Звычайная сойка[1] (Garrulus glandarius) — птушка сямейства Крумкачовыя (Corvidae) атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes).

Сойка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Garrulus glandarius (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560214
NCBI  56783
FW  369040

Апісанне правіць

Даўжыня цела 32—36 см, размах крылаў 52—58 см. Перад цела карычнева-іржавага колеру, люстэрка на крылах белае і блакітнае ў чорныя палоскі, белае надхвосце і чорны хвост. Каля асновы дзюбы чорны «вус». Часта падымае пёры на галаве. У розных падвідаў ёсць розныя варыянты афарбоўкі апярэння. Часта капіруе галасы іншых птушак.

Вылучаюць ад 30 да 60 падвідаў.

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Азербайджана

Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі, часткова на Далёкім Усходзе і Цэнтральнай Азіі. На тэрыторыі Беларусі звычайны аселы і вандроўны від.

Насяляе густыя змяшаныя або дубова-грабавыя лясы, радзей хваёвыя; акрамя таго, групы старых, густых дрэў сярод палёў. Можа сяліцца ў вялікіх парках.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца жалудамі, насякомымі, дробнымі ляснымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі, ягадамі, насеннем лясных і сельскагаспадарчых раслін.

Гняздо ладзіць у кроне дрэва, у развілцы каля ствала. Сустракаецца таксама ў ліянах (напрыклад, у плюшчы, бружмелі), у кустах, рэдка ў будынках, дуплах, вялікіх шпакоўнях або скальных пляцоўках. Гняздо няшчыльнае, знешняя частка збудавана з галін (часцей за ўсё бярозавых альбо іншых лісцевых дрэў); высцілка з сухой травы і каранёў, якія старанна пераплецены паміж сабой і з прымессю моху, валосся, лісця, рэдка пер’я.

 
Яйкі Garrulus glandarius

Яйкі (5—7, часам 3—10) слаба падоўжаныя (звычайна з тупым вузейшым канцом). Светла-зялёныя, блакітнавата-зялёныя, аліўкавыя, алiўкава-попельныя, у выключных выпадках — бела-жоўтыя. Плямкі вельмі дробныя, іржава-карычневыя, раўнамерныя.

Зноскі

  1. Сойка звычайная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 70. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.