Станіслаў Сільвестравіч Гайдукевіч

(Пасля перасылкі з С. Гайдукевіч)

Станіслаў Сільвестравіч Гайдуке́віч (1 (13) мая 1876, Мінск — 25 мая 1937, Мінск, НКУС) — беларускі архітэктар.

Станіслаў Сільвестравіч Гайдукевіч
Дата нараджэння 1 (13) мая 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1937(1937-05-25) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Польскі банк на старой паштоўцы

Нарадзіў у Мінску ў 1876 годзе ў шляхецкай сям’і. Меў сястру Ядвігу (1885—1938)[1].

Скончыў каморніцкае вучылішча у 1892 годзе, Пецярбургскую акадэмію мастацтваў у 1910 годзе. Атрымаўшы дыплом, малады дойлід у тым жа годзе вярнуўся ў Мінск. У 1921—1927 гг. — загадчык праектнага аддзела Камітэта дзяржаўных пабудоў пры СНК БССР. У 1929—1937 выкладаў у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года[2].

Арыштаваны 5 мая 1937 года па адрасе вул. К. Маркса, д. 40, кв. 16. Ва ўнутранай турме НКУС скончыў жыццё самагубствам, ускрыўшы сабе вены. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай 22 жніўня 1957 года. Асабовая справа Г. № 11251-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Творчасць правіць

 
Даходны дом па вул. Савецкай, 17
 
Дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання

С. Гайдукевіч будаваў жылыя даходныя дамы па вул. Захар’еўскай (вул. Савецкая, 17, 1912 г.), Падгорнай (вул. К. Маркса, 1913 г.), дом Кастравіцкай па Васільеўскім завулку (раён цяперашняй пл. Незалежнасці, 1914 — знішчаны ў 1964 г.). У 19171927 гг. займаўся аднаўленнем разбураных будынкаў[2]. У свой час ён пабудаваў Польскі банк; сумесна з архітэктарам Г. Гаем — дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання, дзе зараз размяшчаецца МУС Беларусі. У 1929 годзе сумесна з архітэктарам Радзевічам рэалізаваў яшчэ адзін важны праект — Цэнтральны дом селяніна на рагу вуліц К. Маркса і Чырвонаармейскай (знішчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны). Удзельнічаў з А. А. Дзянісавым у 1930 годзе ў распрацоўцы праекта (галоўны ўваход, асноўныя павільёны) Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі. У пачатку 1930-х спраектаваў шматкватэрны жылы дом па вуліцы Маскоўская, 16.

У аўтарскім калектыве распрацоўваў праект санаторыя «Беларусь» у Сочы (1935)[2].

У творчасці выразна прасочваецца імкненне да адраджэння беларускіх архітэктурных традыцый і стварэння гарадской ансамблевай забудовы. Як прадстаўнік неакласіцызму свядома дамагаўся гратэскавай выразнасці будынкаў шляхам мадэрнізацыі форм і дэталей архітэктурнай класікі.

Зноскі

  1. а б ГАЙДУКЕВІЧ Станіслаў Сільвестравіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
  2. а б в г Гайдукевич Станислав Сильвестрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць