Станіслаў Аляксандравіч Гнядзько

беларускі футбаліст

Станіслаў Гнядзько (нар. 7 студзеня 1987, сяло Візінга, Рэспубліка Комі) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Станіслаў Гнядзько
Поўнае імя Станіслаў Аляксандравіч Гнядзько
Нарадзіўся 7 студзеня 1987(1987-01-07)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 5 (0)
2005 Беларусь Маладзечна 18 (0)
2006—2008 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 27 (0)
2008—2010 Беларусь Белшына (Бабруйск) 35 (0)
2010   Беларусь Хваля (Пінск) 12 (1)
2010 Беларусь Верас (Нясвіж) 13 (0)
2011 Беларусь Гарадзея 18 (1)
2012 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 25 (0)
2013—2014 Беларусь Слуцк 44 (1)
2015 Арменія Алашкерт (Мартуні) 12 (0)
2015 Беларусь Смаргонь 16 (0)
2016—2017 Беларусь Хваля (Пінск) 49 (2)
2018 Беларусь Ліда 24 (1)
2019—2020 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 39 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-Юні», а з 2006 года гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У 2008 годзе перайшоў у бабруйскую «Белшыну», з якой у наступным сезоне выйграў Першую лігу. Аднак, разам з бабруйскім клубам не вярнуўся ў Вышэйшую лігу, а застаўся ў Першай лізе, дзе на працягу некалькіх сезонаў гуляў за розныя клубы.

У сезоне 2013 стаў іграком «Слуцка». Разам з гэтым клубам перамог у Першай лізе, і ў сезоне 2014 гуляў за «Слуцк» у Вышэйшай лізе, пераважна выходзячы на замену на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са слуцкім клубам[2].

У студзені 2015 года перайшоў у армянскі клуб «Алашкерт»[3]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смаргонь»[4]. У лютым 2016 года перабраўся ў «Хвалю»[5], якой дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне[6]. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе.

У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[7]. У лідскай камандзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў клуб[8].

У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[9], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[10], дзе стаў адным з лідараў.

У жніўні 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны на два гады[11].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2007 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д2 Дынама-Юні   5 0
2005 Д3 Маладзечна   18 0
2006 Д1 Тарпеда   13 0
2007 Д1 Тарпеда   14 0
2008 (1) дубль Тарпеда   14 0
2008 (2) Д2 Белшына   11 0
2009 Д2 Белшына   24 0
2010 (1) Д2 Хваля   12 1
2010 (2) Д2 Верас   13 0
2011 Д2 Гарадзея   18 1
2012 Д2 Граніт   25 0
2013 Д2 Слуцк   24 1
2014 Д1 Слуцк   20 0
2014/15 (2) Д1 Алашкерт   12 0
2015 (2) Д2 Смаргонь   16 0
2016 Д3 Хваля   23 0
2017 Д2 Хваля   26 2
2018 Д2 Ліда   24 1
2019 Д2 Граніт   27 1
2020 (1) Д2 Граніт   12 0

Крыніцы правіць

  1. Stanislav Gnedko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Слуцк" расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко (руск.). football.by (25 снежня 2014). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. Гнедько продолжит карьеру в Армении (руск.). football.by (17 студзеня 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Кривобок и Гнедько перешли в «Сморгонь», 3 игрока находятся на просмотре (руск.). by.tribuna.com.
  5. Гнедько перешел в «Волну» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Станислав Гнедько - лучший футболист "Волны" сезона-2016 (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (8 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2016.
  7. Гнедько и Шидловский подписали соглашения с "Лидой" (руск.). football.by (20 лютага 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Гнедько и Горбачев покинули "Лиду" (руск.). football.by (13 лістапада 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  9. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  10. Гнедько стал игроком "Гранита" (руск.). football.by (4 красавіка 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  11. Огар, Богунов и еще 7 футболистов дисквалифицированы на 2 года за участие в договорных матчах и другие решения ДК АБФФ (руск.). by.tribuna.com.

Спасылкі правіць