Генадзь Васілевіч Кісялёў
Генадзь Васілевіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна, Маскоўская вобласць, РСФСР — 14 лістапада 2008[2], Мінск) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык, археограф. Доктар філалагічных навук (1994), кандыдат гістарычных навук (1964).
Генадзь Васілевіч Кісялёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1931 ці 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 2008 ці 2008[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык літаратуры, археограф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук і кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і служачых. Маці паходзіла з сям’і селяніна Віцебскай губерні. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1953), працаваў у архіўных установах ЛітССР (1953—1956, 1960—1971). У 1956—1959 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 гадах — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР. З 1971 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
Член СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў дзвюх дачок — Лію і Наталлю, унука Яна.
Дзейнасць
правіцьУ друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).
Даследаваў беларускую літаратуру, гісторыю грамадскай думкі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі XIX стагоддзя, жыццё і дзейнасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».
Выбраная бібліяграфія
правіць- Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 г. — Мн., 1963.
- З думай пра Беларусь: Даследаванні і знаходкі з гісторыі беларускай літаратуры і рэвалюцыйнага руху другой паловы XIX ст. — Мн., 1966.
- Загадка беларускай «Энеіды». — Мн., 1971.
- Пра паэтаў і вершы // Полымя. — 1971. — № 8.
- «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. — 1974. — № 3.
- Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1975. — № 4.
- Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
- Героі і музы. — Мн., 1982.
- Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. — Мн., 1988.
- Разыскивается классик..: Историко-литературная дилогия. — Мн., 1989.
- Вакол загадкі «Фэлькі з Рукшэніц» // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. — Мн., 1990.
- Каліноўскі знаёмы і незнаёмы // Полымя. — 1993. — № 6.
- Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. — Мн., 1994.
- Ян Баршчэўскі — спрэчкі біёграфаў // Полымя. — 1995. — № 11.
- Сыракомля ці Дунін-Марцінкевіч? Невядомая беларуская паэма пра варшаўскія падзеі 1861 года // ЛіМ. — 1996. — 2, 9 жн.
- Феномен Альгерда Абуховіча // Полымя. — 2001. — № 3.
- Францішак Багушэвіч і паўстанне 1863 года // Роднае слова. — 2001. — № 3.
- Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. 2-е выд. — Мн., 2003.
- Смак Беларушчыны. — Мінск : Лімарыус, 2013. — 496 с. — ISBN 978-985-6968-31-3.
- Выбранае. — Мн .: Беларуская навука, 2016. — 571 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 2. Гістарычна-літаратурныя помнікі). — 700 экз. — ISBN 978-985-08-2000-6.
- Асветнікі зямлі Беларускай. Х — пачатак ХХ ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ Памёр Генадзь Кісялёў // nn.by 14 лістапада 2008.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 294.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 185.
- Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 3. Івашын — Кучар. — С. 255. — 585 с.; іл.. — ISBN 5-85700-123-4.
- Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Пачуць, як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва / Укл. Л. Кісялёва, А. Фядута. – Мінск: Лімарыус, 2009.
Спасылкі
правіць- Корбут В. Летописец из кельи Святого Игнатия // Беларусь сегодня № 5(2438), 2014.