Казімір Адамавіч Равяка

Казімі́р Ада́мавіч Равя́ка[1][2] (або Рэвя́ка[3][4]; 9 жніўня 1937, Смалянікі, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 9 ліпеня 2013) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар (БДУ)[3]. Антыкавед, даследаваў гісторыю Пунічных войнаў і культуру старажытнага Рыма[4].

Казімір Адамавіч Равяка
Дата нараджэння 9 жніўня 1937(1937-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 2013(2013-07-09) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера антычнасць
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Макаравіч Нячай
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Дзяцінства, вучоба

правіць

Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Смалянікі Баранавіцкага павета Польскай Рэспублікі. Рос у сялянскай сям’і, перажыў Другую сусветную вайну і першыя пасляваенныя гады[5]. У 1955 годзе скончыў школу ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна. У тым жа годзе паступіў у Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна, які скончыў з адзнакай[6].

У 1962 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У тым жа годзе пачаў працаваць настаўнікам у школе ў вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна. З 1967 года працаваў выкладчыкам у Краснабярэжскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (Жлобінскі раён)[7].

Праца ў БДУ

правіць

Па запрашэнні загадчыка кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ Фёдара Нячая паступіў, а пазней скончыў аспірантуру таго ж універсітэта. З 1972 года працаваў на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў.

У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Роля рымскага і італійскія плебсу ў 2-й Пунічнай вайне» (навуковы кіраўнік — Ф. М. Нячай). І. А. Еўтухоў адзначыў: Казімір Адамовіч «пераканаўча паказаў, што пасля бітвы пры Канах Рым панізіў цэнз рымскіх грамадзян для службы ў войску, у выніку чаго прызваныя ў войска пралетарыі (плебеі шостага разраду) амаладзілі яе, павысілі баяздольнасць і спрыялі перамозе Рыма»[8]. У сваю чаргу, у 1982 годзе Равяка дэпаніраваў манаграфію «Нямецкая гістарыяграфія пра Пунічныя войны», а ў 1988 годзе апублікаваў абагульняючую манаграфію «Пунічныя войны»[8].

У 1990-х гадах К. А. Равяка ўдзельнічаў у напісанні навукова-папулярных работ. У 1993 годзе разам з чэшскім антыказнаўцам І. А. Лісавым. У 1996 годзе выйшла кніга тых жа аўтараў «Антычны свет у тэрмінах, імёнах і назвах» (у 1997 годзе выйшла 2-е выданне, у 2001 годзе — трэцяе; агульны тыраж — 30 тысяч асобнікаў)[9][10][11].

У 1990-х гадах у складзе розных аўтарскіх калектывах Казімір Равяка ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першых пасля доўгага забыцця перавыданняў кніг Э. Рэнана «жыццё Ісуса» і «Апосталы», а таксама твораў Іосіфа Флавія «Іўдзейская вайна» і «Іўдзейскія старажытнасці»[9].

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці Казіміра Адамовіча ў 1990-х і 2000-х — вучэбная літаратура. Разам з Г. І. Даўгяла і М. С. Корзунам падрыхтаваў вучэбны дапаможнік для 5-х класаў «Гісторыя старажытнага свету» на рускай і беларускай мовах (выданняў 1996, 1998, 2001 гадоў) і «Гісторыя цывілізацый Старажытнага свету» на беларускай і рускай мовах (выданняў 1993 года), 8 карт і 5 контурных карт. Таксама ў 1993 годзе К. А. Рэвяка апублікаваў вучэбны дапаможнік для студэнтаў / для вну «Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма» (А. І. Малюгін пісаў, што К. А. Равяка не змог завяршыць працу над падручнікам па гісторыі Старажытнага Рыма па прычыне цяжкай хваробы), у 1999 годзе — «Антычнасць на Беларусі» (абедзве кнігі — на беларускай мове), у 2001 годзе — «Заходнееўрапейская культура: антычнасць і Сярэднявечча» (у сааўтарстве)[12][13].

