Спіс кіраўнікоў Румыніі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Кароль Румыніі)
Каралеўства Румынія (каралі з дынастыі Гогенцолерн-Зігмарынген)
правіць- Караль I (1839—1914) — з 26 сакавіка 1881 да сваёй смерці першы кароль Румыніі;
- Фердынанд I (1865—1927) — кароль з 10 кастрычніка 1914 да сваёй смерці 20 ліпеня 1927 (з 1922 кароль Вялікай Румыніі);
- Міхай I (нар. 25 кастрычніка 1921) — кароль 20 ліпеня 1927 — 8 чэрвеня 1930 (першы тэрмін ва ўладзе);
- Караль II (15 кастрычніка 1893 — 4 красавіка 1953) — 4-ы кароль Румыніі з 8 чэрвеня 1930 па 6 верасня 1940;
- Міхай I (нар. 25 кастрычніка 1921) — кароль 6 верасня 1940 — 30 верасня 1947 (другі тэрмін ва ўладзе); фактычны кіраўнік краіны (кандукэтор — аналаг дучэ) у 1940—1944 — Іон Антанеску; у снежні 1947 года камуністычны ўрад Румыніі адмяніў манархію, і Міхай быў вымушаны эміграваць.
- Канстанцін Пархон (1874—1969) — з 30 снежня 1947 па 13 красавіка 1948 член часавага Прэзідыума Румыніі, з 13 красавіка 1948 па 12 чэрвеня 1952 Прэзідэнт Румыніі;
- Петру Гроза (1884—1958) — старшыня Дзяржаўнага савета Румыніі (глава дзяржавы) 12 чэрвеня 1952 — 7 студзеня 1958;
- Іон Георгэ Маўрэр (1902—2000) — старшыня Дзяржаўнага савета Румыніі 11 студзеня 1958 — 21 сакавіка 1961;
- Георгэ Геаргіу-Дэж (1901—1965) — старшыня Дзяржаўнага савета Румыніі 21 сакавіка 1961 — 19 сакавіка 1965;
- Ківу Стойка (1908—1975) — старшыня Дзяржаўнага савета Румыніі 24 сакавіка 1965 — 9 снежня 1967;
- Нікалае Чаўшэску (1918—1989) — старшыня Дзяржаўнага савета Румыніі з 9 снежня 1967, Прэзідэнт Румыніі з 28 сакавіка 1974 па 22 снежня 1989.
- Іон Іліеску (нар. у 1930) — прэзідэнт з 22 снежня 1989 па 29 лістапада 1996 (першы тэрмін ва ўладзе);
- Эміль Канстантынеску (нар. у 1939) — прэзідэнт з 29 лістапада 1996 па 20 снежня 2000;
- Іон Іліеску (нар. у 1930) — прэзідэнт з 20 снежня 2000 па 20 снежня 2004 (другі тэрмін ва ўладзе);
- Траян Бэсеску (нар. у 1951) — прэзідэнт з 20 снежня 2004 (перапынак 20 красавіка — 23 мая 2007). Пераабраны ў снежні 2009.
- Нікалае Вакарою (нар. у 1943) — старшыня румынскага Сената (2000—2008), в. а. прэзідэнта 20 красавіка — 23 мая 2007, пасля вынясення парламентам вотуму недаверу Бэсеску; пасля рэферэндуму 19 мая, на якім большасць выказалася за тое, каб абраны ў 2004 прэзідэнт працягнуў выконваць свае абавязкі, ізноў саступіў крэсла Траяну Бэсеску.
- Крын Антанеску (нар. у 1959) — часова выконваючы абавязкі Прэзідэнта пасля вынясення парламентам імпічменту Бэсеску (10 ліпеня — 27 жніўня 2012). Траян Бэсеску чарговы раз вярнуўся ў сваё крэсла пасля таго, як рэферэндум аб імпічменце яму быў прызнаны несапраўдным.