Ніна Міхайлаўна Тарас
Ніна Міхайлаўна Тара́с[3], сапраўднае прозвішча — Жданук (15 мая 1916, в. Заполле, цяпер Навагрудскі раён — 12 снежня 2006) — беларуская паэтэса, перакладчыца.
Ніна Міхайлаўна Тарас | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Якімава М.[1] |
Дата нараджэння | 15 мая 1916 ці 1916[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2006 ці 2006[2] |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Навагрудскай беларускай гімназіі (1930—1934), затым у Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыла ў 1936. Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху. У 1937 годзе вярнулася ў родную вёску, у 1938 годзе пераехала ў Ліду. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працавала ў лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1940). У 1942—1944 гадах — сувязная лідскай спецгрупы партызанскай брыгады імя С. М. Кірава і партызанскага атрада імя Р. І. Катоўскага брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага ў Баранавіцкай вобласці. Зноў працавала ў раённай газеце «Уперад» (1944—1945), была стыльрэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945—1946), літработнікам рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі» (1951—1953), літкансультантам пры рэдакцыі газеты «Звязда» ў Мінску. У 1957 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыла ў Мінску.
Творчасць
правіцьДэбютавала ў друку ў 1936 (віленскія перыядычныя выданні). Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы…» (1940), «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «Кветка шчасця» (выбранае, 1958), «Пад белым яварам» (выбранае, 1966), «У тапаліную замець» (вершы і паэма, 1976), «Праметэю прыйду пакланіцца» (1981), «Праз вятры-завеі» (выбранае, 1986). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі («Сонца за хмарамі ўранні…»).
Перакладала з рускай, украінскай, польскай моў.
Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Зноскі
правіць- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 2 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1063002508 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Тара́с Ніна Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тарас Ніна // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Тарас Ніна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
правіць- Тарас Нина Михайловна у праекце выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Беларусі «Партизаны Беларуси» (руск.)
- 15 мая — день рождения Нины Тарас — белорусской поэтессы, писательницы, переводчика, в т.ч. стихов А. Мицкевича // Museum.by — «Музеи Беларуси» Архівавана 2 чэрвеня 2024. (руск.)