Доўгія гады К. А. Равяка кіраваў працай студэнцкага навуковага гуртка «Антычнасць і сучаснасць». Многія былыя чальцы гуртка ўжо маюць вучоныя ступені і займаюцца працай з будучымі гісторыкамі. Гурток працягнуў працу з назвай «Scriptorium»[14], з’яўляецца самым старым на факультэце і ў 2014 годзе адзначыў паўвекавы юбілей[12][3].

У апошнія гады жыцця Казімір Равяка апублікаваў дзве манаграфіі: 1) «Войны Рыма з Карфагенам: асноўныя тэндэнцыі і напрамкі гістарыяграфіі» (2000) і «Антычная спадчына на Беларусі» (1998)[13][15].

У цэлым жа Казімір Равяка напісаў 3 манаграфіі і каля 100 артыкулаў і тэзісаў выступленняў на навуковых канферэнцыях. І да, і пасля распаду Савецкага Саюза К. А. Равяка прынімаў актыўны ўдзел у працы навуковых канферэнцый у Мінску, Маскве, Вільні, Львове, Ерэване і многіх іншых гарадах, быў у навуковых камандзіроўках і ў краінах сацыялістычнага блока (Чэхаславакіі, Польшчы, ГДР)[12].

У 1997 годзе К. А. Рэвяку было прысуджана вучонае званне прафесара. 25 лютага 2001 года Казімір Адамавіч выступіў з абаронай доктарскай дысертацыі на тэму «Барацьба Рыма і Карфагена за сусветнае панаванне»[9][15]. Быў адзначаны Ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1978, 1987), Ганаровымі граматамі БДУ (1980, 2001), Ганаровай граматай БДУ да 50-годдзя гістарычнага факультэта (1984) і іншымі ўзнагародамі[16].

Дысертацыі

правіць
  1. Ревяко, К. А. Роль римского и италийского плебса во 2-ой Пунической войне: Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук: специальность 07.00.03 Всеобщая история / Белорусский государственный университет имени В. И. Ленина (руск.). — Мн., 1973.
  2. Ревяко, К. А. Борьба Рима и Карфагена за мировое господство: Диссертация на соискание учёной степени доктора исторических наук: 07.00.03: 25.01.2001: 26.09.2001 / Белорусский государственный университет (руск.). — Мн., 2000.

Манаграфіі, навуковыя зборнікі і артыкулы

правіць
  1. Ревяко, К. А. Пунические войны (руск.). — Мн.: Университетское, 1988. — 270, [1] с. — ISBN 5-7855-0087-6.
  2. Равяка, К. А. Антычная спадчына на Беларусі / Навук. рэд. Корзун М. С. (бел.). — Мн.: ЗАТ «Веды», 1998. — 100 с. — ISBN 985-6390-76-1.
  3. Ревяко, К. А. Войны Рима с Карфагеном: основные тенденции и направления историографии / Научный редактор В. С. Кошелев (руск.). — Мн.: Бел. гос. ун-т, 2000. — 139, [2] с. — ISBN 985-445-294-8.
  4. [Рэдкалегія: С. М. Ходзін (адказны рэдактар), У. Н. Сідарцоў, К. А. Равяка, К. І. Казак, В. А. Цяплова, В. М. Шутава]. Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання: матэрыялы да Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння У. І. Пічэты, Мінск, 23―24 красавіка 1998 г. (бел.). — Мн.: Белдзяржуніверсітэт, 1998. — ISBN 985-445-036-8.
  5. Равяка, К. А. Пунические войны в русской дореволюционной историографии(руск.) // Праблемы гісторыі старажытнага свету i сярэдніх вякоў: Матэрыялы навуковай рэспубліканскай канферэнцыi памяцi акадэмікаў М. М. Нікольскага i У. М. Перцава, 15-16 лістапада 1999 г., Мінск. — Мн.: БДУ, 2000. — С. 80-86. — ISBN {{{isbn}}}.

Публікацыі крыніц і даследваній

правіць
  1. Иосиф Флавий. Иудейская война / подгот. текста, предисл. и примеч. К. А. Ревяко, В. А. Федосика (руск.). — Мн.: Беларусь, 1991. — 512 с. — ISBN 5-338-00653-7.
  2. Иосиф Флавий. Иудейские древности: [в 2 т.] / Иосиф Флавий; Г. Г. Генкель, В. А. Федосик, Г. И. Довгяло, К. А. Ревяко (руск.). — Мн.: Беларусь, 1994. — ISBN 985-01-0001-X.
  3. Ренан, Э. Ж. Жизнь Иисуса; Апостолы: пер. с фр. / Э. Ж. Ренан; [вступ. ст. К. А. Ревяко, В. А. Федосик; авт. послесл. В. А. Федосик] (руск.). — Мн.: Беларусь, 1991. — 494 с. — ISBN 5-338-00867-X.

Вучэбныя дапаможнікі, навукова-папулярная і даведкавая літаратура

правіць
  1. Западноевропейская культура: Античность и средневековье: Пособие для студентов специальности Г.05.01.00 «История» (руск.) / И. О. Евтухов, М. С. Корзун, К. А. Ревяко, В. А. Федосик. — Мн. : БГУ, 2001. — 170, [2] с. — ISBN 985-445-574-2.
  2. Равяка, К. А. Антычнасць на Беларусі: Вучэб. дапам. (бел.) / К. А. Равяка. — Мн. : БДУ, 1999. — 80, [2] с. — ISBN 985-445-212-3.
  3. Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма: Дапам. для ВНУ (бел.) / І. А. Лісавы, К. А. Равяка. — Мн. : Універсітэцкае, 1993. — 62 с. — ISBN 5-7855-0729-3.
  4. История древнего мира: Учеб. пособие для 5-го кл. (руск.) / Г. И. Довгяло, М. С. Корзун, К. А. Ревяко. — [4 издания на русском языке и 2 издания на белорусском языке].
  5. История цивилизаций древнего мира: учебное пособие для 5-го класса (руск.) / Г. И. Довгяло, М. С. Корзун, К. А. Ревяко. — [По одному изданию на русском и белорусском языках].
  6. Женщины-легенды (руск.) / Г. И. Довгяло, Н. А. Гусакова, М. М. Казаков, А. А. Прохоров, К. А. Ревяко, Е. Д. Смирнова, Л. П. Сушкевич, Н. С. Талашова, Ю. Н. Тимохович, В. А. Федосик, О. И. Ханкевич, В. Ф. Шалькевич, Г. И. Шевченко, А. С. Шофман. — Минск : Беларусь, 1993. — 333, [3] с. — ISBN 5-338-00937-4.
  7. Сладость мудрых речей: Сборник афоризмов и поучительных историй (руск.) / Составители: И. А. Лисовый, К. А. Ревяко, Г. И. Шевченко. — Минск : Беларусь, 1993. — 286, [1] с. — ISBN 5-338-00906-4.
  8. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древних Греции и Рима (руск.):
    • 1-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко; предисл. Г. И. Шевченко. — Мн. : Беларусь, 1996. — 253 с. — ISBN 985-01-0017-6.
    • 2-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко; предисл. Г. И. Шевченко. — Мн. : Беларусь, 1997. — 253 с. — ISBN 985-01-0200-4.
    • 3-е изд. — / И. А. Лисовый, К. А. Ревяко. — Мн. : Беларусь, 2001. — 253 с. — ISBN 985-01-0366-3.

Артыкулы

правіць
  1. Аляксандр Македонскі (бел.) // Гісторыя: праблемы выкладання. — 04/2006.
  2. Пра ўдачу і доблесць Аляксандра Македонскага ў працах антычных аўтараў (бел.) // Беларускі гістарычны часопіс. — 01/2004.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць