Странгілаідоз[5] (лац.: strongyloidosis) — паразітарнае захворванне жывёл і чалавека, выкліканае круглымі чарвямі роду странгілаідэсы (Strongyloides), пераважна відам странгілаідэс стэркараліс (Strongyloides stercoralis). Характэрнай асаблівасцю дадзеных паразітаў з’яўляецца здольнасць з аднаго боку жыць і размнажацца ў арганізме гаспадара дзесяцігоддзямі практычна бессімптомна, а з другога-выклікаць пагрозлівыя для жыцця станы ў людзей са зніжаным імунітэтам (дысемініраваны странгілаідоз са смяротнасцю 60—85 %)[6].

Странгілаідозы
Выява
Лічынка Strongyloides stercoralis
Медыцынская спецыяльнасць інфекталогія[d] і гельмінтолаг[d]
Сімптомы ліхаманка, urticaria[d], сверб, кашаль, млоснасць, abdominal pain[d], дыярэя, hepatomegaly[d], галаўны боль, астэнія, галавакружэнне, myocarditis[d], arthralgia[d], міялгія[d], бранхіт, conjunctivitis[d], iritis[d], язва, менінгіт і сепсіс
Медыцынскі агляд complete blood count[d], мікраскапія[d] і ELISEA[d]
Лекі, якія выкарыстоўваецца для лячэння ivermectin[d][1][2], thiabendazole[d][1], albendazol[d] і mebendazole[d]
Працэс перадачы патагена contact transmission[d] і fecal–oral route[d]
ICD-9-CM 127.2[3][4]
Код NCI Thesaurus C128398[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Странгілаідоз шырока распаўсюджаны ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам і ў эндэмічных раёнах можа паражаць да 40 % насельніцтва. Усяго па ацэнкавых дадзеных страгнілаідозам заражана ад 100 да 200 млн чалавек у 70 краінах свету[7].

Асноўны шлях заражэння странгілаідозам — пранікненне лічынак чарвяка праз непашкоджаную скуру пры хадзе басанож або пры любым іншым кантакце з зямлёй. Сімптомы могуць адлюстроўваць як працэс пранікнення лічынак, які суправаджаецца свербам, так і знаходжанне чарвякоў унутры арганізма, дзе яны разносяцца токам крыві па сасудах і органах, у канчатковым выніку трапляючы ў кішэчнік. Найбольш частыя праявы інвазіі — вадкі вадзяністы стул, болі ў жываце і уртыкарны сып на скуры.

Этыялогія

правіць

Прычынай захворвання з’яўляюцца круглыя чарвякі роду странгілаідэсы (Strongyloides), з якіх найбольш часты патаген — странгілаідэс стэркараліс (Strongyloides stercoralis)[5]. З астатніх 50 з лішнім відаў гэтага роду чарвякоў большасць бяспечныя для чалавека. Спарадычна ў хворых з Афрыкі і Папуа-Новай Гвінеі вылучаецца від Strongyloides fuelleborni. Віды Strongyloides myopotami і Strongyloides procyonis маюць гаспадарамі жывёл і могуць стаць прычынай заанозных інфекцый.

Распаўсюджанасць

правіць

Странгілаідоз распаўсюджаны ў вільготных тропіках і субтропіках, у меншай ступені ў зоне ўмеранага клімату. Ён адносіцца да групы забытых трапічных захворванняў[8], і сусветныя намаганні накіраваны на выкараненне гэтай паталогіі. Сустракаецца ў Грузіі (пераважна ў Абхазіі і Аджарыі), у Азербайджане, на захадзе Украіны, у Расіі: у Краснадарскім, Стаўрапальскім краях, Растоўскай вобласці, у Прыамур’і. У ЗША хвароба распаўсюджаная ў паўднёвых штатах, на тэрыторыях заселеных пераважна лацінаамерыканцамі.

Механізм заражэння

правіць

Пакаленне свабоднажывучых чарвей утварае эндэмічныя агмені ў глебе. Палаваспелыя асобіны гэтага пакалення адкладаюць яйцы, з якіх выходзяць рабдытыформныя лічынкі. Пры неспрыяльных умовах навакольнага асяроддзя яны могуць ліняць і, набываючы філярыяпадобную форму, укараняцца праз непашкоджаную скуру чалавека. У месцы ўкаранення лічынак узнікае мясцовая запаленчая рэакцыя.

Далей паразіты з токам крыві заносяцца ў лёгкія, адкуль трапляюць у трахею і горла, а затым заглынаюцца і трапляюць у кішачнік. Тут лічынкі спеюць і ператвараюцца ў дарослых паразітычных асобін. Самец паразітычнага пакалення гіне пасля капуляцыі, а самка пачынае адкладаць яйцы, з якіх прама ў кішачніку выходзяць рабдытыформныя лічынкі. З спаражненнямі яны трапляюць у глебу і даюць пачатак новаму свабоднажывучаму пакаленню чарвякоў.

Існуе таксама механізм самазаражэння (аўтаінвазіі), дзякуючы якому новыя паразітычныя пакаленні ўтвараюцца абыходзячы свабоднажывучую фазу. Ён заключаецца ў тым, што рабдытыформныя лічынкі могуць ператварацца ў інвазіўныя філярыяпадобныя прама ў кішачніку пры доўгім знаходжанні ў ім (напрыклад, пры запорах). У гэтым выпадку пералінялыя лічынкі ўкараняюцца ў сценку кішачніка, па сасудах заносяцца ў лёгкія і цыкл паўтараецца. Дзякуючы гэтаму механізму странгілаідоз можа персіставаць у чалавека дзесяцігоддзямі, нават пасля выезду з ачага.

Сімптомы і прыкметы

правіць

Сімптомы странгілаідозу вар’іруюць у шырокіх межах у залежнасці ад вастрыні хваробы і індывідуальнай рэакцыі арганізма. Хвароба можа працякаць у некалькіх формах: вострая інфекцыя і сіндром Лефлера, хранічная інфекцыя з страўнікава-кішачнымі праявамі, асімптаматычная аўтаінфекцыя, сімптаматычная аўтаінфекцыяі сіндром гіперінфекцыі з дысемінацыяй (распаўсюджаннем) паразітаў па ўсім арганізме[9].

У імунакампетэнтных асоб странгілаідоз звычайна прымае асімптаматычную або найбольш мяккую форму[10].

У аслабленых і імунакампраметаваных асоб (якія маюць ракавыя захворванні, СНІД, пасля трансплантацыі органаў, хіміятэрапіі і лячэння кортыкастэроідамі) странгілаідоз можа пераходзіць у дысемініраваную форму, калі лічынкі паразітаў распаўсюджваюцца па ўсім арганізме[11]. Гэтая форма хваробы можа працякаць цяжка, выклікаючы заражэнне крыві (паразітэмія), менінгіт, міякардыт і інш.

Страўнікава-кішачныя праявы

правіць

Сімптомы могуць быць вельмі разнастайнымі: болі ў эпігастрыі, уздуцце жывата, паносы і запоры, млоснасць, ваніты, зніжэнне апетыту, страта вагі, анальны сверб. У класічных выпадках стул вадкі, вадзяністы, з прымешкай слізі, чаргуецца з запорамі. Странгілаідоз — важная прычына адставання ў развіцці дзяцей з паніжаным імунітэтам.

Працяглая інвазія можа прыводзіць да парушэння ўсмоктвання пажыўных рэчываў у кішачніку і сіндрому мальабсорбцыі  (руск.). Сімптомы могуць нагадваць цэліякію, уключаць стэатарэю  (руск.), гіпаальбумінемію  (руск.) і перыферычныя ацёкі.

Лёгачныя праявы

правіць

Абумоўлены міграцыяй лічынак праз альвеолы. Узнікаюць прыкладна ў 10 % хворых. Першасная інфекцыя можа выяўляцца хрыпамі ў лёгкіх і невялікім кашлем.

Міграцыя вялікай колькасці лічынак прыводзіць да пнеўманіту, які нагадвае сіндром Лефлера. Сімптомы ўключаюць прадуктыўны кашаль, часам з крывёю, дыхавіцу і павышэнне тэмпературы.

Странгілаідоз можа таксама выяўляцца сімптомамі, падобнымі з бранхіяльнай астмай і пнеўманіяй.

Скурныя праявы

правіць

Першасныя скурныя праявы абумоўлены пранікненнем лічынак. Часцей за ўсё пакутуе скура ног, але магчыма з’яўленне высыпанняў на любых участках, якія кантактавалі з зямлёй. Сып уяўляе сабой пухіры ружова-чырвонага колеру, авальнай формы, якія ўзвышаюцца над паверхняй скуры. Яны мяняюць форму, суправаджаюцца моцным свербам і «паўзуць» па скуры з хуткасцю 5 — 15 см у гадзіну, у выніку чаго ўтвараюцца лінейнай формы высыпанні (larva currens). Сып трымаецца ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён, затым знікае, але можа з’яўляцца зноў, як алергічная рэакцыя пры аўтаінвазіі новымі пакаленнямі лічынак.

Іншыя праявы

правіць

Пры пашкоджванні нервовай сістэмы могуць назірацца галаўны боль, рыгіднасць патылічных цягліц, прыкметы менінгіту, у цяжкіх выпадках — каматозны стан.

Пры распаўсюджанні паразітаў па ўсім арганізме (дысемініраваная форма) можа назірацца паражэнне печані, нырак, сэрца, брушыны, лімфатычных вузлоў, падстраўнікавай і шчытападобнай залозы, прастаты, яечнікаў. Паведамляецца пра выпадкі апендыцыту, выкліканага інвазіяй странгилаидэсу стэркаралісу (Strongyloides stercoralis)[12], а таксама эазінафільнага аафарыту[13].

Ускладненні

правіць

Странгілаідоз можа даваць ускладненні на страўнікава-кішачны тракт, лёгкія, сэрца і іншыя органы, а таксама скурныя і неўралагічныя аж да смяротнага зыходу.

Страўнікава-кішачныя

правіць

Лёгачныя

правіць

Скурныя ўскладненні ўключаюць «блукаючую лічынку» (larva currens) — высыпанні, якія з’яўляюцца ў выніку міграцыі пад скурай лічынак чарвяка, пурпуру на целе і канечнасцях, а таксама хранічную крапіўніцу.

Неўралагічныя ўскладненні могуць ўключаць менінгіт і абсцэс мозгу, выкліканыя бактэрыямі, якія трапілі з кішачніка. Да сасудзістых ускладненняў адносяць бактэрыемія (часам паўторная), выкліканая таксама кішэннымі мікраарганізмамі (Escherichia coli, Klebsiella pneumoniae, віды роду Enterococcus, у тым ліку ўстойлівы да ванкаміцыну Enterococcus faecium, Streptococcus bovis).

Нырачныя ўскладненні часам выяўляюцца нефратычным сіндромам. Знікненне пратэінурыі пры гэтым назіраецца пасля тэрапіі антыгельмінтнымі прэпаратамі (івермекцін). Нефратычны сіндром у дзяцей у краінах з нізкім узроўнем жыцця часцей выяўляецца на фоне странгілаідозу[14][15][16].

Дыягностыка

правіць

Дыягностыка странгілаідозу можа апынуцца даволі цяжкай задачай, залатога стандарту для выяўлення хваробы не існуе. Часцяком дыягназ выстаўляецца вельмі позна ці няправільна, з-за неспецыфічнасці і размытасці скаргаў. У пацыентаў з хранічнай формай хваробы колькасць жывых паразітаў звычайна невялікая, лічынкі вылучаюцца з калам нерэгулярна і ў малых колькасцях, што значна абцяжарвае дыягностыку. Існуе некалькі асноўных метадаў дыягностыкі:

Лячэнне

правіць

Біяхімічныя асаблівасці паразіта не дазваляюць дасягнуць вялікага эфекту ужываннем медыкаментаў у нізкіх дозах. Лічынкавыя стадыі дрэнна паддаюцца тэрапіі, лячэнне становіцца больш эфектыўным пры развіцці хваробы.

Прэпарат выбару для лячэння странгілаідозу — івермекцін. Ён падыходзіць для лячэння вострай і хранічнай формы, а таксама дысемініраванай гіперінфекцыі. Працэнт выздараўлення дасягае 97 % пасля двухдзённага курсу. Прэпарат дрэнна вывучаны ў дзяцей.

Альтэрнатыўнымі прэпаратамі з’яўляюцца альбендазол і мебендазол. Каб пазбегнуць ускладненняў на ЦНС альбендазол можа прызначацца ўрачом у спалучэнні з антыканвульсантамі і глюкакартыкоідамі.

Рэабілітацыя хворых дасягаецца на працягу 1 года. Пры працяглым цячэнні інвазіі з развіццём дыстрафічных змяненняў у слізістай абалонцы страўнікава-кішачнага тракту можа спатрэбіцца прыём ферментных прэпаратаў і агульнаўмацавальных сродкаў.

Прагноз

правіць

Прагноз пры странгілаідозе звычайна спрыяльны, калі праводзіцца адпаведная этыятропная тэрапія ў найбольш раннія тэрміны. Пры ўзнікненні ўскладненняў (перфарацыя язвы пры язвавым гастрадуадэніце, крывацёк і інш.), рэінвазіі і аўтаінвазіі, развіцці інтэркурэнтных захворванняў на фоне зніжанай рэактыўнасці арганізма (туберкулёз, запаленчыя неспецыфічныя захворванні і інш.) прагноз можа быць вельмі сур’ёзным. Асабліва цяжка працякае странгілаідоз у хворых на СНІД, так як суправаджаецца выяўленымі дэструктыўнымі зменамі ў сценцы кішкі, якія часам прыводзяць да перфарацыі, генералізацыі інвазіі з паражэннем многіх органаў і сістэм, перш за ўсё ЦНС, лёгкіх і г. д.

Странгілаідозы жывёл

правіць

Жывёлы заражаюцца інвазійнымі лічынкамі з кормам (у тым ліку і з малаком маці), а таксама ўнутрычэраўна і праз скуру[5]. Цячэнне хваробы бывае вострае, падвострае і хранічнае. У перыяд міграцыі лічынак хворыя жывёлы неспакойныя: у іх сверб, кашаль, запаленне лёгкіх, плеўрыты. Пры лакалізацыі палаваспелых гельмінтаў у тонкім кішэчніку адзначаецца агульнае прыгнечанне, павышаецца тэмпература цела, парушаецца функцыя страўнікава-кішачнага тракта (панос або запор), паніжаецца апетыт, маладняк адстае ў росце і развіцці[5]. У ветэрынарнай практыцы дыягназ удакладняюць капралагічнымі даследаваннямі. Пры лячэнні выкарыстоўваюць нільверм, фенбендазол і іншыя антыгельмінтныя сродкі. Прафілактыка комплексная: дэзінвазія памяшканняў, дэгельмінтызацыя жывёл[5].

