Едліна

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Едліна, вёска)

Е́дліна[1] (трансліт.: Jedlina, руск.: Едлино) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 37,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33,5 км ад Мінска, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.

Вёска
Едліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Едлін
Насельніцтва
  • 44 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222851
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244885026
Едліна на карце Беларусі ±
Едліна (Беларусь)
Едліна
Едліна (Мінская вобласць)
Едліна

Назва паходзіць ад дыялектнай назвы елкі — ёдла[2], альбо ад адной з назваў ядлоўца — едлянец, ядленец[3]. Падобная назва ў Беларусі — Ядліна ў Бярэзінскім раёне.

Гісторыя

правіць

У 1858 годзе фальварак у Мінскім павеце, уласнасць Ю. Адамовіча, 2 рэвізскія душы. У 1875 годзе на пасеках, што належалі да Берчукоў, фальварак закладзены ізноў. Непадалёк ад возера Доўгага, спадчынная ўласнасць Гласкаў[4]. У канцы XIX стагоддзя фальварак Едлін у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[5]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[6].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[7].

Насельніцтва

правіць
  • 1858 год — 2 рэвізскія душы
  • кан. XIX ст. — 23 жыхары
  • 1917 год — 1 двор, 24 жыхары
  • 1999 год — 71 жыхар
  • 2002 год — 21 двор, 56 жыхароў
  • 2010 год — 45 жыхароў
  • 2019 год — 44 жыхары[8]

Спіс вуліц

правіць
  • Раздольная вуліца[9]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. елка · Slounik.org . slounik.org. Праверана 13 верасня 2024.
  3. Ст. 48 — Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001) — Беларускія дыялектныя слоўнікі. bydialects.org. Праверана 13 верасня 2024.
  4. Jelski A. 1882, с. 545.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  6. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  7. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  8. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 13 верасня 2024.
  9. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Едліна // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 139. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Jedlin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom III: Haag — Kępy. — 1882. — С. 545. — 960 с.

Спасылкі

правіць