Пралетарская (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Пралетарская (трансліт.: Pralietarskaja) — станцыя Аўтазаводской лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Першамайская» і «Трактарны завод». Адкрыта 31 снежня 1990 года у складзе першага ўчастку Аўтазаводской лініі, які ўключаў пяць станцый. Пабудавана па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай, А. Вішнеўскага і пры ўдзеле скульптара М. Рыжанкова[1].

«Пралетарская»
руск.: Пролетарская
Аўтазаводская лінія (Мінск)
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 31 снежня 1990
Праектная назва Мінск-Усходні
Раён Ленінскі
Тып калонная трохпралётная дробнага залажэння
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Архітэктары Леў Мікалаевіч Пагарэлаў, Ларыса Аляксандраўна Кустова і А. Вішнеўскі[d]
Мастакі Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў
Выхад да вуліц вуліца Судмаліса, вуліца Серафімавіча
Пераходы на станцыі Мінск-Усходні
Наземны транспарт А: 14, 18, 26, 37, 39, 57
Час адкрыцця 5:35
Час закрыцця 2:00
Транспартная зона МТС, А1, life:)
Код станцыі 214
Суседнія станцыі Першамайская і Трактарны завод
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Канструкцыя

правіць

Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная, з двума вестыбюлямі (эксплуатуецца толькі заходні). У канцы платформы размешчана скульптура рабочага на фоне горада, створаная М. Рыжанковым.

За дэкаратыўнай сцяной і скульптурай маюцца маленькія дзверы, якія служыць уваходам ва ўсходні вестыбюль. З моманту адкрыцця станцыі ў 1990 годзе ён ніколі не эксплуатаваўся. Ступень яго гатовасці складае 80 %: маецца ўнутраная абліцоўка сцен, зачыны пад касавыя і службовыя памяшканні, а таксама пераход з вестыбюля. Аднак выхадам на паверхню з’яўляецца вузкая лесвіца. Выхад з усходняга вестыбюля размешчаны ў двары дома № 5 па вуліцы Судмаліса і ўяўляе сабой асобна стаячы аб’ект тыпу «спуск у сховішча».

Ва ўмовах мясцовай шчыльнай забудовы пяціпавярховымі дамамі і вузкай праезнай часткі вуліцы Судмаліса, а таксама з прычыны адсутнасці паблізу аб’ектаў сацыя-культурнага ці гандлёвага прызначэння выхад не можа эксплуатавацца.

Выхады

правіць

«Пралетарская» размешчана каля лукавіны Свіслачы, побач з чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні». На станцыі маюцца выхады на вуліцы Судмаліса і Смаленскую, а таксама на абедзве платформы «Мінска-Усходняга».

Фотагалерэя

правіць

Зноскі

  1. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

правіць