Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі

беларускі кампазітар
(Пасля перасылкі з Н. Сакалоўскі)

Несцер (Нестар) Фёдаравіч Сакало́ўскі (9 лістапада 1902, в. Вешкі, Бярозкаўскі сельсавет, Докшыцкі раён — 13 лістапада 1950) — беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР.

Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 лістапада 1902(1902-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1950(1950-11-13) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, хормайстар, фалькларыст
Жанры класічная музыка
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Вешкі (зараз у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).

У 1908 годзе сям’я Сакалоўскіх пераехала ў Мінск. Несцер займаўся ў Першай працоўнай школе, дзе навучыўся спяваць, іграць на балалайцы, быў акцёрам школьнага тэатра. У 1921—1923 гадах працаваў харыстам украінскай тэатральнай трупы. У 1923 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас стаў акцёрам і хормайстрам Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра[1]. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава)[2]. У 19321935 гадах вучыўся ў Беларускай кансерваторыі. У 19311937 гадах кіраўнік самадзейных хораў[2]. Адзін з арганізатараў і хормайстар (1937—1941) Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Несцер Сакалоўскі знаходзіўся ў эвакуацыі, потым некаторы час быў чырвонаармейцам, але быў адкліканы з часці для заняткаў творчай працай. З 1943 года быў мастацкім кіраўніком Палескага абласнога ансамбля песні і танца. З 1944 года начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 года старшы рэдактар ​​рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва[1].

Памёр 13 лістапада 1950 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Творчасць правіць

Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (словы М. Клімковіча), песень на словы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Русака, М. Машары, М. Чарота, А. Якімовіча і іншых, інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень[1][2]. Найбольш папулярная «Песня пра Нёман» (словы А. Астрэйкі). Запісаў і апрацаваў больш за 500 песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і інструментальных найгрышаў[1][2].

Памяць правіць

 
Паштовая марка Беларусі, 2002

Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў[1], Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў. Яму прысвечана кніга І. Г. Нісневіча «Кампазітар Нестар Сакалоўскі» (Мн., 1969). У 2015 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» стварыла дакументальны фільм, прысвечаны жыццю і дзейнасці Несцера Сакалоўскага.

Зноскі

  1. а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. а б в г САКАЛОЎСКІ НЕСЦЕР ФЁДАРАВІЧ(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Жураўлёў Дз. М., Слабодчыкава Т. Г. Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 642. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  • Нісневіч І. Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі. — Мн., 1969
  • И песня и слово // Народнае слова. — 1998. — 13 студз. — С. 3.
  • Сакалоўскі Нестар Фёдаравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 636.

Спасылкі правіць