Странгілаідоз сельскагаспадарчых жывёл

правіць

У сельскагаспадарчых жывёл інвазія павялічваецца вясной (сакавік — май) і ўвосень. Адзначаецца захворванне цялятаў, жарабят і парсючкоў. Заражаныя жывёлы хварэюць большай часткай хранічна. Яны худнеюць, адстаюць у росце і дрэнна развіваюцца, а парасяты ў раннім узросце часта гінуць. Заражэнне адбываецца ў стойлах, хлявах і цялятніках вясной, летам і восенню. Уласцівасць лічынкі пранікаць праз непашкоджаную скуру спрыяе масаваму распаўсюджанню[17].

У дарослых жывёл бывае субклінічная (без бачных прыкмет) форма[5].

Странгілаідоз дзікіх жывёл

правіць

На странгілаідоз таксама пакутуюць трусы, янотападобныя сабакі, лісы, вожыкі, буразубкі і іншыя[5].

Крыніцы

правіць
  1. а б NDF-RT Праверана 13 снежня 2016.
  2. Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999 Праверана 2 кастрычніка 2018.
  3. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  4. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  5. а б в г д е ё Странгілаідозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 14
  6. Pranatharthi Haran Chandrasekar, MBBS, MD; Chief Editor: Burke A Cunha, MD. Strongyloidiasis (Updated: Jun 29, 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.
  7. Genta RM Global prevalence of strongyloidiasis: critical review with epidemiologic insights into the prevention of disseminated disease. // Rev Infect Dis.. — 1989; 11(5):755-67. — ISSN 0162-0886.
  8. Бронштейн А. М. и др. Острый и хронический стронгилоидоз у российских туристов, посетивших Таиланд, Черноморское побережье Краснодарского края и Абхазии: проблемы диагностики и лечения. анализ случаев и обзор литературы // Эпидемиология и инфекционные болезни. 2017; 22(3)
  9. Montes M, Sawhney C, Barros N. Strongyloides stercoralis: there but not seen // Curr Opin Infect Dis.. — Oct 2010;23(5):500-4.. — DOI:10.1097/QCO.0b013e32833df718 — PMID PMC2948977.
  10. Montes M, Sanchez C, Verdonck K et al. Regulatory T cell expansion in HTLV-1 and strongyloidiasis co-infection is associated with reduced IL-5 responses to Strongyloides stercoralis antigen. // PLoS Negl Trop Dis.. — 2009 Jun 9;3(6):e456.. — DOI:10.1371/journal.pntd.0000456. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2015.
  11. Roxby AC, Gottlieb GS, Limaye AP. Strongyloidiasis in transplant patients. // Clin Infect Dis.. — 2009 Nov 1;49(9):1411-23.. — DOI:10.1086/630201.PMID 19807271.
  12. Komenaka IK, Wu GC, Lazar EL, Cohen JA. Strongyloides appendicitis: unusual etiology in two siblings with chronic abdominal pain. // J Pediatr Surg.. — Sep 2003;38(9):E8-10.. — ISSN 1531-5037.
  13. Butterfield JH, Kephart GM, Frankson JL. Eosinophilic oophoritis: association with positive Strongyloides stercoralis serology and clinical response to ivermectin. // J Pediatr Adolesc Gynecol.. — Oct 2006;19(5):329-32.. — ISSN 1083-3188.
  14. Morimoto J; Kaneoka H; Sasatomi Y et al. Disseminated strongyloidiasis in nephrotic syndrome. // Clin Nephrol.. — May 2002;57(5):398-401.. — ISSN 0301-0430.
  15. Hsieh YP, Wen YK, Chen ML. Minimal change nephrotic syndrome in association with strongyloidiasis. // Clin Nephrol.. — Dec 2006;66(6):459-63.. — ISSN 0301-0430.
  16. Copelovitch L, Sam Ol O, Taraquinio S, Chanpheaktra N. Childhood nephrotic syndrome in Cambodia: an association with gastrointestinal parasites. // J Pediatr.. — Jan 2010;156(1):76-81.. — ISSN 1097-6833.
  17. В.С.Ершов и др. Паразитология и инвазионные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1959. — 492 с.

Літаратура

правіць