Свіслач (Пухавіцкі раён)
Сві́слач[2] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 3 886 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Свіслач
| ||||||||||||||||||||||||||||
ГеаграфіяПравіць
Геаграфічнае становішчаПравіць
Размешчаны за 37 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, за 44 км на паўночны захад ад раённага центра і за 6 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. На дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.
ГідраграфіяПравіць
Побач рака Свіслач, вадасховішча Земснарад і возера Мацярынскае.
ГісторыяПравіць
1950-х гадах на заводзе «Горнага Воску» было атрымана першае вядро тарфянога воску[4].
Заснаваны ў 1960-я гады як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод „Горнага Воску“». Быў пабудаваны каля вёскі Засвятое, на мейсцу аднайменнага калгаса і былога фальварка Акрэспаль (польск.: Okrespol). Вёска Засвятое зараз з’яўляецца мікрараёнам пасёлка.
24 студзеня 1986 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР населены пункт Свіслач атрымаў статус гарадскога пасёлка.
У пачатку 1980-х гадоў у час будаўніцтва АЭС пасёлак значна пашыраўся, быў пабудаваны новы пасёлак Дружны. Пасля 1986 года планы будаўніцтва АЭС былі перагледжаны і на яе фундаменце была ўзведзена Мінская ЦЭЦ-5.
У 2007—2009 гадах жыхары Свіслачы праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў.
У 2014 годзе з’явіліся планы пра стварэнне вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генплан, дзе Свіслач планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Дружным ў паўнацэнны горад з суперсучаснай інфраструктурай[5].
НасельніцтваПравіць
ДынамікаПравіць
Пасёлак Свіслач, як і пасёлак Дружны з 1998 года маюць станоўчы натуральны прырост насельніцтва.

- 1997 — 4300 жыхароў
- 1999 — 4 тыс. чал.
- 1 студзеня 2002 — 4300 жыхароў
- 2008 — 4,1 тыс. чал.
- 2009 — 3,9 тыс. чал.
- 2016 — 3 921 чал.[6]
- 1 студзеня 2017 — 3 886 чал.[3]
РэлігіяПравіць
На 1 студзеня 2017 года ў Свіслачы налічваецца 2 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З якіх адна праваслаўныя грамада і адна грамада евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.
- Рэлігія
ЭканомікаПравіць
Свіслацкі пасялковы Савет прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна. У пасёлке ёсць аддзяленне сувязі і ашчадная кася.
Прадпрыемствы:
- ААТ «Завод горнага воску»
- РУП «Эксперыментальная база „Свіслач“»
Аўтамабільны транспартПравіць
Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць дарога Р-69 (Лагойск — Рудзенск — Шацк).
Культура і грамадстваПравіць
- Дом культуры.
- Бібліятэка.
СлавутасціПравіць
- Дом з мемарыяльнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка, была ўсталявана 3 ліпеня 2017г[7].
- Валун з памятнай таблічкай у памяць Віктара Ячніка.
- Культура і грамадства
Сацыяльная сфераПравіць
АдукацыяПравіць
- З 1 верасня 1998 года працуе ДУ «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Свіслач».
- Свіслацкая сярэдняя школа імя А.Р. Чарвякова.
- Дзецячы яслі-сад «Крынічка».
МедыцынаПравіць
Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1983 годзе. Бальніца разлічана на 60 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.[8]. У пасёлке ёсць аптэка.
- Сацыяльная сфера
Вядомыя асобыПравіць
- Аляксандр Тумашык — беларускі футбаліст.
ГалерэяПравіць
- Галерэя
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ http://www.aif.by/timefree/history/torf_na_ves_zolota_vosk_iz_belarusi_shel_na_nuzhdy_aviacii_i_kosmosa
- ↑ https://citydog.by/long/druzhny/
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=37989
- ↑ http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
СпасылкіПравіць
- Геаграфічныя звесткі па тэме Свіслач на OpenStreetMap
- Рэгіянальны партал Свіслачы