Клуб «Падарожнік»

Клуб «Падарожнік» — праект аматараў падарожжаў па Беларусi.

Падарожнік
Дата заснавання снежань 2014 г.
Тып грамадскае аб’яднанне[d]
Кіраўнік Генадзь Вайтовіч
Сайт padarozhnik.by

Прадгісторыя правіць

Генадзь Вайтовіч, кіраўнік клуба:

  ...Усё пачалося спантанна, з элементарнага жадання неяк разнастаіць сваё жыццё. У снежні мінулага года я прапанаваў сябрам куды-небудзь з’ездзіць, і ўжо на наступны дзень мы, тры таварыша, калясілі на машыне па маршруце Ракаў - Івянец - Заслаўе. Менавіта пасля гэтай першай паездкі з’явілася ідэя збіраць сяброў і падарожнічаць разам. Так арганізаваўся наш клуб. Другая паездка налічвала ўжо больш за 10 чалавек, да нас далучыліся калегі і знаёмыя. Акрамя таго, мы запрасілі экскурсаводаў, якія дапамаглі спланаваць маршрут і правялі экскурсіі...[1].

 

Дзейнасць правіць

Клуб «Падарожнік» арганізуе вандроўкі па старажытных мясцінах Беларусi амаль кожны месяц. Спачатку распрацоўваецца маршрут, а потым рыхтуецца адпаведная праграма падарожжа. У кожнай вандроўцы абавязкова прысутнічае дасведчаны экскурсавод.

 
Клуб "Падарожнік" у Ружанах

Генадзь Вайтовіч:

  ...Хоць па большай частцы мы не вандроўнікі, а хутчэй «першапраходцы», так як часцяком выбіраем не самыя вядомыя месцы з экскурсійных маршрутаў. Наша асаблівасць яшчэ і ў тым, што мы пакуль не ездзім па абласных гарадах (выключэнне - велаэкскурсія па Лошыцкім парку ў Мінску), нас больш прыцягваюць аб’екты ў вёсках і невялікіх гарадах...[1].

 

Звычайна маршрут падарожжа распрацоўваецца вакол аднаго ці некалькіх буйных аб'ектаў. Далей разглядаюцца цікавыя месцы непадалёку і таксама ўключаюцца ў праграму вандроўкі. Як правіла, гэта разнародныя аб'екты: сядзібы, палацы, цэрквы, музеі. Пажаданымі з'яўляюцца зносіны з мясцовымі жыхарамі. Плануюцца сустрэчы з рэстаўратарамі, калекцыянерамі, святарамі, сведкамі пэўных падзей. Таксама адной з адметнасцяў кожнай вандроўкі з'яўляецца пікнік у маляўнічым месцы на прыродзе. Кожная экскурсія заканчваецца фотасправаздачай.

Падарожжы[2] правіць

  1. Івянец — Ракаў — Заслаўе (14.12.2014)
  2. Заслаўе — Сёмкава (21.03.2015)
  3. Іўе — Суботнікі — Геранёны — Ліпнішкі (03.05.2015)
  4. «Мірскае графства» Ішкалдзь — Мір (21.06.2015)
  5. «Купалаўскія месцы» Радашковічы — Вязынка (05.07.2015)
  6. «Велаэкскурсія» Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс Мінска (25.07.2015)
  7. «Брэсцкія замкі і палацы» Ружаны — Косава — Бяроза (15-16.08.2015)
  8. «Замкі і сядзібы Магілёўшчыны» Быхаў — Жылічы (13.09.2015)
  9. «Невядомая Віцебшчына» Смальяны — Высокае — Юрцава (03.10.2015)
  10. «Скарбы Краснага месца» Рагачоў — Красны Бераг — Бабруйск (31.10.2015)
  11. «Старасвецкія маёнткі Міншчыны» Прылукі — Дукора — Смілавічы (14.11.2015)[3]
  12. «Сцежкамі права» Тупальшчына — Гальшаны — Крэва — Кушляны — Жупраны (05.12.2015)[4]
  13. «Чароўны Жалудок» Жалудок — Шчучын (14.05.2016)[5]
  14. «Чароўны Жалудок» Жалудок — Шчучын (18.06.2016)
  15. «Велаэкскурсія» Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс Мінска (31.07.2016)
  16. «Чароўны Жалудок» Жалудок — Шчучын (08.10.2016)

Галерэя правіць

Зноскі правіць

  1. а б «Туда не попадают обычные туристы»: минчане организовали клуб и путешествуют по забытым местам Беларуси. citydog.by/. Праверана 5 чэрвеня 2016 года.
  2. Наши путешествия(недаступная спасылка). padarozhnik.by/. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2016. Праверана 7 чэрвеня 2016 года.
  3. Сталічныя аматары гісторыі самастойна распрацавалі экскурсійны маршрут па Мінскай вобласці(недаступная спасылка). tvr.by/. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 7 чэрвеня 2016 года.
  4. Празднование Дня юриста в увлекательном путешествии. jurist.by/. Праверана 7 чэрвеня 2016 года.(недаступная спасылка)
  5. Мне бы в небо. twinshotel.blogspot.com.by/. Праверана 7 чэрвеня 2016 года.