Ларыса Георгіеўна Дзям’янава
Ларыса Георгіеўна Дзям’янава (нар. 10 верасня 1947, в. Бацэвічы, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар і дызайнер.
Ларыса Георгіеўна Дзям’янава | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 верасня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1966 годзе з адзнакай Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1974 годзе вячэрняе аддзяленне архітэктурнага факультэта БПІ. У 1967-80 гадах працавала ў праектным інстытуце «Белдзяржпраект», тэхнік, архітэктар, старэйшы архітэктар; у 1900-91 гадах у Беларускім філіяле Усесаюзнага НДІ тэхнічнай эстэтыкі, старэйшы мастак-канструктар, дызайнер 1 катэгорыі, у 1991-98 гадах на заводзе «Электроніка» НВА «Інтэграл», мастак-канструктар 1 катэгорыі аддзела маркетынгу; у 1998-99 гадах працавала на Мінскім мясаперапрацоўчым заводзе інжынерам па маркетынгу, у 1999—2002 гадах на Мінскім гарадскім малочным заводзе № 3, мастак-канструктар 1 катэгорыі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года.
Творчасць
правіцьЗа гады працы ў вобласці архітэктуры і дызайну займалася праектаваннем жылых будынкаў, грамадскіх і медыцынскіх устаноў, распрацоўкай элементаў добраўпарадкавання і малых архітэктурных формаў, аб’ектамі асяроддзя, у т.л. эстэтычнай арганізацыяй вытворчага асяроддзя, інтэр'ерамі і добраўпарадкаваннем тэрыторый буйных заводаў, навучальных устаноў, распрацоўкай фірменнага стылю, візуальных камунікацый, распрацоўкай і афармленнем рэкламных фірменных стэндаў, аддзелаў, вітрын, альбомаў і каталогаў вырабаў заводаў, на якіх працавала. Усе распрацоўкі выконваліся на прафесійным высокім узроўні ў адпаведнасці з патрабаваннямі і сучаснымі тэндэнцыямі развіцця мастацкага канструявання. Усе распрацоўкі ўкаранёныя, таму што яны непасрэдна былі звязаны з вытворчасцю вырабаў і прадукцыі.
У праектным інстытуце «Белдзяржпраект» брала ўдзел у праектаванні такіх аб’ектаў, як гасцініца «Турыст» у Баранавічах (1969); 9-ці павярховы жылы дом па вул. Чарвякова ў Мінску (1970); санаторый «Аксакаўшчына» (1970); рэканструкцыя Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ў Бабруйску (1978); корпус для тых, хто папраўляецца 9-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску (1979); фізіятэрапеўтычны корпус абласной бальніцы ў пас. Лясное (1979); шпіталь ГКБ з паліклінікай у г Мінску (1980) і інш.
У Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі былі ажыццёўлены такія распрацоўкі, як эстэтычная арганізацыя вытворчага асяроддзя завода № 407 грамадзянскай авіяцыі ў Мінску (1981); абсталяванне і інтэр’еры Барысаўскага ПЭС (1963); эстэтычная арганізацыя інтэр’ераў і тэрыторыі Віцебскага медыцынскага інстытута (1984); дызайн-праграма «Медкомплекс» — уваходная зона амбулаторна-паліклінічных устаноў; распрацоўка мастацка-канструктарскіх патрабаванняў (1986); эстэтычная арганізацыя прадметна-прасторавага асяроддзя аддзялення прафілактыкі медсанчасткі № 1 вытворчага аб’яднання ЗІЛ у Маскве (1987); эстэтычная арганізацыя вытворчага асяроддзя і зоны адпачынку вагонарамонтнага завода імя Мяснікова ў Мінску (1988); распрацоўка інтэр’ераў крамы «Глобус» у Мінску (1989) і інш.
На заводзе «Электроніка» НВА «Інтэграл» ажыццяўляла творчае і тэхнічнае кіраўніцтва па распрацоўках мастацка-канструктарскіх праектаў інтэр’ераў вытворчага асяроддзя, бытавых і службовых памяшканняў завода, добраўпарадкавання тэрыторый і сістэмах візуальнай інфармацыі; дызайн-праекты інтэр’ераў памяшканняў для прыёму замежных спецыялістаў, канферэнц-залы, кабінета для прыёму кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, пакоя для перамоў, пакоя псіхалагічнай разгрузкі, кабінетаў, стала замоў, пераходнай галерэі, актавай залы, шапіка-крамы ў вестыбюлі завода «Электроніка»; краме «НЭЧ» і СШ № 97 г. Мінска; эскізы і афармленне вітрын вырабаў завода ў крамах г. Мінска: крама «Старт», універмаг «Беларусь», крама «Электроніка», а гэтак жа распрацоўка інтэр’ераў крамы «Электроніка» ў г. Растоў-на-Доне; распрацоўка інтэр’ераў выставачнай залы пастаянна дзеючай выстаўкі энергазахавальнай апаратуры; арганізацыя і правядзенне конкурсу сярод навучальных устаноў па распрацоўцы эскізаў наручных гадзіннікаў і тэлефонаў, удзел у выстаўцы «Медыцына-96», распрацоўка эскізаў фірменных дыпламатаў з гадзінамі, буклетаў, календароў, альбома і каталога вырабаў завода і інш.
На Мінскім гарадскім малочным заводзе № 3 ажыццяўляла арганізацыю фірменнага стылю завода, займалася арганізацыяй і афармленнем выставак-кірмашоў, а гэтак жа рэгістрацыяй таварнага знака прадпрыемства ў Гандлёва-прамысловай палаце рэспублікі, увесь час выконвала асноўныя працы па эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя, інтэр’ераў вестыбюля, кабінетаў, фірменнай крамы завода, займалася распрацоўкай навочнай агітацыі і візуальных камунікацый (шыльды, вітрыны).
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Граматамі Мінскага гарадскога камітэта ЛКСМ Беларусі ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна і 50-годдзя Камсамола Беларусі (1970), Ганаровай граматай БФ УНДІТЭ за дасягнутыя поспехі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці (1985). Была ўдарнікам камуністычнай працы, балатавалася ў народныя дэпутаты Заводскага раёна г. Мінска (1990), з’яўлялася членам ідэалагічнай камісіі Завадскога РКП ад БФ УНДІТЭ.
Літаратура
правіць- Демьянова Лариса Георгиевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Демьянова Лариса Георгиевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)