П’ер дэ Ферма

(Пасля перасылкі з П’ер Ферма)

П’ер дэ Ферма́ (фр.: Pierre de Fermat, 17 жніўня 1601 — 12 студзеня 1665) — французскі матэматык, адзін са стваральнікаў аналітычнай геаметрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасцей і тэорыі лікаў. Па прафесіі юрыст, з 1631 — радца парламента ў Тулузе. Бліскучы паліглот. Найбольш вядомы фармулёўкай Вялікай тэарэмы Ферма.

П'ер дэ Ферма
Pierre de Fermat
Дата нараджэння не раней за 31 кастрычніка 1607 і не пазней за 6 снежня 1607
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1665(1665-01-12)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Louise de Long[d][5]
Род дзейнасці матэматык, адвакат, суддзя, паліглот
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень бакалаўр права[d] (1626)
Альма-матар
Вядомы як аўтар Вялікай тэарэмы Ферма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

П’ер Ферма нарадзіўся 17 жніўня 1601 года ў гасконскім гарадку Бамон-дэ-Ламань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Ферма, быў заможным гандляром, другім гарадскім консулам; маці, Клер дэ Лонг — выкладчыца матэматыкі. У сям’і, акрамя П’ера, былі яшчэ адзін сын і дзве дачкі. Ферма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулузе, а затым у Бардо і Арлеане.

У 1631 годзе, паспяхова скончыўшы навучанне, Ферма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парламента (іншымі словамі, члена вышэйшага суда) у Тулузе. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з далёкаю сваячкай маці, Луізай дэ Лонг. У іх было пяцёра дзяцей[7].

Хуткі службовы рост дазволіў Ферма стаць членам Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Менавіта гэтай пасадзе ён абавязан прыстаўкаю да свайго імені адзнакі знатнасці — часціцы de; з гэтага часу ён становіцца П’ерам дэ Ферма.

Каля 1652 года Ферма прыйшлося аспрэчваць паведамленне аб сваім скананні падчас эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.

У 1660 годзе планавалася яго сустрэча з Паскалем, але з-за дрэннага здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася[7].

П’ер дэ Ферма памёр 12 студзеня 1665 года ў горадзе Кастр, падчас выязной сесіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (у 1675 годзе) прах перанеслі ў сямейны магільны склеп Ферма, у царкве аўгусцінцаў (Тулуза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасмяротны збор яго прац, з якога сучаснікі і даведаліся пра выдатныя адкрыцці П’ера Ферма.

Сучаснікі апісваюць Ферма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, выдатна дасведчанага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моў, на якіх ён пісаў нядрэнныя вершы.[8]

Навуковыя дасягненні

правіць

Навуковыя працы па матэматычным аналізе, тэорыі імавернасцей і геаметрыі змешчаны ў трактаце «Розныя матэматычныя творы» (1679). Развіў метад каардынат, вывеў ураўненні прамой і крывых 2-га парадку. Сфармуляваў агульныя правілы дыферэнцавання і інтэгравання ступеннай функцыі, даў правіла вызначэння экстрэмумаў. Яго імем названы дзве тэарэмы тэорыі лікаў (вялікая тэарэма Ферма і малая тэарэма Ферма) і адзін з асноўных прынцыпаў геаметрычнай оптыкі (прынцып Ферма).

Ушанаванне памяці

правіць
  • Найстарэйшы і самы прэстыжны ліцэй Тулузы носіць імя Ферма (Lycée Pierre de Fermat).

Зноскі

правіць
  1. а б Fermat, Pierre de // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 10. — P. 275.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Ферма Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.nytimes.com/1983/07/19/science/german-is-hailed-in-math-advance.html
  5. Complete Dictionary of Scientific BiographyДэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
  6. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  7. а б Стиллвелл Д. Математика и ее история. — Москва-Ижевск: Институт компьютерных исследований, 2004, стр. 211—212.
  8. Белл Э. Т. Указ. соч., стр. 58.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць