Красная Ніва (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Кра́сная Ні́ва[1] (трансліт.: Krasnaja Niva, руск.: Красная Нива; да 1920-х — маёнтак Оштарполле) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Вёска
Красная Ніва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Оштарполь
Оштарполле
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244834031
Красная Ніва на карце Беларусі ±
Красная Ніва (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Красная Ніва (Пухавіцкі раён)
Красная Ніва (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Красная Ніва (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

Оштарполле (Оштарполь) заснавана ў пачатку XIX стагоддзя Оштарпамі, калі апошнія валодалі маёнткам Дукора. З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Леон Оштарп перадаў Оштарполле Ваньковічам[2]. У 1860 годзе ў маёнтку было 156 душ прыгонных мужчын і 168 жанчын[3].

У канцы XIX стагоддзя Оштарполле належала Аляксандру Аляксандравічу Ваньковічу, адстаўному штаб-ротмістру рыма-каталіцкага веравызнання, было 1259 дзесяцін зямлі[4].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Гміна Дукора, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя маёнтка, заснаваны пасёлак Чырвоная Ніва[6]. У 1926 годзе пасёлак у Дукорскім сельсавеце Смілавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва правіць

  • 1908 год — 5 двароў, 37 жыхароў[7]
  • 1917 год — 1 двор, 11 жыхароў, усе беларусы[8]
  • 1926 год — 19 двароў, 93 жыхары
  • 2002 год — 11 гаспадарак, 21 жыхар
  • 2009 год — 16 жыхароў
  • 2019 год — 20 жыхароў[9]

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1886, с. 756.
  3. Приложения к трудам редакционных комиссий для составления положений о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости : Сведения о помещичьих имениях. Т. 1 Извлечения из описаний имений по губерниям: Харьковской, Полтавской, Черниговской, Екатеринославской, Таврической, Херсонской, Витебской, Виленской, Ковенской и Минской. — 1860.
  4. Памяць 2003, с. 79.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  6. Подвижная карта. orda.of.by. Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Ярмоловичъ В. 1909, с. 147.
  8. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 95.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 17 красавіка 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць