Суботнікі
Субо́тнікі[1] (трансліт.: Subotniki, руск.: Суботники) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Суботніцкага сельсавета. Насельніцтва 776 чал. (2000).
Аграгарадок
Суботнікі
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзяцца за 18 км на поўнач ад горада Іўе, за 172 км ад Гродна, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Шальчынінкай, на правым беразе ракі Гаўя.
Гісторыя
правіцьЦяперашнюю назву Суботнікі носяць з 1545 года, да таго звычайна згадваюцца (яшчэ з Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (ад імя Войцеха Манівіда). Месца першапачатковага паселішча канца XIV стагоддзя знайшоў у 1983 годзе Зянон Пазняк[2].
Ад свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касцёл (не захаваўся).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Суботнікі апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Станам на 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзейнічалі касцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы. На 1890 тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасць Умястоўскіх[3].
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Суботнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 года Лідскага) павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 99 двароў.
З верасня 1939 года Суботнікі — у Беларускай ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна. На 2000 год у вёсцы было 316 двароў.
-
Стары касцёл
-
Новы касцёл, праект
-
Новы касцёл
-
Адміністрацыя гміны
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Помнікі гісторыі і культуры
правіць- Касцёл Святога Уладзіслава[5] (1904—1907)
- Могілкі каталіцкія
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму[5]
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[5]
Вядомыя асобы
правіць- Зянон Пазняк (нар. 1944) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнавец, пісьменнік і паэт.
- Янка Пазняк (1887—1939) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец і публіцыст.
- Валянціна Вацлаваўна Курсевіч (нар. 1965) — беларускі палітык.
- Валерый Віктаравіч Курсевіч (нар. 1979) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Краўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — С. 15.
- ↑ ЭГБ 1996, с. 438.
- ↑ SgKP 1890, s. 522.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Суботнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 240—241. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Бянько У. Суботнікі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Subotniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 522—523.
- Niechwiadowicz K. Moje Sobotniki. — Poznan: Gawia. — 2004. (польск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суботнікі
- Сайт мястэчка Суботнікі
- Суботнікі на сайце Radzima.org
- Суботники на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Прагноз надвор’я ў в. Суботнікі Архівавана 29 верасня 2020.