Мацеюс Шумаўскас

Мацеюс Шумаўскас (лат.: Motiejus Šumauskas; нар. 16 лістапада 1953) — літоўскі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік урада Літоўскай ССР у 19561967 гадах.

Мацеюс Шумаўскас
літ.: Motiejus Šumauskas
Нараджэнне 15 лістапада 1905(1905-11-15) ці 2 лістапада 1905(1905-11-02)[1]
Смерць 28 мая 1982(1982-05-28)[1] (76 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Бітвы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную доблесць» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

У камуністычную дзейнасць уключыўся ў 1924 годзе, уступіўшы ў забароненую ў Літве камуністычную партыю, неўзабаве быў павышаны да першага сакратара камуністычных прафсаюзаў Літвы, у 19251926 таксама быў членам Цэнтральнага камітэта камсамола Літвы, з 1930 года сакратаром Цэнтральнага камітэта камсамола Літвы. У 19281929 гадах — сакратар падпольнага павятовага камітэта камуністычнай партыі Літвы ў Панявежысе, да 1931 — сакратар Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі Літвы, па палітычных матывах сядзеў у турме ў час прэзідэнцтва Антанаса Смятоны (19311937 і зноў з чэрвеня 1939 года па чэрвень 1940 года). У ліпені 1940 года абраны дэлегатам на прасавецкі Народны сход ад Каўнаскай акругі. У 1942 годзе служыў у Чырвонай Арміі, у 19431944 гадах камандаваў аператыўнай групай Літоўскага штаба партызанскага руху і Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы ў званні палкоўніка, са студзеня па ліпень 1944 года быў сакратаром Паўночнага падпольнага акруговага камітэта камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы, а з ліпеня па кастрычнік 1944 года старшынёй выканкама гарадскога савета Вільнюса.

З кастрычніка 1944 года па ліпень 1950 года узначальваў Дзяржпланавую камісію Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы, з 19 лютага 1949 года па 22 верасня 1952 года — член Прэзідыюма Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы, і адначасова з чэрвеня 1950 года па чэрвень 1953 года першы сакратар абласнога камітэта кампартыі ў Шаўляі. Пасля смерці Сталіна, у чэрвені 1953 года, прызначаны першым намеснікам старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР (да лютага 1954 года), а ў лютым 1954 года — другім сакратаром Камуністычнай партыі Літвы (да 24 студзеня 1956 года). 16 студзеня 1956 года ён быў абраны Вярхоўным Саветам Літоўскай ССР кіраўніком урада рэспублікі, якім быў да 14 красавіка 1967 года. У той жа дзень ён заняў пасаду старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. На гэтай пасадзе заставаўся да 24 снежня 1975 года. З 25 лютага 1956 года па 24 лютага 1976 года — кандыдат у члены ЦК КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19461979).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1036711188 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Шумаускас Мотеюс Юозович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.