Кірыл Уладзіміравіч Паўлючак
Кірыл Паўлючак (нар. 27 чэрвеня 1984, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Крумкачы».
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Кірыл Уладзіміравіч Паўлючак | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 чэрвеня 1984[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 16 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец гродзенскага футбола, з 2001 года гуляў за мінскае «Дынама», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам. Улетку 2009 года пакінуў мінскі клуб, пасля чаго выступаў у розных беларускіх клубах.
У жніўні 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро», якому дапамог выйграць Першую лігу. У сезоне 2013 быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру»[3]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 года ўслед за трэнерам Алегам Кубаравым пакінуў малдаўскі клуб[4].
У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Гарадзея»[5]. Дапамог «Гарадзеі» па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. У сезонах 2016—2018 заставаўся асноўным іграком гарадзейцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, толькі часам адсутнічаў з-за траўм.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[7]. У 2020 годзе стаў капітанам каманды.
У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[8] і перайшоў у мазырскую «Славію»[9]. З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі ў складзе мазыран. У ліпені 2021 года кантракт з клубам быў разарваны[10].
У ліпені 2021 года далучыўся да «Смаргоні»[11]. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў красавіку афіцыйна стаў іграком клуба[12].
Міжнародная кар’ераПравіць
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2008 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2006
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2012
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2014
- Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2014
Грамадзянская пазіцыяПравіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].
Зноскі
- ↑ Kiril Pavlyuchek // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/kirill_pavljuchek/
- ↑ Кирилл Павлючек заключил контракт с молдавским "Зимбру"
- ↑ Кубарев, Павлючек и Климович покинули "Зимбру"
- ↑ Шидловский, Толканица и Павлючек заключили контракты с "Городеей"
- ↑ "Городея" продлила контракты с Лебедевым, Ковбом и Павлючеком
- ↑ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Павлючек покинул "Городею"
- ↑ "Славия" подписала Павлючека и рассталась с Ковалевским
- ↑ "Славия рассталась с Павлючеком
- ↑ Кирилл Павлючек перешел в "Сморгонь"
- ↑ Кирилл Павлючек будет выступать за "Крумкачы"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА