Размеркаванне імавернасцей

закон
(Пасля перасылкі з Размеркаванне імавернасці)

Размеркава́нне імаве́рнасцей — закон, які ставіць у адпаведнасць кожнаму інтэрвалу значэнняў імавернасць таго, што значэнне выпадковай велічыні патрапіць у гэты інтэрвал.

Размеркаванне імавернасцей — асобны выпадак больш агульнага паняцця імавернаснай меры[en]: функцыі, якая ставіць у адпаведнасць вымерным мноствам з вымернай прасторы імавернасці згодна з аксіёмамі Калмагорава.

Азначэнне правіць

Размеркаваннем выпадковай велічыні   называецца імавернасная мера  , зададзеная на σ-алгебры ўсіх барэлеўскіх мностваў[en]   з дапамогай роўнасці[1]:70  

Існуе таксама абагульненне гэтага азначэння на многавымерныя выпадковыя велічыні.

Функцыя размеркавання правіць

Функцыяй размеркавання выпадковай велічыні завецца функцыя  , якая вызначаецца праз роўнасць  

Кожная функцыя размеркавання адпавядае толькі аднаму размеркаванню і наадварот, кожнае размеркаванне адназначна задае функцыю размеркавання[1]:70-71.

Класіфікацыя размеркаванняў правіць

Размеркаванні імавернасцей падзяляюцца паводле характарыстык іх функцый размеркавання на дыскрэтныя, абсалютна непарыўныя, сінгулярныя і змешаныя[1]:77-78.

Дыскрэтнае размеркаванне правіць

 
Прыклад функцыі імавернасці і функцыі размеркавання для дыскрэтнага размеркавання

Размеркаванне выпадковай велічыні завецца дыскрэтным, калі яна прымае канечную або злічоную колькасць значэнняў.

Для дыскрэтнага размеркавання існуе так званая функцыя імавернасці  , якая ставіць у адпаведнасць кожнаму значэнню   імавернасць таго, што выпадковая велічыня   прыме гэтае значэнне:

 

Калі колькасць значэнняў невялікая, дыскрэтнае размеркаванне можна задаць з дапамогай табліцы

Значэнні            
           

, дзе   і  .

Функцыя размеркавання мае выгляд  .

Прыклады дыскрэтных размеркаванняў:

Абсалютна непарыўнае размеркаванне правіць

 
Прыклад шчыльнасці імавернасці і функцыі размеркавання для абсалютна непарыўнага размеркавання

Размеркаванне выпадковай велічыні завецца абсалютна непарыўным, калі існуе неадмоўная функцыя  , для якой   і для кожнага барэлеўскага мноства   праўдзіцца  . Такая функцыя   завецца шчыльнасцю імавернасці выпадковай велічыні  .

Для абсалютна непарыўных размеркаванняў функцыя размеркавання мае выгляд  . Пры гэтым амаль усюды[en] мае месца роўнасць  , то бок шчыльнасць імавернасці ёсць вытворная ад функцыі размеркавання.

Прыклады абсалютна непарыўных размеркаванняў:

Сінгулярнае размеркаванне правіць

 
Прыклад сінгулярнай функцыі размеркавання — фукнцыя Кантара або «кантарава лесвіца»

Сінгулярным называецца размеркаванне, функцыя размеркавання   якога непарыўная, але яе пункты росту маюць лебегаву меру[en] нуль. Такім чынам, вытворная функцыі   амаль усюды роўная нулю. Прыклад такой функцыі — функцыя Кантара[en].

Змешанае размеркаванне правіць

Змешанымі завуцца размеркаванні, якія не адносяцца ні да дыскрэтных, ні да непарыўных, ні да сінгулярных размеркаванняў. Іх функцыі размеркавання заўсёды можна прадставіць як выпуклую камбінацыю[en] дыскрэтнай, непарыўнай і сінгулярнай функцыі размеркавання[1]:80:

 
дзе  ,  ,   — дыскрэтная,   — абсалютна непарыўная,   — сінгулярная функцыі размеркавання.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.

Літаратура правіць