Нача (прыток Лані)
На́ча, Нач — рака ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці і Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лань (Дняпро|Дняпра]]).
Нача | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 42 км |
Басейн | 360 км² |
Расход вады | 2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°03′37″ пн. ш. 26°24′38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лань |
• Каардынаты | 52°51′41″ пн. ш. 26°39′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лань → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Брэсцкая вобласць, Мінская вобласць |
Раёны | Ганцавіцкі раён, Клецкі раён |
Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.
Асноўны прыток — рака Тучанка (леваруч).
Пачынаецца на захадзе ад вёскі Канюхі Ляхавіцкага раёна, вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Нач Ганцавіцкага раёна. Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Даліна пераважна трапецэпадобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 2—3 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км). Рэчышча на вялікім працягу звілістае, у высокай плыні на працягу 20,8 км каналізаванае, яго шырыня 3—10 м.
На беразе Начы каля вёскі Заляшаны археалагічны помнік — стаянка старажытных людзей[1].
Зноскі
- ↑ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Нача // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).