Князі смаленскія

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Князь Смаленскі)

Смаленскае княства — княства ў складзе Кіеўскай Русі, затым самастойнае, існавала да 1404 года, калі было ўключана ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Першы вядомы смаленскі князь — Станіслаў Уладзіміравіч, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча, знаходзіўся на смаленскім княжанні пры жыцці бацькі. У 1050-я гады на смаленскім стальцы княжылі малодшыя сыны Яраслава Мудрага, у 1070-я — унук Яраслава Уладзімір Манамах. Пачынаючы з 1090-х гадоў Смаленск становіцца пастаянным месцам княжання. Аж да 1125 года (з кароткім перапынкам) ім кіруюць сыны Уладзіміра Манамаха. У 1125 годзе князем стаў унук Манамаха Расціслаў Мсціславіч. Ён і яго нашчадкі кіравалі Смаленскім княствам аж да поўнай страты княствам самастойнасці напачатку XV стагоддзя.

Ніжэй прыведзены максімальна поўны спіс князёў за ўвесь час існаванні Смаленскага княства.

Смаленск у складзе Кіеўскай Русі

правіць
Гады княжання ў Смаленску Партрэт Імя Гады жыцця Паходжанне Заўвагі
1 каля 988 ці каля 1010 — раней 1015
 
Станіслаў Уладзіміравіч (984/987 — да 1015) сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча
2 10541056/1057
 
Вячаслаў Яраславіч (1033/10361056/1057) сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага атрымаў Смаленскае княства пасля смерці бацькі
3 1056/10571060
 
Ігар Яраславіч (1033/10361060) сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага успадкоўваў Смаленск пасля смерці брата Вячаслава, раней — князь уладзіміра-валынскі
4 10731078
 
Уладзімір Усеваладавіч Манамах (10531125) унук Яраслава Мудрага, сын пераяслаўскага князя Усевалада Яраславіча атрымаў Смаленск пасля выгнання з Кіева князя Ізяслава і перамяшчэння Усевалада на княжанне ў Чарнігаў; пазней чарнігаўскі, пераяслаўскі князь, вялікі князь кіеўскі
5 каля 10931095
 
Мсціслаў Уладзіміравіч (10761132) унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамаха пасаджаны ў Смаленск бацькам; раней князь наўгародскі, растоўскі; пазней — растоўскі, наўгародскі, белгарадскі, вялікі князь кіеўскі
6 1095
 
Ізяслаў Уладзіміравіч (?—1096) унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамаха перакладзены ў Смаленск наўзамен брата Мсціслава; раней князь курскі, пазней — мурамскі
7 10951097
 
Давыд Святаславіч (каля 10501123) унук Яраслава Мудрага, сын вялікага князя кіеўскага Святаслава Яраславіча заняў Смаленск, выгнаўшы з яго князя Ізяслава; раней князь пераяслаўскі, мурамскі, наўгародскі; пазней — чарнігаўскі
8 10971113 (магчыма, былі суправіцелямі ці змянялі адзін аднаго)
 
Святаслаў Уладзіміравіч (?—1114) унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамаха пазней князь пераяслаўскі
9
 
Яраполк Уладзіміравіч (10821139) унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамаха пазней князь пераяслаўскі, вялікі князь кіеўскі
10 11131127[заўв 1]
 
Вячаслаў Уладзіміравіч (каля 10831154) унук Усевалада Яраславіча, сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха атрымаў у спадчыну Смаленск ад брата Святаслава; пазней князь тураўскі, пераяслаўскі, перасопніцкі, вышгарадскі, вялікі князь кіеўскі

Дынастыя Расціславічаў

правіць
Гады княжання ў Смаленску Партрэт Імя Гады жыцця Паходжанне Заўвагі
11 11271159
 
Расціслаў Мсціславіч (каля 11081167) сын вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча адначасова князь наўгародскі і вялікі князь кіеўскі (10541055), пазней вялікі князь кіеўскі (11591167)
12 11591171
 
Раман Расціславіч
(першае княжанне)
(?—1180) сын Расціслава Мсціславіча пазней вялікі князь кіеўскі (11711172)
13 11711172
 
Яраполк Раманавіч
(першае княжанне)
(? — пасля 1177) унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча
14 11721174
 
Раман Расціславіч
(другое княжанне)
(?—1180) сын Расціслава Мсціславіча пазней вялікі князь кіеўскі (11741176)
15 11741175
 
