Свіслач (Пухавіцкі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Свіслач)

Сві́слач[2] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 3 886 чал. (2017)[1].

Гарадскі пасёлак
Свіслач
Свіслач (Пухавіцкі раён), панарама.jpg
Панарама
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
3 886 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222823
Аўтамабільны код
5
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Свіслач (Пухавіцкі раён)
Свіслач (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Свіслач (Пухавіцкі раён)

ГеаграфіяПравіць

 
Мацяры́нскае возера

Геаграфічнае становішчаПравіць

Размешчаны за 37 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, за 44 км на паўночны захад ад раённага центра і за 6 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. На дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.

ГідраграфіяПравіць

Побач рака Свіслач, вадасховішча Земснарад і возера Мацярынскае.

ГісторыяПравіць

 
Не афіційны герб Свіслачы.

1950-х гг. на заводзе «Горнага Воску» было атрымана першае вядро тарфянога воску[3].

Заснаваны ў 1960-я як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод „Горнага Воску“». Быў пабудаваны каля вёскі Засвятое, на мейсцу аднаіменнага калгаса і былога фальварку Акрэспаль (польск.: Okrespol). Вёска Засвятое зараз з’яўляецца мікрараёнам пасёлка.

24 студзеня 1986 года Ўказам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР населены пункт Свіслач атрымаў статус гарадскога пасёлка.

У пач. 1980-х у час будаўніцтва АЭС пасёлак значна пашыраўся, быў пабудаваны пасёлак Дружны (2008 — 8,1 тыс. чал.). Пасля 1986 года планы будаўніцтва АЭС былі перагледжаны і на яе фундаменце была ўзведзена Мінская ЦЭЦ-5.

У 2007—2009 гадах жыхары Свіслачы праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў.

У 2014-м з’явіліся планы пра стварэнне вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016-га быў зацверджаны генплан, дзе Свіслач планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Дружным ў паўнацэнны горад з суперсучаснай інфраструктурай[4].

НасельніцтваПравіць

ДынамікаПравіць

Пасёлак Свіслач, як і пасёлак Дружны з 1998 года маюць станоўчы натуральны прырост насельніцтва.

РэлігіяПравіць

На 1 студзеня 2017 года ў Свіслачы налічваецца 2 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З якіх адна праваслаўныя грамада і адна грамада евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.

ЭканомікаПравіць

Свіслацкі пасялковы Савет прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна. У пасёлке ёсць аддзяленне сувязі і ашчадная кася.

Прадпрыемствы:

Аўтамабільны транспартПравіць

Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць дарога Р-69 (Лагойск — Рудзенск — Шацк).

Культура і грамадстваПравіць

  • Дом культуры.
  • Бібліятэка.

СлавутасціПравіць

  • Дом з мемарыяльнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка, была ўсталявана 3 ліпеня 2017г[6].
  • Валун з памятнай таблічкай у памяць Віктара Ячніка.

Сацыяльная сфераПравіць

АдукацыяПравіць

МедыцынаПравіць

Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1983 годзе. Бальніца разлічана на 60 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.[7]. У пасёлке ёсць аптэка.

Вядомыя асобыПравіць

ГалерэяПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. http://www.aif.by/timefree/history/torf_na_ves_zolota_vosk_iz_belarusi_shel_na_nuzhdy_aviacii_i_kosmosa
  4. https://citydog.by/long/druzhny/
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. http://www.gorka.by/?p=37989&fbclid=IwAR2KFUnsXnXTWfJpZJMy1y3s67BQ0k4wlwVNqqVhQgKN8yvzrs4zq-kFuMQ
  7. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9