Адкрыць галоўнае меню

Здэ́нек Не́едлы (чэшск.: Zdeněk Nejedlý; 10 лютага 1878, г. Літамішль, Чэхія — 9 сакавіка 1962, Прага) — чэхаславацкі гісторык культуры, грамадскі дзеяч. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1907). Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1947), шэрагу іншых замежных акадэмій навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі 1951.

Здэнек Неедлы
чэшск.: Zdeněk Nejedlý
Здэнек Неедлы
Здэнек Неедлы (1945 год)
сцяг
Міністр школ і народнай асветы Чэхаславакіі
сакавік 1945 — ліпень 1946
Прэм’ер-міністр: Здэнек Фірлінгер
Папярэднік: Эмануэль Моравец
Пераемнік: Яраслаў Странскі
сцяг
Міністр працы і сацыяльных спраў Чэхаславакіі
май 1946 — 1948
Прэм’ер-міністр: Клемент Готвальд
Папярэднік: Ёзеф Шолташч
Пераемнік: Эўжан Эрбан
сцяг
Міністр школ, навук і мастацтваў Чэхаславакіі
студзень 1948 — студзень 1953
Прэм’ер-міністр: Клемент Готвальд;
Антанін Запатацкі
Папярэднік: Яраслаў Странскі
Пераемнік: Эрнест Сыкара
сцяг
Намеснік прэм'ер-міністра Чэхаславакіі
студзень — верасень 1953
Прэм’ер-міністр: Антанін Запатацкі;
Вільям Шыракі
сцяг
Міністр ЧССР
верасень 1953 — 9 сакавіка 1962
Прэм’ер-міністр: Вільям Шыракі
 
Партыя: Камуністычная партыя Чэхаславакіі
Адукацыя: Карлаў універсітэт
Навуковая ступень: доктар філасофіі
Дзейнасць: палітык, музыказнавец, журналіст, пісьменнік, кампазітар, музычны педагог, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта
Месца працы: Карлаў універсітэт
Член у:
Нараджэнне: 10 лютага 1878(1878-02-10)
Літамышль, каралеўства Багемія, Аўстра-Венгрыя
Смерць: 9 сакавіка 1962(1962-03-09) (84 гады)
Прага, ЧССР
Пахаванне:
Бацька: Р. Неедлы
Дзеці: Віт
 
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера: гісторыя, мастацтвазнаўства
Месца працы: Карлаў універсітэт
Вядомы як: музыказнаўца, гісторык, літаратурны крытык, літаратуразнаўца
 
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Скончыў Карлаў універсітэт у Празе ў 1899 годзе, у 19091939 гг. выкладаў у ім. Ініцыятар заснавання ў 1925 годзе і старшыня «Таварыства культурнага і эканамічнага збліжэння з Новай Расіяй». Адзін з кіраўнікоў створанай у 1930 арганізацыі савецка-чэхаславацкай дружбы «Саюз сяброў СССР». Змагаўся супраць пагрозы фашызму і вайны.

У 1939 годзе эмігрыраваў у СССР. У 19391945 гг. прафесар Маскоўскага ўніверсітэта і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН СССР.

З 1945 года прафесар Карлава ўніверсітэта. У 19451953 гг. на міністэрскіх пасадах, у 1953 намеснік прэм'ер-міністра, потым член урада (міністр без партфеля) Чэхаславакіі. Заснавальнік і з 1952 года прэзідэнт Чэхаславацкай АН. Старшыня Саюза чэхаславацка-савецкай дружбы, з 1945 года Славянскага камітэта Чэхаславакіі.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар манаграфій пра Б. Сметану, З. Фібіха, даследаванняў па гісторыі чэшскіх гусіцкіх песень, прац па гісторыі чэшскага і іншых славянскіх народаў, чэхаславацкай культуры, гісторыі музыкі, па эстэтыцы, выяўленчым і тэатральным мастацтве.

Дачыненні з БеларуссюПравіць

У 1920-я г. ў Празе выступаў на літаратурных вечарах, прысвечаных Я. Купалу, Я. Коласу, Ц. Гартнаму, з лекцыямі і дакладамі пра Беларусь, беларускую народную песню. У 1925 годзе сустракаўся ў Празе з Я. Купалам і М. Чаротам, у 1927 годзе прыязджаў у Мінск. З 1939 года намеснік старшыні Усеславянскага камітэта, працаваў разам з Я. Купалам, Я. Коласам, К. Крапівой, М. Лыньковым. Аўтар артыкулаў пра Беларусь, яе гісторыю і культуру: «Беларусы» (1927), «БССР» (1929), «Нашы блізкія сябры», «Прывітанне беларусам» (абодва 1944). Падпісаў «Пратэст чэхаславацкіх інтэлігентаў» (1927) супраць расправы над Беларускай сялянска-работніцкай грамадой.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць