Карла Спампані

(1750—1783) архітэктар
(Пасля перасылкі з К. Спампані)

Ка́рла Спампа́ні (італ.: Carlo Spampani; 1750, Рым (?) — 2 сакавіка 1783) — архітэктар барока, прадстаўнік паладыянскай школы.

Карла Спампані
Carlo Spampani
Дата нараджэння 1750 ці 1730
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1783(1783-03-02) ці 2 мая 1783(1783-05-02)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Вільня, Заслаўе, Шчорсы
Найважнейшыя пабудовы Шчорсаўскі палац
Палац Пшаздзецкага
Радзівілімонтаўскі палац
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Італіі, прыпушчальна, у Рыме. Мяркуецца, што вучыўся ў Акадэміі Св. Лукі ў Рыме. Пад уплывам мастака Францішка Смуглевіча ў 1770 перасяліўся ў ВКЛ. Першапачаткова працаваў па заказах езуітаў (да скасавання ордэна ў 1773), выкладаў архітэктуру ў Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у пабудове акадэмічных будынкаў, астранамічнай абсерваторыі[1].

Пасля служыў у войску, у 1774 атрымаў ранг харужага булавы польнай літоўскай, з 1779 капітан[1].

Для Паўла Ксаверыя Бжастоўскага пабудаваў палац у Паўлаве, з канца 1770-х гг. выконваў заказы Караля Радзівіла Пане Каханку (аўстэрыя, перабудова палаца ў Альбе і інш.). У 1779—1783 прыдворны архітэктар Юзафа Радзівіла, пабудаваў для яго драўляны палац у Радзівілімонтах пад Клецкам. Для Дамініка Пшаздзецкага пабудаваў палац у Заслаўі, завяршыў будоўлю касцёла. Для Адама Хмары пабудаваў палац у Сёмкаве. Для Тадэвуша Коцела пабудаваў двор і лямус у Беніцы каля Маладзечна. Кіраваў дэкараваннем палаца ў Шчорсах для Іаахіма Храптовіча. Удзельнічаў у пабудове палаца Ігната Мараўскага ў Беліцы каля Мінска. Па заказу Юстыніяна Шчыта будаваў палац у Юстыніянаве, двары ў Добрамыслях і Таболках. Для Пятра Твароўскага пабудаваў двор у Велясніцы пад Пінскам. У Вільні кіраваў рамонтам капліцы Св. Казіміра пры кафедральным касцёле. Для Юзафа Паца склаў праект двароў у Мытах і Ражанцы каля Ліды[1].

Памёр ад сухотаў. Пахаваны ў драўлянай царкве базыльянскага манастыра ў Цапры пад Клецкам[1].

Творчасць

правіць

Быў адным з піянераў класіцызму ў ВКЛ, будаваў пераважна мураваныя і драўляныя палацы, займаўся іх дэкараваннем.

 
Радзівілімонтаўскі палац

Зноскі

  1. а б в г Карла Спампані на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. а б в г д е Спампані Карла // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

правіць