Цэрэра (карлікавая планета)
Цэрэра (1 Ceres, сімвал: )[14] — карлікавая планета[15] ў Сонечнай сістэме.
Цэрэра | ||||
---|---|---|---|---|
Іншыя назвы | 1899 OF; 1943 XB | |||
Абазначэнне | 1 Ceres | |||
Катэгорыя малых планет |
Карлікавая планета Пояс астэроідаў |
|||
Адкрыццё[1] | ||||
Першаадкрывальнік | Джузэпэ П’яцы | |||
Месца адкрыцця | Палермская астранамічная абсерваторыя | |||
Дата адкрыцця | 1 студзеня 1801 | |||
Арбітальныя характарыстыкі[2] | ||||
Эпоха: June 18, 2009 (JD 2455000.5) |
||||
Перыгелій |
381 028 000 км (2,5465 а. е.) |
|||
Афелій |
446 521 000 км (2,9842 а. е.) |
|||
Вялікая паўвось (a) |
413 767 000 км (2,7653 а. а.) |
|||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0.07934[2] | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння |
1680,5 сутак 4.60 гадоў |
|||
Арбітальная скорасць (v) | 17,882 км/с | |||
Сярэдняя анамалія (Mo) | 27,448° | |||
Нахіл (i) |
10,585°[2] да Экліптыкі 9.20° to Invariable plane[3] |
|||
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 80,399°[2] | |||
Аргумент перыцэнтра (ω) | 2,825°[2] | |||
Фізічныя характарыстыкі | ||||
Экватарыяльны радыус | 487,3 ± 1.8 км[4] | |||
Палярны радыус | 454,7 ± 1.6 км[4] | |||
Маса (m) | 9,43 ± 0,07×1020 кг[5] | |||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 2,077 ± 0.036 г/см³[4] | |||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) |
0,27 м/с² 0.028 g[6] |
|||
Другая касмічная скорасць (v2) | 0,51 км/с[6] | |||
Перыяд вярчэння (T) |
0,3781 d 9,074170 h[7] |
|||
Нахіл восі | каля 3°[4] | |||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) |
19 гад 24 хвіл 291°[4] |
|||
Схіленне паўночнага полюса (δ) | 59°[4] | |||
Альбеда | 0,090 ± 0,0033 (V-band geometric)[8] | |||
Спектральны клас | C[9] | |||
Бачная зорная велічыня | 6,7[10] да 9.32[11] | |||
Абсалютная зорная велічыня | 3,36 ± 0.02[8] | |||
Вуглавы дыяметр | 0,84"[12] to 0.33"[6] | |||
Тэмпература | ||||
|
||||
Кельвін |
|
|||
|
Назва паходзіць ад імя багіні ўрадлівасці ў старажытна-рымскай міфалогіі.
Дыяметр: ~1000 км. Маса: 1/4400 зямной. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: —. Адлегласць ад Сонца: 2,77 а.а.[16], эксцэнтрысітэт арбіты: 0,080.
Цэрэра стала першым адкрытым аб’ектам такога кшталту. Пасля апублікавання правіла Тыцыуса-Бодэ ў канцы XVIII стагоддзя. пачаліся пошукі «пятай планеты» між Марсам і Юпітэрам. Нарэшце, Джузэпэ П’яцы заўважыў аб’ект 7-й зорнай велічыні, які павольна рухаўся па сузор’і Цяльца (1 студзеня 1801 года). Вылічаная К. Гаусам арбіта аб’екта выявілася планетнай і адпаведнай правілу.
Пасля ўдакладнення памераў доўгі час Цэрэра класіфікавалася як астэроід, а пасля 2006 года яна была перакласіфікавана ў карлікавыя планеты.
Маса Цэрэры складае прыкладна траціну (32 %) ад агульнай масы ўсіх аб’ектаў пояса астэроідаў, у якім пралягае яе арбіта. Гэта самая блізкая да Сонца карлікавая планета і найменшая з вядомых на сёняшні дзень. Памеры яе перавышаюць многія спадарожнікі планет-гігантаў.
Мяркуючы па шчыльнасці, на 20—30 % планета складаецца з вадзянога льду і найімаверней яна мае дыферэнцыяваныя на каменнае ядро і ледзяную мантыю нетры.
На паверхні планеты, акрамя вадзянога льду, выяўлены розныя гідратыўныя рэчывы, такія карбанаты як даламіт і сідэрыт, гідракарбанат натрыю, а таксама багатыя жалезам гліністыя мінералы. У 2014 годзе з дапамогай тэлескопа «Гершэль» над паверхней планеты былі выяўлены аблокі вадзянога пара. Такім чынам, Цэрэра стала чацвёртым астранамічным аб’ектам сонечнай сістэмы, на якім зафіксавана водная актыўнасць (пасля Зямлі, Энцэлада і Еўропы).
З Зямлі бачны бляск Цэрэры вагаецца ад 6.7 да 9.3 зорнай вялічыні.
У 2015 годзе карлікавая планета была даследвана касмічным апаратам NASA Dawn, які праводзіў даследванні Цэрэры каля 16 месяцаў і які ў некіруемым стане варочаецца па арбіце вакол гэтай карлікавай планеты дагэтуль.
Адным з адкрыццяў, зробленых апаратам Dawn, сталі яркія белыя плямы ўнутры кратара Аккатор, прырода якіх была патлумачана высокай канцэнтрацыяй карбанату натрыю (соды). Гэтыя плямы ў выглядзе мутнай кропкі на паверхні дыска Цэрэры былі заўважны і раней, аднак місія дазволіла разглядзець іх больш дэталёва.
Таксама з дапамогай апарата Dawn на паверхні карлікавай планеты быў знойдзены крыявулкан Ахуна, які з’яўляецца найбольш высокай гарой на Цэрэры і найбольш блізкім да Сонца вядомым крыявулканам.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Schmadel, Lutz (2003). Dictionary of minor planet names (fifth ed.). Germany: Springer. p. 15. ISBN 3-540-00238-3. Праверана 2008-12-30.
- ↑ а б в г д Yeomans, Donald K.. 1 Ceres . JPL Small-Body Database Browser (5 ліпеня 2007). Праверана 10 красавіка 2009.—The listed values were rounded at the magnitude of uncertainty (1-sigma).
- ↑ The MeanPlane (Invariable plane) of the Solar System passing through the barycenter (3 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2009. Праверана 10 красавіка 2009. (produced with Solex 10 Архівавана 1 сакавіка 2008. written by Aldo Vitagliano; see also Invariable plane)
- ↑ а б в г д е Thomas, P. C. (2005). "Differentiation of the asteroid Ceres as revealed by its shape". Nature. 437 (7056): 224–226. doi:10.1038/nature03938. ISSN 0028-0836. PMID 16148926. Праверана 2007-12-09.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - ↑ Carry, Benoit; et al. (November 2007). "Near-Infrared Mapping and Physical Properties of the Dwarf-Planet Ceres" (PDF). Astronomy & Astrophysics. 478: 235–244. doi:10.1051/0004-6361:20078166. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 мая 2008. Праверана 13 ліпеня 2011.
- ↑ а б в Calculated based on the known parameters
- ↑ Chamberlain, Matthew A.; Sykes, Mark V.; Esquerdo, Gilbert A. (2007). "Ceres lightcurve analysis – Period determination". Icarus. 188: 451–456. doi:10.1016/j.icarus.2006.11.025.
- ↑ а б Li, Jian-Yang; McFadden, Lucy A.; Parker, Joel Wm. (2006). Icar.182.143.pdf "Photometric analysis of 1 Ceres and surface mapping from HST observations" (PDF). Icarus. 182: 143–160. doi:10.1016/j.icarus.2005.12.012. Праверана 2007-12-08.
{{cite journal}}
: Праверце значэнне|url=
(даведка)(недаступная спасылка) - ↑ Rivkin, A. S.; Volquardsen, E. L.; Clark, B. E. (2006). "The surface composition of Ceres:Discovery of carbonates and iron-rich clays" (PDF). Icarus. 185: 563–567. doi:10.1016/j.icarus.2006.08.022. Праверана 2007-12-08.
- ↑ Menzel, Donald H.; and Pasachoff, Jay M. (1983). A Field Guide to the Stars and Planets (2nd ed.). Boston, MA: Houghton Mifflin. p. 391. ISBN 0395348358.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ APmag and AngSize generated with Horizons (Ephemeris: Observer Table: Quantities = 9,13,20,29)
- ↑ Ceres Angular Size @ Feb 2009 Opposition: 974 km diam. / (1.58319 AU * 149 597 870 km) * 206265 = 0.84"
- ↑ а б Saint-Pé, O.; Combes, N.; Rigaut F. (1993). "Ceres surface properties by high-resolution imaging from Earth". Icarus. 105: 271–281. doi:10.1006/icar.1993.1125.
- ↑ JPL/NASA. What is a Dwarf Planet? . Jet Propulsion Laboratory (22 красавіка 2015). Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ Пасля перакласіфікацыі (2006), раней — астэроід.
- ↑ Вялікая паўвось арбіты.