Краслава
Краслава (лат.: Krāslava, традыцыйная беларуская назва — Краслаўка, Краслаў) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Дзвіна. Адміністрацыйны цэнтр Краслаўскага края. Насельніцтва на 2010 год — 10 194 чалавекі. Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Даўгаўпілс — Полацк. Прыстань.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва горада паходзіць ад другога імя полацкай князёўны Рагнеды-Гарыславы. Паводле падання князёўна неаднойчы наведвала Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумнявацца, бо да памежнага заходняга полацкага Герцыке адсюль цэлых 70 кіламетраў, а яшчэ далей на захад, паблізу сучаснага Ашэрадэна (лат.: Aizkraukle), знаходзіцца найбольш заходні з усіх Барысавых камянёў.[3]
Гісторыя
правіцьРанняе Сярэднявечча
правіцьПаводле падання, Краслаўку (Гарыслаўку) заснавала ў X ст. князёўна Рагнеда (Гарыслава). У гэты час паселішча ўваходзіла ў складзе Полацкага княства. Прыкладна да 1239 года мясцовасць уваходзіла ў склад Герсіцкага княства. Тым часам у пісьмовых крыніцах Краслаў упершыню ўпамінаецца ў XIV ст., калі ён знаходзіўся пад уладай Лівонскага ордэна.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
правіць30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Краслаў увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У 1580-я гады тут збудавалі першы драўляны касцёл. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводства.
У 1725 годзе Краслаў перайшоў у валоданне графаў Чапскіх, а ў 1729 годзе — Плятэраў. Апошнія збудавалі ў мястэчку мураваныя ратушу, касцёл і палац. У 1757 годзе пры кляштары езуітаў адкрылася Краслаўская каталіцкая семінарыя — першая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Краслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Дынабургскай (з 1893 года Дзвінскай) правінцыі Пскоўскай губерні (1772—1776), потым у складзе Полацкай губерні (1776—1778) і намесніцтва (1778—1796), Беларускай губерні (1796—1802), з 1802 года — Віцебскай губерні. У 1809—1822 гадах тут знаходзілася адміністрацыяй Дынабургскай правінцыі[4]. На 1852 год у Краслаўцы было 389 вялікіх будынкаў (з іх 32 мураваныя), працавалі гарбарня і кафляная майстэрня.
-
Замак. Д. Струкаў, 1864 г.
-
Ратуша. Н. Орда, 1875—1876 гг.
-
Агульны выгляд. Н. Орда, 1875—1876 гг.
-
Палац Плятэраў. Н. Орда, 1875—1876 гг.
-
Бібліятэка. Н. Орда, 1875—1876 гг.
-
Агульны выгляд паводле Н. Орда, 1876 гг.
-
Агульны выгляд, 1882 г.
-
Ратуша, 1882 г.
Найноўшы час
правіцьУ 1918 годзе Краслаўку занялі войскі Германскай імперыі, якія пакінулі гэтую мясцовасць пад канец года. У студзені 1919 года абвешчана Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка. У 1920 годзе бальшавікі страцілі падкантрольныя тэрыторыі, мястэчка ў складзе міжваеннай Латвійскай Рэспублікі. У 1923 годзе Краслава атрымала статус горада. Мясцовых беларусаў гуртавала дзвінская арганізацыя «Бацькаўшчына».
У 1940 годзе Краслава апынулася ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 22 ліпеня 1944 года яна знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 2009 годзе Краслава стала цэнтрам края.
-
Агульны выгляд, да 1918 г.
-
Рынак, да 1918 г.
-
Рынак, 1918 г.
-
Рынак, 1918 г.
-
Касцёл піяраў, 1918 г.
-
Палац Плятэраў, 1918 г.
-
Палац Плятэраў, 1918 г.
-
Агульны выгляд, 1918 г.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1852 год — 3030 чал.; 1882 год — 4267 чал.[5]; 1897 год — 7834 чал., з іх 1874 каталікі, 1513 праваслаўныя і 4051 іўдзей
- XX стагоддзе: 1999 год — 12 028 чал., з іх 37,5 % латышоў, 27,2 % рускіх, 21,7 % беларусаў і 10,2 % палякаў
- XXI стагоддзе: 2010 год — 10 194 чал.
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, апрацоўка драўніны і лёну.
Культура
правіцьУ горадзе працуе Краслаўскі гістарычна-мастацкі музей.
Славутасці
правіць- Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (1765—1791)
- Касцёл Святога Людвіка і кляштар піяраў (1755—1767)
- Малельня стараверская (1864)
- Ратуша (XVIII ст.)
- Царква лютэранская (1935—1938)
Страчаная спадчына
правіцьГалерэя
правіць-
Касцёл Святога Людвіка
-
Палац Плятэраў
-
Лютэранская царква
-
Былая стараверская малельня
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Канстанцін Рамуальд Будкевіч (1867—1923) — каталіцкі святар
- Валянціна Гатоўская (нар. 1965) — латвійская атлет.
- Лявон Гвозд (1868? — ?) — беларускі пісьменнік, празаік.
- Мікалай Лоскі (1870—1965) — рускі філосаф і асветнік.
- Сяргей Сахараў (1880—1954) — беларускі фалькларыст, этнограф, педагог.
- Моцель Абелевіч Блінчыкаў (парт. псеўданім Л. Якаўлеў) (1896—1935) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
- Адам Сцяпанавіч Плятэр (1790—1862) — польска-літоўскі археолаг і натураліст.
Зноскі
правіць- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Вікінгі ў беларускім фальклёры // Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002
- ↑ Краслава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Manteuffel G. Krasław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 619.
- ↑ Замок Краслава (Креславка - Kreslawka) (руск.). Средневековые замки Латвии. Праверана 19 студзеня 2013.
- ↑ https://uniejow.pl/twoja-gmina-twoj-urzad/miasta-partnerskie/
Літаратура
правіць- Krasław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 616.
- Краславка // Краслава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіцьКраслава на Вікісховішчы |