Скрыль

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Скрыль[1] (трансліт.: Skryĺ, руск.: Скрыль) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 14 км на захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска.

Вёска
Скрыль
Дарога Н9347
Дарога Н9347
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 26 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843076
Скрыль на карце Беларусі ±
Скрыль (Беларусь)
Скрыль
Скрыль (Мінская вобласць)
Скрыль

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя сяльцо Скрыле ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, 7 мяшчан-яўрэяў, прыватная ўласнасць. У 1800 годзе вёска і фальварак Скрылі, шляхецкая ўласнасць, было 2 млыны і сукнавальня на рацэ Цітаўка, адносіліся да дамена Цітва.

У 1857 годзе ўласнасць Аўгуста Янішэўскага, маршалка шляхты Ігуменскага павета, з таго ж года дзейнічае фундаваная Янішэўскім царква Святога Яна Златавуста. У той час былі аднайменныя маёнтак і сяло. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя Скрыль адносіўся да каталіцкай парафіі Блонь, праваслаўнай Цітва. У 1863 годзе Аўгуст Янішэўскі памёр, маёнтак перайшоў да яго дзяцей[2].

У 1885 годзе была адкрыта школа, у якой ў 1890 годзе вучылася 16 хлопчыкаў. У 1889 годзе маёнткам валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Януарый Янішэўскі, сын Аўгуста, было 2145 дзесяцін зямлі[3]. Паводле перапісу 1897 года ў сяле быў хлебазапасны магазін і царква, у маёнтку крухмальны завод, было аднайменнае ўрочышча. У 1910 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку быў нафтавы млын[4].

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць маёнтка была нацыяналізавана, там заснаваны пасёлак Падвілле. Народнае вучылішча пераўтворана ў школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 35 вучняў. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Світанак камуны», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У траўні 1944 года вёска была часткова спалена[5]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 31 двор, 221 жыхар
  • 1858 год — 363 жыхары
  • 1897 год — сяло, 88 двароў, 647 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 51 жыхар; урочышча, 8 жыхароў
  • 1908 год — сяло, 83 двары, 502 жыхары; маёнтак, 1 двор, 9 жыхароў
  • 1917 год — сяло, 100 двароў, 502 жыхары; маёнтак, 64 жыхары
  • 1960 год — 229 жыхароў
  • 2002 год — 39 двароў, 74 жыхары
  • 2009 год — 43 жыхары
  • 2019 год — 26 жыхароў

Страчаная спадчына

правіць
  • Царква Святога Яна Златавуста, або Іаана Прадцечы (1857, месцілася на могілках, разабрана паміж 2005 і 2008 гадамі[6])

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1889, с. 721.
  3. Памяць 2003, с. 98.
  4. ГВБ 2013, с. 182.
  5. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 6 чэрвеня 2024.
  6. Скрыльская Слобода. globustut.by. Праверана 9 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць