крывічоў[3] (Х—ХI стст.)[4].

У пісьмовых крыніцах згадваецца ў XVI стагоддзі. У 1570 годзе сяло ва Усвяцкай воласці Віцебскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў Вышадкі былі занятыя рускімі войскамі, з 1582 года зноў у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года вёска ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр прыватнага маёнтка, у склад якога ў 1785 годзе ўваходзілі 42 паселішчы (200 двароў). У гэты ж час у саміх Вышадках было 9 двароў і 79 рэвізскіх душ. Вёска ўваходзіла ў Суражскі павет Полацкай губерні. З 1866 г. маёнтак Вышадкі быў цэнтрам воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1885 годзе дзейнічалі царква, народнае вучылішча, праводзіліся кірмашы (3 разы ў год).

У 1920 годзе вёска — цэнтр Вышадскай воласці. З 15 лютага 1923 г. у Віцебскім павеце. З 20 жніўня 1924 г. да 1938 г. Вышадкі — цэнтр Вышадскага сельсавета ў Мяжанскім раёне, з 18 ліпеня 1931 г. у Гарадоцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны, у жніўні 1942 г. акупанты спалілі вёску, загубілі 12 яе жыхароў. Вёска ўваходзіла ў склад Суражскай партызанскай зоны.

З 16 ліпеня 1957 г. вёска ў складзе Бяскатаўскага сельсавета, з 26 сакавіка 1973 г. — у Стадолішчанскім сельсавеце.

Насельніцтва правіць

  • 1785 год — 79 рэвізскіх душ, 9 двароў.
  • 1920 год — 55 жыхароў, 12 двароў.
  • 1941 год — 185 жыхароў, 41 двор.
  • 1959 год — 71 жыхар.
  • 1980 год — 83 жыхары.
  • 1996 год — 79 жыхароў, 41 двор[2].

Мемарыялы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  3. а б Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 т. Т. 2 / рэд. кал.: Б. І. Сачанка і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1994. — С. 376.
  4. Штыхаў Г. В. Вышадкі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 199—200. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  5. а б в Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 681. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць