Міхаіл Васільевіч Хацімскі

Міхаі́л Васі́левіч Хаці́мскі (14 лютага 1903, мястэчка Шарашова, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі — 1986, Масква, РСФСР, СССР) — палкоўнік, удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі і Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Міхаіл Васільевіч Хацімскі
Дата нараджэння 14 лютага 1903(1903-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1986(1986-11-25) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Танкавыя войскі
Гады службы 19211952
Званне палкоўнік
Камандаваў 111-я танкавая брыгада,
37-я Слуцка-Памеранская механізаваная брыгада,
25-я танкавая брыгада,
16-я механізаваная брыгада,
50-я танкавая брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Officer of the Legion of Merit Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Міхаіл Хацімскі нарадзіўся 14 лютага 1903 года ў пасёлку Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (Беларусь) у сям'і рабочага. Расеец. Скончыў 3 класы горнай вучылішча ў Пружанах. З 1914 года жыў у Маскве. Працаваў слесарам на Беларускай чыгунцы ў Маскве.

Удзел у грамадзянскай вайне правіць

У 1921 годзе Міхаіл Хацімскі быў прызваны ў шэрагі Чырвонай арміі і пасля праходжання навучання быў накіраваны на фронт Грамадзянскай вайны. Удзельнічаў у ліквідацыі бандаў атамана Сапажкова на Тамбоўшчыне. Пасля быў перабазіраваны ў Забайкалле, дзе ўдзельнічаў у знішчэнні банды атамана Сямёнава. Пазней нёс службу на мяжы на Паўночным Каўказе.

Міжваенны час правіць

У 1925 годзе ўступіў у ВКП(б). У гэтым самым года скончыў Аб'яднаную ваенную школу імя УЦВК. Пасля школы за добрую вучобу быў ганараваны накіраваннем у воінскую часць, размешчаную ў Маскве.

У 1932 годзе скончыў бронетанкавыя курсы ўдасканалення каманднага складу (КУКС), у 1937 — Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА. Пасля камандаваў вучэбным батальёнам у акадэміі.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне правіць

У ліпені 1942 года быў адпраўлены з акадэміі на фронт намеснікам камандзіра 111-й танкавай брыгады 25-га танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту. З 18 верасня 1942 года камандзір 111-й танкавай брыгады пасля гібелі камандзіра брыгады генерал-маёра Фёдара Караля. У складзе брыгады прыняў удзел у баях за Варонеж, у тым ліку за Чыжоўскі плацдарм[1].

Да сярэдзіны верасня 111-я танкавая брыгада ў складзе 25-га танкавага корпуса перабазавалася на поўдзень і ўвайшла ў склад 1-й гвардзейскай арміі Паўднёва-Заходняга фронту. У складзе гэтай арміі брыгада Хацімскага вяла баі ў Растоўскай вобласці, вызваляла станіцы Манастыршчыну, Мяшкоўскую, вяла баі за Марозаўск. 17 студзеня 1943 года пасля вызвалення горада Белая Калітва брыгада была накіравана ў резэрв на папаўненне.

У маі 1943 года падпалкоўнік Хацімскі прызначаны ў штаб 29-га танкавага корпуса Стэпавага фронту. У складзе штабу корпусу ўдзельнічаў у бітве на Курскай дузе, баях на тэрыторыі Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласцей.

29 верасня 1943 палкоўнік Хацімскі быў прызначаны камандзірам 25-й танкавай брыгады 29-га танкавага корпуса Стэпавага, а пасля 2-га Украінскага фронту. Брыгада Хацімскага, здзейсніўшы пераправу ў раёне Верхнедняпроўска, разам з пяхотнымі падраздзяленнямі прарвалі абарону ворага і 19 кастрычніка вызвалілі горада і важны чыгуначны вузел Пяціхаткі.

27 кастрычніка Міхаіл Хацімскі прызначаны камандзірам 16-й механізаванай брыгады 7-га механізаванага корпуса. яго брыгада ўдзельнічала ў баях на падыходах да Кіраваграда. 8 студзеня 1944 года Кіраваград быў узяты.

Танкісты Хацімскага змагаліся на паўднёва-заходнім участку знешняго фронту Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі і ўдзельнічалі ў знішчэнні нацысцкай групоўкі.

22 сакавіка 1944 года брыгада пад камандаваннем Міхаіла Хацімскага штурмам узяла горада Першамайск Мікалаеўскай вобласці і фарсіравала реку Паўднёвы Буг. За адзнаку пры вызваленні Першамайску палкоўнік Хацімскі быў узнагароджаны ордэнам Суворава 2-й ступені.

У жніўні 1944 ў часе Яска-Кішынёўскай аперацыі брыгада Хацімскага прарвалася да горада Ляова, дзе на рацэ Прут злучылася з часцямі 2-га Украінскага фронту, скончыўшы акружэнне Кішынёўскай групоўкі ворага. За ўмелае кіраўніцтва камбрыг быў ганараваны ордэнам Чырвонага Сцяга.

28 верасня 1944 года прызначаны камандзірам 50-й танкавай брыгады. 23 лістапада прызначаны камандзірам 37-й механізаванай брыгады 1-га механізаванага корпуса 2-й гвардзейскай танкавай арміі. У складзе гэтай брыгады прымаў удзел у Вісла-Одэрскай, Памеранскай і Берлінскай аперацыях, у тым ліку ў баях за Чэрнікаў, на Зеелаўскіх вышынях, за Берлін.

У Заходнім Берліне Міхаіл Хацімскі быў узнагароджаны амерыканскім ваенным ордэнам. Паводле пагаднення дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі ўдзельнічаў у перадачы вызваленай часткі Берліну амерыканскім войскам.

Пасля вайны правіць

Пасля вайны працягваў службу. У 1952 годзе звольнены ў запас у званні палкоўніка. Жыў і працаваў у Маскве.

Памёр у 1986 годзе. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Ганаровы грамадзянін горада Пружаны Брэсцкай вобласці (Беларусь), яго імя носіць адна з вуліц горада.
  • На доме ў муніцыпальнай акрузе Ляфортава ў Маскве, дзе жыў пасля вайны Міхаіл Хацімскі, усталяваная мемарыяльная дошка.
  • Ягоным імем названае судна Міністэрства рачнога флоту — буксір-талкач Чарнігаўскага рачнога порту «Герой Хацімскі».

Зноскі

  1. Баі за Чыжоўку(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2009. Праверана 19 лютага 2014.

Літаратура правіць

  • Герои огненных лет. Книга 2. — М.: Московский рабочий, 1976.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — С. 863. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Гринько А. И. Линия Ратной Славы. — Воронеж.
  • История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941—1945. — М.: Воениз. — Т. 4.
  • Міхаіл Васілевіч Хацімскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 216.

Спасылкі правіць