Міхаіл Бачыла

беларускі і польскі трубач
(Пасля перасылкі з Міхаіл Анатолевіч Бачыла)

Міхаіл Бачыла, поўнае імя Міхаіл Анатолевіч Бачыла (англ.: і польск.: Mikhail Bachyla, руск.: Михаил Бачило; нар. 31 ліпеня 1994, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі і польскі трубач, міжнародны саліст. З 2017 года працуе ў сімфанічным аркестры «Sinfonia Iuventus» імя Ежы Сэмкова[pl] (Польшча)[1][2][3][4].

Міхаіл Бачыла
Міхаіл Бачыла ў 2020 годзе
Міхаіл Бачыла ў 2020 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 31 ліпеня 1994(1994-07-31) (29 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Інструменты труба
Жанры класічная музыка

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Мінску 31 ліпеня 1994 года. Маці і дзед па маці — музыкі. У 2013 годзе скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску[5].

Тры гады навучаўся на аркестравым факультэце кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас прафесара М. М. Волкава[ru])[6][7], у 2017 годзе скончыў Кракаўскую музычную акадэмію (клас прафесара Беныдыкта Матусіка[pl])[8], затым — магістратуру ў Музычнай акадэміі імя Фелікса Нававейскага ў Быдгашчы[pl] (Польшча) па класе натуральнай трубы (клас прафесара Томаша Слюсарчыка (Tomasz Ślusarczyk) і выкладчыка Міхала Тыраньскага (Michał Tyrański)). Грае на музычных інструментах — труба натуральная (барокавая); труба ўсіх строяў Сі-бемоль, До, Рэ/Мі-бемоль; труба-пікала[ru]; карнет; флюгельгорн[ru]; фартэпіяна.

Творчая дзейнасць

правіць

Музычныя калектывы:

  • 2013—2014 гады — Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі» (цяпер Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга»), артыст аркестра другой катэгорыі[9];
  • 2014—2016 гады — беларускі кавер-бэнд «Дзеці Падзямелля»[10][11];
  • 2015—2016 гады — Нью-Ёркскі маладзёжны аркестр YPHIL-International Youth Philharmonic Orchestra. На праслухоўванні ў склад аркестра прымалі ўдзел больш за 1000 музыкаў з больш за 70 краін[12][13]. Выступы на сцэнах канцэртных залаў Symphony Space[en], «Дэвід-Гэфен-хол» і «Карнэгі-хол»[2];
  • 2014—2019 гады — I, Culture Orchestra[pl][14][15][16][17]. Аркестр створаны ў 2011 годзе Інстытутам Адама Міцкевіча (польск.: Adam Mickiewicz Institute) пры Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, складаецца з маладых музыкаў Польшчы і краін Усходняга партнёрства. Місія калектыву — падтрыманне пазітыўных змен у культурным і сацыяльным развіцці краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа, прадстаўляць мерапрыемствы найвышэйшай музычнай якасці[18][19]. У Беларусі першы канцэрт I, Culture Orchestra адбыўся 27 жніўня 2012 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дырыжыраваў 19-гадовы Ільіч Рывас (Венесуэла). У праграме — Чайкоўскі, Шыманоўскі, Дворжак, Рэспігі. З таго часу аркестр паспеў выступіць на прэстыжнейшых канцэртных пляцоўках Еўропы і свету — Эдынбургскім міжнародным фестывалі[en][20], у Берлінскай філармоніі[de], у Каралеўскай фестывальнай зале ў Лондане і іншых[5][7];
  • 2018—2019 гады — запрошаны трубач аркестры Pan-European Philharmonia[21][22][23];
  • 2019 год — польскі аркестр Santander Orchestra[24];
  • 2019—2022 гады — запрошаны трубач аркестры Польскай каралеўскай оперы[pl];
  • 2021—2024 гады — запрошаны трубач аркестры Вармінска-Мазурскай філармоніі імя Фелікса Нававейскага ў Ольштыне;
  • 2021—2022 гады — канцэртмайстар групы труб у Гожаўскай філармоніі (Гожаў Велькапольскі, Польшча)[25][26];
  • 2022-2023 гады — галоўны запрошаны трубач Гожаўскай філармоніі;
  • з 2023 года — запрошаны трубач аркестра Варшаўскай камернай оперы[pl][27];
  • 2022-2023 гады — галоўны запрошаны трубач Калішскай філармоніі;
  • з 2023 года — галоўны запрошаны трубач-саліст аркестра Судэцкай філармоніі (Валбжых, Польшча);
  • з 2017 года — аркестр Sinfonia Iuventus, артыст аркестра (труба); з 1 чэрвеня 2022 года — кіраўнік групы духавых інструментаў.[28]

У складзе International Youth Philharmonic Orchestra

правіць

Першы выступ аркестра адбыўся ў верасні 2015 года ў зале Peter Norton «Symphony Space», другое — на Геральд-скверы, трэцяе — на Таймс-скверы, чацвёртае — у холе Нью-Ёркскага ўніверсітэта «NYU’s Skirball Hall», пятае — Bowling Green Park, Уол-стрыт, шостае — у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы на Пятай авеню, самае апошняе — у Карнэгі-холе. Усе рэпетыцыі і канцэрты былі зняты, выпушчаны і распаўсюджаны як дакументальны фільм для тых, хто не змог быць на гэтых мерапрыемствах[13][29][30].

У складзе I, Culture Orchestra

правіць

25 кастрычніка 2018 года адбылося выступленне аркестра ў Цэнтры прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі. У праграме — Стравінскі, Пендарэцкі, Шыманоўскі[31]. 29 кастрычніка 2018 года — выступленне з такой жа праграмай у Вялікай зале Эльбскай філармоніі, Германія[32].

У складзе Santander Orchestra

правіць

У красавіку 2019 года ў складзе аркестра выступіў у «Незвычайным канцэрце»[33], на фестывалі «Бетховен і рамантычная песня»[34] і на XXIII Велікодным фестывалі імя Людвіга ван Бетховена[35].

У складзе аркестра Sinfonia Iuventus

правіць

У кастрычніку 2017 года ўдзельнічаў у прэм’ерным выкананні рэлігійнай оперы «Маісей» Антона Рубінштэйна ў Нацыянальнай філармоніі[pl] ў Варшаве. Мерапрыемства арганізавана пад патранатам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы і польскай нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА[36].

20 лютага 2021 года адбыўся анлайн-канцэрт «The Rite of Brass» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus і запрошаных салістаў. Трансляцыя адбывалася з вялікай залы Канцэртнай студыі польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага на канале YouTube і на сайце аркестра Sinfonia Iuventus. Канцэрт працягваўся больш за гадзіну, рэпертуар складаўся амаль выключна з твораў для медных духавых інструментаў. Фінальным нумарам праграмы стаў «Канцэрт для трубы з аркестрам» Аляксандра Аруцюняна ў выкананні Міхаіла Бачылы[37][38].

14 мая 2023 года ў вялікай актавай зале Каралеўскага замка ў Варшаве адбыўся канцэрт «Гендэль. Канцэрт барокавай музыкі» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus пад кіраўніцтвам брытанскага дырыжора Пола Эсвуда і салісткі Філіпы Хідэ[39] (сапрана). Канцэрт працягваўся больш двух гадзін, рэпертуар складаўся выключна з твораў Георга Фрыдрыха Гендэля. Фінальным нумарам праграмы была арыя з яго араторыі «Самсон[en]» «Let The Bright Seraphim» для сапрана і трубы з камерным аркестрам у выкананні Філіпы Хідэ, Міхаіла Бачылы і аркестра Sinfonia Iuventus[40][41].

Узнагароды і прэміі

правіць
  • 2008 — V Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД; намінацыя «Труба, сольнае выкананне, узроставая група 10-16 гадоў», сярэбраны медаль (II месца)[42].[43]
  • 2015 — VI Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Сурми Буковини», Чарнаўцы, Украіна; старэйшая ўзроставая група, I месца[44].
  • 2016 — лаўрэат міжнароднага конкурсу маладых трубачоў у рамах Стыпендыяльнай праграмы «Yamaha Music Gulf FZE Scholarship Program», фінал якой праходзіў 14 лютага ў Дубаі, ААЭ. У конкурсе прынялі ўдзел 39 студэнтаў вышэйшых музычных устаноў адукацыі з Афрыкі, Блізкага Усходу і краін СНД. У фінале Міхаіл Бачыла выканаў «Санаціну для трубы» французскага кампазітара Жана Франсэ[ru]; узнагароджаны стыпендыяй у памеры 1000 долараў (агулам стыпендыю атрымалі 5 з 16 фіналістаў)[45][46].
  • 2016 — лаўрэат Міжнароднага фестывалю кавер-бэндаў у складзе кавер-бэнда «Дзеці Падзямелля» ў Ваўкавыску, Беларусь[10][47].
  • 2016 — VII Міжнародны конкурс імя Мірона Старавецкага, Цярнопаль, Украіна. Намінацыя «Трубачы-прафесіяналы ва ўзросце да 30 гадоў», III прэмія[48][49].
  • 2023 — X Агульнапольскі фестываль трубачоў у Калішы, Польшча. Конкурс ў намінацыі «Аркестровага выканаўства», адкрытая катэгорыя, III месца.[50]
  • 2024 — лаўрэат стыпендыяльнай праграмы для маладых дзеячаў мастацтва з выдатнымі дасягненні «Młoda Polska 2024», адбор у яе праходзіў з лістапада 2023 да красавіка 2024 года ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве. У праграме бралі ўдзел 886 дзеячоў мастацтва ў такіх намінацыях як фільм, музыка, літаратур, у т. л. журналістскі рэпартаж, выяўлечнае мастацтва, у т. л. фатаграфія, танец і тэатр. У намінацыі музыка з 65 кандыдатаў заяўка Міхаіла Бачылы заняла першае месца; узнагароджаны стыпендыяй Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы памерам 55 000 злотых, агулам стыпендыі атрымалі 107 дзеячаў мастасцтва з 886 кандыдатаў.[51]

Дыскаграфія

правіць

Браў удзел у запісе наступных выдадзеных кампакт-дыскаў:

  • 2014 — I, Culture Orchestra. Shostakovich • Karayev. Conductor — Kirill Karabits[uk] [52][53]
  • 2016 — Final Audition Yamaha Music Gulf FZE 2015/2016.
  • 2017 — Zarębski: Danses Galiciennes, Lutosławski. I, Culture Orchestra & Andrey Boreyko[ru][54][55][56]
  • 2018 — Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus, Chór Filharmonii Narodowej. Anton Rubinstein: Moses.[57]
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Polish Overtures and Concertos of the 20-th and 21-th centuries.[58][59]
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 8.[60][61][62][63]
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 9.[64][65][66]
  • 2022 — Sinfonia Iuventus. Richard Williams[67] — Frozen: Trailer, Main Theme, Credits. Conductor — Marek Wroniszewski (аудыёзапісы да відэа гульні — House Flipper 2)[68]
  • 2023 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 10 [Special Edition]. Conductor Maciej Tworek[69]

Сям’я

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Mikhail Bachyla (англ.). Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus. Праверана 15 студзеня 2024.
  2. а б "Час барока" с уникальным инструментом исполнит молодой дуэт в Витебской филармонии (руск.). Белта (18 верасня 2019).
  3. Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus im. Jerzego Semkowa c Michał Baczyło (польск.). Facebook.
  4. Orchestra. Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus (англ.). Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus.
  5. а б Светлана Шидловская Я - оркестр! // Минский курьер. — 8: 2017. — № 92 (3016). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019.
  6. Музыканты: Тратим 20 лет на учебу, а потом получаем, как уборщик без образования (руск.). Хартыя’97 www.charter97.org (24 жніўня 2017).
  7. а б Юлия Андреева. На площади перед Ратушей выступил Международный молодежный оркестр I, CULTURE Orchestra (руск.). Беларусь сегодня (30 жніўня 2017).
  8. Akademia Muzyczna im. Krzysztofa Pendereckiego w Krakowie (польск.). Facebook.
  9. Калектыў – Национальный Академический концертный оркестр Беларуси. Праверана 15 студзеня 2024.
  10. а б Евгений Карпов. От минских переходов до "Карнеги холл". История студента-трубача, которого можно услышать на улице (руск.). TYT.BY (6 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2016. Праверана 8 студзеня 2023.
  11. https://levardo.com/profile/podzemelya-igor-2385850411
  12. About (англ.). YPHIL International Youth Philharmonic Orchestra.
  13. а б YPHIL Youth Philharmonic Orchestra (англ.) (17 чэрвеня 2015).
  14. Вынікі праслухоўвання 2014 — https://web.archive.org/web/20141021145505/http://www.orchestra.iam.pl/news-2/ico-2014-audition-results/
  15. Вынікі праслухоўвання 2015 — Wyniki przesłuchań do I Culture Orchestra (польск.). brasserwis.pl (19 мая 2015).
  16. Вынікі праслухоўвання 2017 https://web.archive.org/web/20170920081500/http://www.orchestra.culture.pl/news-2/ico-2017-audition-results
  17. Вынікі праслухоўвання 2018 — https://web.archive.org/web/20220520094827/https://culture.pl/pl/wydarzenie/znamy-wyniki-przesluchan-i-szczegoly-letniej-trasy-i-culture-orchestra-w-2018-roku
  18. I, CULTURE ORCHESTRA Auditions. web.archive.org (7 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2018. Праверана 15 студзеня 2024.
  19. I, Culture Orchestra wybrana! (польск.). TerazTeatr (18 мая 2015).
  20. Fisher, Neil. The I, Culture Orchestra: uniting troubled countries through music (англ.) (15 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.
  21. Peter Tiboris leads the Pan-European Philharmonia of Warsaw in a performance of Tchaikovsky’s Symphony No. 5 on April 25, 2018 in Warsaw
  22. The Pan-European Philharmonia of Warsaw Peter Tiboris, Music Director and Conductor Ludwig van Beethoven: Symphony No. 7 in A major, Op. 92
  23. The Pan-European Philharmonia of Warsaw Peter Tiboris, Music Director and Conductor Pyotr Ilyich Tchaikovsky: Symphony No. 4 in F minor, Op. 36 Recorded live on April 18, 2019 Polish Radio Witold Lutoslawski Concert Studio, Warsaw, Poland Jakub Fiebig, Executive Producer
  24. Skład orkiestry (польск.). Santander Orchestra.
  25. Myzycy (польск.). Filharmonia Gorzowska (25 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2022. Праверана 8 студзеня 2023.
  26. Радыё Унэт — 15.12.2021 r. II by Radio WNET / 1:05:13 — 1:14:05
  27. https://operakameralna.pl/event/the-telephone-th-medium/
  28. https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/orkiestra-en/
  29. YPHIL presents Seven Epic Concerts Concert for Global Peace, NYC (англ.). Average Socialite (27 верасня 2015).
  30. YPHIL INTERNATIONAL PHILHARMONIC ORCHESTRA (англ.). Youtube (24 кастрычніка 2017).
  31. I, CULTURE ORCHESTRA . Bozar (25 кастрычніка 2018).
  32. Polen I, Culture Orchestra (ням.) (29 кастрычніка 2018).
  33. Nadzwyczajny koncert Santander Orchestra (польск.). Filharmonia Śląska (6 красавіка 2019).
