Ежы Путрамант
Ежы (Юры) Путрамант, Путрамент (польск.: Jerzy Putrament; 14 лістапада 1910, Мінск — 23 чэрвеня 1986, Варшава) — польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ПНР (1953, 1955, 1964). Кавалер ордэна «Будаўнік Народнай Польшчы» (1974).
Ежы Путрамант | |
---|---|
польск.: Jerzy Putrament | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Jerzy Pleśkiewicz |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1910[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1986[1][2][3] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дыпламат, палітык, пісьменнік, паэт, журналіст, публіцыст |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфічны нарысПравіць
З сям'я асадніка, які з 1920-х трымаў фальварак Банева ў ваколіцах Дакудава. Скончыў Дзяржаўную гiмназiю iм. Караля Хадкевiча ў Лідзе (1929, вучыўся з 1925), філалагічны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1934). У час 2-й сусветнай вайны (1939—1945) — адзін с арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і 1-ай арміі Войска Польскага. З 1944 член Польскай рабочай партыі, з 1948 член ПОРП, з 1964 член ЦК ПОРП. Быў паслом ПНР у Швейцарыі (1945—1947) і Францыі (1947—1950). Сакратар Саюза пісьменнікаў ПНР (1960-я).
ТворчасцьПравіць
Выступае ў друку з 1932 года. Аўтар раманаў «Рэчаіснасць» (Rzeczywistość 1947), «Верасень» (Wrzesień 1951), «Ростані» (Rozstaje 1954), «Ноеў каўчэг» (Arka Noego 1961), «Пасынкі» (Pasierbowie 1963), «Малаверныя» (Małowierni 1967), «Дзік» (Odyniec 1964), «Пушча» (1966), «Болдын» (1969). Выступаў як навеліст (зборнік «Святая куля», Święta kulo 1946, і інш.), публіцыст, пісаў нарысы. Яну належыць кніга ўспамінаў «Паўвека» (Pół wieku т. 1-4, 1961—1970), у т.л. пра Ліду 1930-х і лідскую гімназію. Для творчасці Ежы Путрамента характэрныя вастрыня праблематыкі, драматызм канфліктаў і дынамічнасць падзей, схільнасць да палемічнай завостранасці.
Быў знаёмы з М. Танкам, высока ацаніў яго творчасць, Ч. Мілашам. Першы перакладчык на польскую мову твораў М. Танка[6].
ТворыПравіць
ПаэзіяПравіць
ПрозаПравіць
- 1936 — Struktura nowel Prusa
- 1946 — Święta kulo
- 1947 — Rzeczywistość
- 1951 — Wrzesień
- 1952 — Notatnik chiński
- 1953 — Od Wołgi do Wisły
- 1954 — Rozstaje
- 1955 — Trzy powroty
- 1956 — Notatki polemiczne
- 1956 — Dwa łyki Ameryki
- 1956 — Wakacje
- 1957 — Wypadek w Krasnymstawie
- 1957 — Trzynasty z Wesołka
- 1958 — Strachy w Biesalu
- 1959 — Kronika obyczajów
- 1959 — Fiołki w Neapolu
- 1961 — Arka Noego
- 1961 — Arkadia
- 1961 — Chińszczyzna
- 1961 — Pół wieku, t. I
- 1961 — Pół wieku, t. II
- 1963 — Cztery strony świata
- 1963 — Pasierbowie
- 1964 — Odyniec
- 1966 — Puszcza
- 1967 — Małowierni
- 1969 — Bołdyn
Беларускія перакладыПравіць
На беларускую мову творы Путраманта перакладалі М. Танк[7], У. Дамашэвіч[7], Я. Міско[7], С. Суднік, П. Стэфановіч[7].
Зноскі
- ↑ а б Jerzy Putrament // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jerzy Putrament // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Путрамент Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118597191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Беларусь, 1995
- ↑ а б в г Путрамент Ежи // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 518. — 737 с.
ЛітаратураПравіць
- Сліўкін В. Найстаражытнейшыя пасяленьні Лідчыны // Лідскі летапісац № 6;
- Каўка А. Недыпламатычныя нататкі: Польскі дзёньнік беларуса // Дзеяслоў № 24;
- Горский И. К. Творческий путь Е. Путрамента // Современная польская литература. — М.: 1953;
- Wisłowska М. Putrament, Warsz., 1966.
- Путра́мант Ежы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 608. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- Урбановіч У. Ежы Путрамант. 100 год з дня нараджэння
- Путрамант Ежы. Паўвеку. Пераклад з польскай Станіслава Судніка
- Путрамант Ежы. Паўвеку. Вайна. Пераклад з польскай Станіслава Судніка