Удра

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Удра)

Удра́, Удранка — рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рыбчанка (басейн Віліі).

Удра
Характарыстыка
Даўжыня 26 км
Басейн 188 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Малыя Бясяды
 • Каардынаты 54°14′33″ пн. ш. 27°30′58,60″ у. д.HGЯO
Вусце Рыбчанка
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км на поўнач ад Радашковічаў
 • Каардынаты 54°11′24,20″ пн. ш. 27°14′20,60″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рыбчанка → Ілія → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Лагойскі раён, Мінскі раён, Маладзечанскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва Удра балцкага паходжання.

Корань *Ud- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved-.

Да балцкага *vad- / ud- «вада». Ад яго з устаўным -n- літоўскае vanduo, прускае (w)undan, unds.

Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, сожскага Удуга, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага Ясельда), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне»).

Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»[1][2].

З тым жа гідранімічным пашыральнікам -r-, што і ў назве Удра, корань *Ud- у назвах літоўскай ракі Ūdara[3], ракі і возера Удрай[ru] (у басейне Ловаці). Пазнейшы варыянт кораня Выд- у рачных назвах Выдзега[ru] (< Udega, у басейне ракі Удрай), Выдраж / Выдрыжа / Выдра (прыток Сажа)[4].

Літоўскія гідронімы тыпу Ūdr-upis, Ūdroklis, Ūdrelis мяркуюцца ад літоўскага ūdra «выдра», але могуць сягаць і адпачатнага *udras «вадзяны, водны», ад якога стараіндыйскае udráḥ «усякая вадзяная жывёла».

Пашыральнік -r- вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: tikti «адпавядаць, прыдавацца» — tikras «сапраўдны, прыдатны»[5].

Назва Удра значыць «Плыткая (рака)».

Водаапісанне правіць

Даўжыня ракі складае 26 км. Плошча — вадазбору 188 км².

Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Малыя Бясяды Лагойскага раёна, упадае ў Рыбчанку за 2,5 км у напрамку на поўнач ад Радашковічаў. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча звілістае.

Сярод прытокаў — рэчка Лукавая, ручай Цёплы Стан. Прыкладна за 500 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Удранка і каля адселенай у 2018 г. вёскі Пральня на рацэ пабудаваны сажалкі.

Заўвагі правіць

  1. K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1083—1084.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 78—81.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 351.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 298—301.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць