Новы Уборак
Но́вы Убо́рак[1] (трансліт.: Novy Uborak, руск.: Новый Уборок; раней — фальварак Вяле́нь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 60 км ад Мінска, каля чыгуначнага прыпынку Вяленскі, каля ракі Талька.
Вёска
Новы Уборак
|
Назва
правіцьУборак — падэшва ўзвышэння, якая заліваецца вадой, або астатак ніжняй тэрасы на лузе[2].
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьДа Другой сусветнай вайны населены пункт абазначаўся на картах як Вялень, колішні фальварак. Населены пункт Новы Уборак месціўся паблізу на паўночны ўсход ад Вяленя[3]. Аднак у пасляваенны час колішні Новы Уборак знік, а назва перанеслася на тэрыторыю колішняга саўгаса Вялень (Сінчанскі МТС). Пра назву Вялень нагадвае чыгуначны прыпынак Вяленскі. Таксама назву захавала вёска Вялень у тым жа сельсавеце. Назву Новы Уборак урочышча атрымала праз урочышча Уборкі, якое месціцца цераз чыгунку, цяпер на яе месцы садовыя таварыствы.
У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[4]. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, былі карчма і млын, уласнасць генерал-маёра Грабе-Завішы[5]. У 1800 годзе ўласнасць Ратынскага. Паводле перапісу 1858 года ў Ігуменскім павеце.
У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у Паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Шэвіч[6]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.
У 1917 годзе ўпамінаецца ўрочышча Новы Уборак.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць фальварка нацыяналізавана, быў створаны саўгас Вялень[8].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1966 годзе да вёскі Новы Уборак быў далучаны Пасёлак Сінчанскай МТС (колішні фальварак Вялень).
Да 27 студзеня 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Блужскага сельсавета[9].
Насельніцтва
правіць- 1917 год (урочышча Новы Уборак) — 2 гаспадаркі, 11 жыхароў
- 2002 год — 75 двароў, 558 жыхароў
- 2010 год — 62 гаспадаркі, 528 жыхароў
- 2012 год — 54 гаспадаркі, 521 жыхар
- 2019 год — 538 жыхароў
Чыгунка
правіцьКаля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Вяленскі.
Славутасці
правіць- Сядзіба Вялень. Палац пабудаваны на мяжы XIX i XX стст. Цяпер будынкі займае Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. У снежні 2015 года скончана рэканструкцыя корпуса, які быў пабудаваны ў 1904 годзе[10].
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Яшкін І. Я. 1971.
- ↑ Подвижная карта . orda.of.by. Праверана 23 снежня 2023.
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 21 снежня 2023.
- ↑ ГВБ 2013, с. 127.
- ↑ SgKP 1893, с. 312.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Советское хозяйство (совхоз) "Велень" Минского свиноводческого треста, Синченский сельсовет Пуховичского района .: Информация о фонде .: Главная . fk.archives.gov.by. Праверана 23 снежня 2023.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
- ↑ Марьина Горка (руск.). strada.by. Праверана 23 снежня 2023.
Літаратура
правіць- Новы Уборак // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 164. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
- Яшкін І. Я. Уборак // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 192. — 256 с. — 2 800 экз.
- Jelski A. Wieleń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 312.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх