Крыжадзюб-сасновік

(Пасля перасылкі з Сасновы крыжадзюб)

Крыжадзюб-сасновік (Loxia pytyopsittacus) — птушка роду Крыжадзюбы (Loxia) сямейства Уюрковыя (Fringillidae).

Крыжадзюб-сасновік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Loxia pytyopsittacus Borkhausen, 1793


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560889
NCBI  127974

Апісанне правіць

Даўжыня цела 17—19 см, размах крылаў 31—33 см. Выразны палавы дымарфізм. Самец чырвоны, самка птушкі і маладыя аліўкава-зялёныя. Падобны да крыжадзюба-яловіка і да белакрылага крыжадзюба, але сілуэт больш масіўны. Дзюба больш магутная — вышыня каля асновы прыкладна роўная даўжыні.

Пашырэнне правіць

Арэал: Прыбалтыйскія краіны, Данія, Скандынавія і паўночны ўсход Еўропы. За Уралам невялікая папуляцыя ёсць у басейне ракі Іртыш. Выпадкова сустракаецца ў Вялікабрытаніі, Бельгіі і Галандыі. Залятае да Ісландыі, Францыі, Германіі, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Італіі, Югаславіі, Украіны, Мадэйры. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі, магчыма, часам гняздуючы від у паўночнай частцы краіны.

Насяляе розныя тыпы лясоў, пераважна сухія сасновыя бары і рэдкія спелыя часам мяшаныя лясы з елкамі і лістоўніцамі (напрыклад, у Нарвегіі). У Лапландыі таксама жыве на забалочанай мясцовасці.

Месцы зімовак у межах гнездавога арэала, пад час інвазіі залятае на захад і поўдзень Еўропы.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо робіць у верхніх частках крон высокіх хваёвых дрэў (звычайна на ўскрайках лясоў і палян, каля дарог і прасек з лініямі электраперадач, рэдка ў глыбіні густога лесу) пад прыкрыццем галін каля ствала елак або ў развілцы густых галін сасны. Яно ўяўляе няшчыльны слой галінак і кары хваёвых дрэў, сухога лісця, моху і лішайнікаў; у высцілцы — кавалачкі моху, лішайнікаў і карэньчыкі, кара бярозы, сухая трава, раслінныя валокны і пух, шэрсць, часам пер'е. У гнёздах каля чалавечага жылля могуць быць вяроўкі, папера і інш.

 
Яйка

Яйкі (3—4, часам 2—5), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, жоўта-белыя, светла-блакітна-зялёныя або белаватыя. Плямкі і рыскі дробныя з рознымі адценнямі чырвонага (ад ружовага да цёмна-вішнёвага) і пурпурова-карычневага, згушчаныя на шырэйшым канцы.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.