Суцін (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Суцін)

Су́цін[1] (трансліт.: Sucin, руск.: Сутин) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 19 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 74 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля левага берага ракі Суцінка.

Вёска
Суцін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 240 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222814
Аўтамабільны код
5
Суцін на карце Беларусі ±
Суцін (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Суцін (Пухавіцкі раён)
Суцін (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Суцін (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню Суцін ўпамінаецца ў інвентарным апісанні маёнтка Свіслач ад 1560 года. Пазней Суцін двойчы прыгадваецца ў дакуменце інвентары маёнтка Арэшкавічы ад 27 верасня 1599 года:

  … Бобровые гоны на р. Свислочи на кгрунте прилеглым того села [Орешковичи] починаются от с. Орешковского одным берегом до рубежа Блузского, по другой стороне до жеременья ку той границе Блузской; на другой р. Тали – берег один, а другой берег прилеглый кгрунт кн. Горского с. Цели аж до границы Сутинской, урочища Славчолки.

… По другой стороне тоеж р. Свислочи остров Сприпаш, починается одним боком от р. Тали аж до границы Сутинской кгрунтов подданных бискупих до Славчолки, от Славчолки до урочища Ворот бором до жеременья, а концом от Блузской пущи до Свислочи упира(ет). …[2]

 

У той час Суцін уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць віленскага біскупства і шляхты.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку XIX стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Шляхта Суціна прымала актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года. У 1863 годзе каля вёскі Суцін быў бой паўстанцкага атрада Станіслава Ляскоўскага (псеўданім Собэк) з царскімі войскамі. Камандзір казацкай сотні 26 красавіка даносіў свайму начальству:

  3 гэтага боку Суціна я знайшоў мост раскіданым, і з бярвёнаў і маставой насцілкi складзена нешта накшталт рэданта, а на самым беразе рэчкі насыпаны вал, каб абстрэльваць вугал рэ­данта і ўвесь даволі глыбокі брод; наогул цяжка даступная балотная мясцовасць размяшчэннем маставых прыкрыццяў да таго ўмацавалася, што ўзяць яе адной пяхотай без значнай страты было немагчыма».  

5 траўня 1864 года часовы ваенны губернатар і камандуючы войскамі Мінскай губерні прапанаваў начальніку Мінскай губерні выселіць з аколіцы Суцін 43 шляхецкія двары, але атрымаў дазвол на высяленне ў Томскую губерню толькі 22 двароў найменш дабранадзейных, на астатніх данесці. Маёмасць тых, каго высялялі, загадана прадаць, акрамя дамоў і сельскагаспадарчых прылад, якія атрымаюць тыя, хто будзе паселены на іх месца[3].

У 1888 годзе адкрыта школа граматы (у 1890 годзе ў ёй вучыліся 24 хлопчыкі. У 1897 годзе ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета, у вёсцы быў піцейны дом і 3 лаўкі, у аколіцы 2 лаўкі. У 1912 годзе адкрыта 1-класнае народнае вучылішча.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, было 30 вучняў.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Суцінскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У пачатку 1930-х прайшла прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Сталіна, працавала кузня. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У верасні 1941 года 280 талькаўскіх і суцінскіх яўрэяў былі расстраляныя і пахаваныя ў агульнай магіле ў лесе за рэчкай. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Полымя», імя М. І. Калініна і «Буравеснік».

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

  • пачатак XIX стагоддзя — 19 двароў, 201 жыхар
  • 1897 год — 41 двор, 96 мужчын і 99 жанчын; аколіца Суцін, 88 двароў, 430 мужчын і 441 жанчына
  • 1917 год — 51 двор, 279 жыхароў; аколіца — 80 двароў, 604 жыхары
  • 1960 год — 907 жыхароў
  • 2002 год — 213 гаспадарак, 425 жыхароў (461 жыхар, 225 двароў[6])
  • 2010 год — 149 гаспадарак, 309 жыхароў
  • 2012 год — 136 гаспадарак, 269 жыхароў
  • 2019 год — 240 жыхароў[7]

Славутасці правіць

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў Другой сусветнай вайны

Страчаная спадчына правіць

Сацыяльная сфера правіць

 
Суцінская школа

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Акты Виленской комиссии. -- Т. 14. -- Вильно, 1887. -- С. 635–637.
  3. Памяць 2003, с. 51.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. БелЭн 2002.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура правіць

  • Суцін // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 185—186. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Су́цін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 28. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-105. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)

Спасылкі правіць