Яраполк Раманавіч
(другое княжанне)
(? — пасля 1177) унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча пазней князь трыпольскі
16 11751176
 
Мсціслаў Расціславіч Храбры (?—1180) сын Расціслава Мсціславіча раней князь белгарадскі, пазней — князь наўгародскі
17 11761180
 
Раман Расціславіч
(трэцяе княжанне)
(?—1180) сын Расціслава Мсціславіча адначасова князь наўгародскі
18 11801197
 
Давыд Расціславіч (11401197) сын Расціслава Мсціславіча раней князь наўгародскі, таржокскі, віцебскі, вышгарадскі
19 11971213/1214
 
Мсціслаў Раманавіч Стары (?—1223) унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча раней князь пскоўскі, белгарадскі, пазней — вялікі князь кіеўскі (1213/12141223)
20 1213/12141219
 
Уладзімір Рурыкавіч (11871239) унук Расціслава Мсціславіча, сын Рурыка Расціславіча раней князь пераяслаўскі пазней — князь оўруцкі, вялікі князь кіеўскі (12231235, 12351239)
21 12191230
 
Мсціслаў Давыдавіч (11931230) унук Расціслава Мсціславіча, сын Давыда Расціславіча
22 12301232
 
Расціслаў Мсціславіч (? — пасля 1239) унук Давыда Расціславіча, сын Мсціслава Давыдавіча пазней вялікі князь кіеўскі (1239)
23 12321238/1239
 
Святаслаў Мсціславіч (? — ?) унук Рамана Расціславіча, сын Мсціслава Раманавіча Старога раней князь наўгародскі, полацкі
24 1238/12391249
 
Усевалад Мсціславіч (? — 1249) унук Рамана Расціславіча, сын Мсціслава Раманавіча Старога раней князь пскоўскі, наўгародскі
25 12491278
 
Глеб Расціславіч (? — 1278) унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча
26 12781279
 
Міхаіл Расціславіч (? — 1279) унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча раней князь мсціслаўскі
27 1279/12801297
 
Фёдар Расціславіч Чорны (1233/1240 — 1299) унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча адначасова князь яраслаўскі, мажайскі
28 12971313
 
Аляксандр Глебавіч (? — 1313) унук Расціслава Мсціславіча, сын Глеба Расціславіча раней князь мсціслаўскі
29 13131359
 
Іван Аляксандравіч (? — 1359) унук Глеба Расціславіча, сын Аляксандра Глебавіча
30 13591386
 
Святаслаў Іванавіч (? — 1386) унук Аляксандра Глебавіча, сын Івана Аляксандравіча
31 1386/13871392
 
Юрый Святаславіч
(першае княжанне)
(? — 1407) унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча
32 13921395
 
Глеб Святаславіч (каля 13551399) унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча
33 13951401
 
Раман Міхайлавіч Маладой (?—1401) з чарнігаўскіх князёў, пляменнік Івана Аляксандравіча раней князь бранскі і чарнігаўскі; пасаджаны ў Смаленск вялікім князем літоўскім Вітаўтам у якасці намесніка
34 14011404
 
Юрый Святаславіч
(другое княжанне)
(? — 1407) унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. У В. М. Тацішчава згадваецца таксама Глеб Уладзіміравіч, які трымаў Смаленскую зямлю з 1113 года сумесна з братам Вячаславам, а ў 1118 годзе стаў пераяслаўскім князем. Існаванне князя Глеба прызнаецца не ўсімі гісторыкамі.

Літаратура

правіць
  • Кузьмин А. В. Князья Можайска и судьба их владений в XIII—XIV в.: Из истории Смоленской земли // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2004. — № 4 (18).
  • Веселовский С. Б. Всеволожи-Заболотские // Веселовский С. Б. Исследования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 331—358.
  • Веселовский С. Б. Смоленские князья [Фоминские, Полевы, Еропкины, Порховские] // Веселовский С. Б. Исследования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 359—373.
  • Веселовский С. Б. Монастыревы // Веселовский С. Б. Исследования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 374—396.
  • Любимов С. В. Жижемские // Любимов С. В. Опыт исторических родословий: Гундоровы, Жижемские, Несвицкие, Сибирские, Зотовы и Остерманы. — Пг., 1915. — С. 14—34. (Присутствуют ошибки и сбои в поколениях).
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М., 1977.