  34. Dorota Szwarcman. Festiwal pieśni się rozpoczął (польск.) (19 красавіка 2019).
  35. Santander Orchestra gościem festiwalu (польск.). Beethoven Festiwal (17 чэрвеня 2019).
  36. Modern world premiere of the religious opera „Moses” by Anton Rubinstein (англ.). Sinfonia Iuventus (15 кастрычніка 2017).
  37. O czym TRĄBIĄ w internecie? (польск.). Ruch Muzyczny (24 лютага 2021).
  38. Polish Sinfonia Iuventus Orchestra: The rite of brass (англ.). Polish Music Information Centre POLMIC (20 лютага 2021).
  39. https://www.philippahydesoprano.com/Biography.php
  40. Mikhail Bachyla & Philippa Hyde — G.Händel «Let the Bright Seraphim» | Live Concert at Royal Castle
  41. HÄNDEL. BAROQUE MUSIC CONCERT (англ.). Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus (8 сакавіка 2023). Праверана 16 мая 2023.
  42. Победители и призеры (руск.). Пятые молодежные Дельфийские игры государств-участников СНГ (17 чэрвеня 2008).
  43. 5-е молодежные Дельфийские игры стран СНГ в Минске в 2008 году.
  44. VІ Мiжнародний конкурс юних виконавцiв на духових та уданих iнструентах «Сурми Буковини-2015» (укр.). Буковиньский центр культури i мистецтва (7 мая 2015).
  45. Евгений Карпов. Три трубача из Академии музыки стали финалистами международной программы в Дубае (руск.). TUT.BY (19 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2016. Праверана 8 студзеня 2023.
  46. ОБНОВЛЕНО! Сразу три белорусских трубача поедут в Дубай на конкурс YAMAHA (эст.). Магазин «MUZ.by» (15 лютага 2016).
  47. Фестиваль кавер-бэндов – 2016 (руск.). ГУК "Волковысский городской Дом культуры" (26 чэрвеня 2016).
  48. Міжнародний конкурс ім. Мирона Старовецького (укр.)(недаступная спасылка) (23 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2022. Праверана 8 студзеня 2023.
  49. Akademia Muzyczna im. Krzysztofa Pendereckiego w Krakowie. Gratulacje (польск.). Facebook.
  50. Historia Ogólnopolskiego Festiwalu Trębaczy - Strona 10 z 10 (польск.). Państwowa Szkoła Muzyczna I i II stopnia im. Henryka Melcera w Kaliszu. Праверана 14 студзеня 2024.
  51. https://www.nck.pl/upload/2024/04/mloda-polska-2024-laureaci.pdf
  52. https://web.archive.org/web/20141006084715/http://www.orchestra.iam.pl/news-2/
  53. https://www.discogs.com/release/23762246-I-Culture-Orchestra-Shostakowich-Karayev
  54. https://www.amazon.com/Zarebski-CULTURE-ORCHESTRA-ANDREY-BOREYKO/dp/B07F57K3QY
  55. https://www.prestomusic.com/classical/products/8507129--zarebski-danses-galiciennes-lutos-awski-concerto-for-orchestra
  56. https://www.music-island.pl/opisplyty-NIFCCD+055.html
  57. https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/anton-rubinsteinmoses/
  58. https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/polish-overtures-and-concertos-of-the-20th-and-21st-centuries/
  59. https://sklep.polskieradio.pl/pl/p/Sinfonia-Iuventus-Polskie-uwertury-i-koncerty-XX-i-XXI-wieku-CD/1170
  60. https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/krzysztof-penderecki-concertos-vol-8/
  61. http://en.dux.pl/penderecki-concertos-vol-8-frackiewicz-dus.html
  62. https://www.discogs.com/de/release/24162641-Penderecki-Maciej-Frąckiewicz-Bartłomiej-Duś-Jerzy-Semkow-Polish-Sinfonia-Iuventus-Orchestra-Maci
  63. https://audio.com.pl/muzyka/recenzje/klasyczna/27748-krzysztof-penderecki-concertos-vol-8
  64. https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/krzysztof-penderecki-concertos-vol-9/
  65. http://en.dux.pl/penderecki-concertos-vol-9-bogdanovic-ishizaka.html
  66. https://www.discogs.com/de/release/24161468-Penderecki-Maja-Bogdanović-Danjulo-Ishizaka-Andrzej-Ciepliński-Jerzy-Semkow-Polish-Sinfonia-Iuvent
  67. Richard Williams — composer
  68. House Flipper 2 — Official Gameplay Trailer 2022
  69. Krzysztof Penderecki - Concertos vol. 10(нявызн.). Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus. Праверана 15 чэрвеня 2024.
  70. https://dmshi8.by/team/roman-tatjana-pavlovna/

Спасылкі

правіць