Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)
Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.
Аграгарадок
Дубраўка
|
НазваПравіць
Пасяленне заснавана ва ўрочышчы, дзе расло шмат дубоў, таму яно і атрымала такую назву.
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, 19 км чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мар’іна Горка - Селецк.
ГісторыяПравіць
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
У пачатку 20 ст. маёнтак у Амельнянскай воласці Ігуменскага павета.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1926 г. пасёлак.
На пачатку 1930-х гг. створаны калгасы «Краіна Саветаў» і «Спаборнік», працавалі дзве кузні.
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3.07.1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У жніўні 1941 г. пасёлак спалены, загінула 7 жыхароў.
З 23.07.1984 г. цэнтр сельсавета.
НасельніцтваПравіць

Вядомыя выхадцыПравіць
- Андрэй Максімавіч Варанецкі — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
ІнфраструктураПравіць
ЭканомікаПравіць
- Ашчадная каса.
- Аддзяленне сувязі.
- Рамонтна-механічныя майстэрні.
- Крама.
АдукацыяПравіць
КультураПравіць
- Бібліятэка.
- Дом культуры.
МедыцынаПравіць
- Амбулаторыя.
- Ветэрынарны ўчастак.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748, [1] с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх