Георгій Сцяпанавіч Сідаровіч

Георгій Сцяпанавіч Сідаровіч (21 лістапада 1903, Мінск6 мая 1985) — савецкі ваенны дзеяч, генерал–палкоўнік танкавых войск (1962).

БіяграфіяПравіць

Скончыў ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі (1937), Генштаб (1941). У Чырвонай Арміі ад 1922, камандзір батарэі, кіраўнік штабу дывізіёна. У Вялікую Айчынную вайну ад 1941 кіраўнік штабу асобнай танкавай дывізіі, у штабе Галоўнага бранятанкавага ўпраўлення Чырвонай Арміі. Ад 1944 на 1-м Прыбалтыйскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтох: кіраўнік штабу механізаванага корпуса танкавай арміі. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Сталінградам, Кіевам, на Курскай дузе, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Усходне-Прускай аперацыі. З 1945 на адказных пасадах у арміі, цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).


  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.