Пятро Сушко

паэт, перакладчык

Пятро (Пётр Паўлавіч) Сушко́[1][2] (1 студзеня 1937, в. Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1996) — беларускі паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў з 1984 года[2]. Псеўданімы: Пятрусь Абаранак; Ясь Ажынскі; Міхась Валашковіч; Кірша Рымар; Халімон Клін; Яська Лысы; Апанас Парнаскі; Кастусь Паўлюковіч; Раман Сітковіч; Рамянец П.; Пятро Рамянец; Тамаш Тутэйшы; Цімох Дзераза[3].

Пятро Сушко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1937(1937-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1996(1996-11-20) (59 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Павел Міхайлавіч Сушко
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Жанр байка, фельетон[d], пародыя і эпіграма
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў в. Сушкі ў сям’і беларускага паэта Паўла Сушко[4][2].

У 1956 годзе скончыў сярэднюю школу ў Мёрах[2]. Працаваў выхавацелем у Аляксандраўскім дзіцячым даме[2]. У 1959—1961 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі[2]. У 1966 годзе скончыў факультэт журналістыкі[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў у мёрскай раённай газеце «Сцяг працы» (1966—1968), карэспандэнтам газеты «Віцебскі рабочы» (1968—1969). Пераехаўшы ў Мінск, быў літаратурным супрацоўнікам газеты «На страже Октября» (1969—1970), «Звязда» (1970—1973), часопіса «Вожык» (1973—1977). У 1977—1980 гадах быў рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык», у 1980—1987 — адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве «Полымя».

Памёр 20 лістапада 1996 года.

Творчасць

правіць

Друкавацца П. Сушко пачаў у 1954 годзе ў Мёрскай раённай газеце «Зара камунізму» (верш «Цёплы дожджык»). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981). Яго кніга «Паэтычнае веча» — першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працаваў і ў лірыцы. Яго зборнік «Пратокі» (1976) і вянок санетаў «Зямля гаючых траў» вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорныя тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), вянок гумарыстычных актаў «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псеўд. Кірша Рымар).

Займаўся перакладамі. пераклаў на беларускую мову асобныя творы В. Будзінскага, Т. Паляноўскага, Ю. Кругляка, І. Неміроўскага, П. Рабра і іншых аўтараў[2].

Памяць

правіць
  • У 2000 годзе на будынку Мёрскай сярэдняй школы № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць