Мікіта Іванавіч Смарчкоў

Мікіта Іванавіч Смарчкоў (17 (30) красавіка 1916, вёска Трафіменкі, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 7 верасня 2002) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1945).

Мікіта Іванавіч Смарчкоў
Дата нараджэння 30 красавіка 1916(1916-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2002(2002-09-07) (86 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Біяграфія правіць

З сялян. Член КПСС з 1943 года. У 1937 годзе скончыў Рыбінскі аэраклуб[1], у 1941 годзе Балашоўскую школу ваенных лётчыкаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Калінінскім, Варонежскім, 1-м, 2-м, 3-м Украінскім франтах, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, на Курскай дузе, Украіне, у Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Зрабіў 196 баявых вылетаў, прычыніў ворагу вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Да 1947 года ў Савецкай Арміі. Жыў у Чарнігаве. Да 1977 года на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах.

Ганаровы грамадзянін горада Дуброўна[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, югаслаўскім ордэнам Партызанскай Зоркі, медалямі.

Зноскі

  1. а б Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 82. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.

Літаратура правіць

  • Смарчкоў Мікіта Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 52. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Смарчкоў Мікіта Іванавіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 342—343.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 82. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.

Спасылкі правіць